+375 (29) 177-35-18 , +375 (33) 357-35-18
Замовы прымаем штодзённа і кругласуткава!
Адказы на пытанні

На гэтай старонцы мы сабралі адказы на самыя папулярныя пытанні, што тычацца працы нашай крамы. Калі ласка, азнаёмцеся з гэтым падзелам, калі ў вас узніклі нейкія пытанні. Калі вы не знайшлі тут адказу на вашае пытанне, звярніцеся да нас любым зручным для вас спосабам і мы абавязкова вам дапаможам!

— Ці дастаўляеце вы тавары па Беларусі?

— Дастаўка тавараў па Беларусі ажыцяўляецца з дапамогай Белпошты. Вы можаце аплаціць замову загадзя банкаўскай карткай або накладзеным плацяжом пры атрыманні. Пры аплаце накладзеным плацяжом з атрымальніка дадаткова ўтрымліваецца плацёж у сумме 1 руб. за апрацоўку электроннага грашовага пераводу. Мінімальная сума замовы — 8 руб. Пасля адпраўлення замовы на ваш электронны адрас будзе дасланы ліст з падцверджаннем адпраўкі. Пры неабходнасці дашлем трэк-нумар для адсочвання паштовага адпраўлення. На сённяшні дзень кошт дастаўкі па Беларусі фіксаваны — 5 руб.

 

— Колькі часу ідзе пасылка па Беларусі?

— Пасылкі па Беларусі звычайна даходзяць да вашага паштовага аддзялення за 3-4 працоўныя дні пошты з моманту адпраўкі. Мы адпраўляем замовы некалькі разоў на тыдзень.

 

— Дзе можна забраць замову ў Мінску?

— Вы заўжды можаце забраць вашыя замовы з нашага офіса каля ЦУМа ў Маскоўска-Венскім гандлёвым цэнтры: пр-т Незалежнасці, д. 58, 4 паверх, офіс 430.

Мы працуем з 11:00 да 20:00 па буднях і з 12:00 да 20:00 па выходных. Тэлефануйце +375 29 177-35-18 (velcom), +375 (33) 357-35-18 (МТС).

 

— Якім чынам можна аплаціць замову?

— Пры самавывазе аплаціць замову можна наяўнымі і банкаўскай карткай (на месцы або анлайн). Пры дастаўцы поштай па Беларусі — накладзеным плацяжом або банкаўскай карткай анлайн. Пры дастаўцы за мяжу — толькі банкаўскай карткай анлайн.

 

— Замовіў у вас цішотку, усё прыйшло своечасова, але не падыйшоў памер. Што рабіць?

— Для абмену або вяртання тавараў, пры ўзнікненні якіх-небудзь пытанняў Вы заўсёды можаце патэлефанаваць нам па нумарах +375 29 177-35-18 (velcom), +375 (33) 357-35-18 (МТС) або напісаць на пошту symbalby@gmail.com.

Вяртанне грашовых сродкаў, калі аплата праводзілася карткай, ажыццяўляецца на тую ж картку з якой была праведзеная аплата.

 

— Ці дастаўляеце вы тавары за межы Беларусі?
— Дастаўка замоў ажыццяўляецца РУП «Белпошта» па ўсім свеце. Мы прымаем плацёжныя карткі міжнародных плацёжных сістэм Visa, MasterCard і Белкарт праз сістэму электронных плацяжоў «WEBPAY™» і па факту аплаты дастаўляем тавары поштаю ў любую кропку свету. Замовы звычайна дасылаем два разы на тыдзень.

 

— Ці ажыццяўляеце вы кур’ерскую дастаўку?

— Інтэрнэт-крама symbal.by ажыцяўляе кур’ерскую дастаўку па Мінску, пры ўмове аплаты замовы банкаўскай карткай праз наш сайт. Да таго ж замовы мы адпраўляем поштаю, а таксама іх можна забраць у нашым офісе ў Мінску (адрас вышэй).

 

— Якім чынам вы прымаеце плацяжы па банкаўскіх картках анлайн?

Наша інтэрнэт-крама прымае плацёжныя карткі міжнародных плацёжных сістэм VISA і MasterCard усіх тыпаў праз сістэму электронных плацяжоў WEBPAY™.

Для аплаты карткай Вы будзеце перанакіраваны на сервер плацёжнай сістэмы WEBPAY™, дзе Вам будзе неабходна ўвесці рэквізіты для аплаты і пацвердзіць аплату.

Сістэма WEBPAY™ гарантуе бяспеку Вашых плацяжоў. Перадача дадзеных ажыццяўляецца па асобным канале з выкарыстаннем сучасных метадаў шыфравання. Пры гэтым выключаецца любая магчымасць перахопу канфідэнцыйнай інфармацыі. Дадзеныя перадаюцца ў зашыфраваным выглядзе і захоўваюцца толькі на спецыялізаваным серверы сістэмы WEBPAY ™.


Замовы прымаем:

кругласуткава праз сайт і e-mail: symbalby@gmail.com,
з 11:00 да 20:00 па буднях і з 12:00 да 20:00 па выходных па нумарах: +375 29 177-35-18 (velcom), +375 (33) 357-35-18 .

 

+375 (29) 177-35-18 , +375 (33) 357-35-18
Замовы прымаем штодзённа і кругласуткава!

Па тэхнічных прычынах прыём аплаты банкаўскімі карткамі ў офісе крамы часова не ажыццяўляецца. Вы можаце аплаціць вашыя замовы банкаўскай карткай анлайн або наяўнымі ў офісе.

Яндекс.Метрика