fbpx
Увядзіце свой email
Email мае няправільны фармат
Увядзіце свой e-mail для завяршэння рэгістрацыі
Захаваць
У Вашым кошыку няма тавараў

Працуем з 10:00 да 20:00 без выходных!

г. Мінск, пр-т Машэрава, д. 18

Працуем з 10:00 да 20:00 без выходных!

г. Мінск, пр-т Машэрава, д. 18

Навіны сымбаля
Адзначаем Дзень Волі годна!

Кампанія Symbal.by віншуе беларусаў з Днём Волі!

25 сакавіка 1918 года была абвешчана незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі. Гэты дзень назаўжды застанецца ў нашай гісторыі як дзень, калі беларусы гучна на ўвесь свет заявілі — мы хочам і будзем жыць у сваёй нацыянальнай дзяржаве! Давайце памятаць і паважаць герояў БНР, якія зрабілі ўсё магчымае, каб зараз мы жылі ў сваёй Рэспубліцы Беларусь.

Уздымайце сёння, 25 сакавіка, і штодзённа бел-чырвона-белыя сцягі — наш галоўны нацыянальны сымбаль, пад якім Беларусь была абвешчана незалежнай у 1918 годзе і стала незалежнай у 1991 годзе.

Жыве Беларусь!

І вось наш падарунак — натхняльнае відэа, як бел-чырвона-белы сцяг праходзьць шлях ад крамы і швейнай вытворчасці Symbal.by да людзей, іх кватэр, дамоў і флагштокаў.

Аўтары відэа: Аляксандр Духан і Антон Гапуцін.

25 сакавіка Каманда БНР100 запрашае адзначыць 102-ю гадавіну абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі ў фармаце анлайн-свята «Годны Дзень Волі» з удзелам вядомых беларускіх дзеячаў культуры, грамадскіх актывістаў і музычных гуртоў.

Абставіны ў Беларусі і свеце вымусілі ўсіх заяўнікаў масавых мерапрыемстваў да Дня Волі адмовіцца ад сваіх планаў. Наша каманда таксама рыхтавала некалькі мерапрыемстваў з нагоды БНР102, але спыніла іх падрыхтоўку.

Так сталася, што і ў 2018, і ў 2019 годзе ў нас атрымалася зрабіць тое, што і самім здавалася практычна немагчымым — арганізаваць годнае адзначэнне Дня Волі. І зараз мы не можам проста скласці рук і казаць, што ўсё дрэнна. Таму вырашылі не пакідаць сябе і ўсіх беларусаў без свята на Дзень Волі і арганізаваць адзначэнне БНР102 у новым фармаце, які прадыктаваў час і надзвычайная сітуацыя ў свеце.

Гэта новы і ўнікальны для нас досвед арганізацыі свята ў абсалютна незвычайных умовах. Наша задача з дапамогай сучасных новых медыя аб’яднаць беларусаў у розных кутках Зямлі і праз анлайн-трансляцыю з насычанай праграмай і цікавымі гасцямі стварыць атмасферу агульнай еднасці і салідарнасці, злучыць разам беларусаў, для якіх Дзень Волі — галоўнае нацыянальнае свята, якое трэба годна адзначаць у любых умовах.

Глядзіце трансляцыю ў добрай якасці і дасылайце спасылку сваім сябрам!

І самае галоўнае — расказвайце як вы адзначаеце Дзень Волі 2020 у сацыяльных сетках і пазначайце ў вашых публікацыях хэштэг #БНР102.

Спадзяемся, што арганізацыю свята і яго анлайн-трансляцыі падхопяць папулярныя беларускія СМІ і блогеры, а беларусы праз сервіс Molamola.by дапамогуць пакрыць выдаткі на яго правядзення.

Давайце разам і годна адзначым Дзень Волі 2020 і БНР102. Уся падрабязная інфармацыя на Hodna.by.

Як самастойна адсвяткаваць Дзень Волі 2020? План дэцэнтралізацыі!

Каманда БНР100 распрацавала і апублікавала на сайце BNR.BY план дэцэнтралізацыі Дня Волі, які складаецца з чатырох простых крокаў, якія дапамогуць кожнаму беларусу самастойна, а ў выніку нам усім разам годна адзначыць 102-ю гадавіну абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.

Што па гэтым плане трэба зрабіць 25 сакавіка:

1) Размясціць нацыянальныя сімвалы Беларусі на сваім балконе, у аўто, акне кватэры ці двары дома.

2) Павіншаваць з Днём Волі сяброў, родных і знаёмых у сацыяльных сетках, на працы ці ў навучальнай установе.

3) Увечары 25 сакавіка а 21:00 запусціць святочны феерверк.

4) Арганізаваць самастойнае адзначэнне Дня Волі ў сямейнай ці сяброўскай кампаніі, а наша анлайн-трансляцыя дадасць вашаму святкаванню адчуванне сувязі з усімі беларусамі, якія падтрымаюць гэты план.

Уся падрабязная інфармацыя на BNR.BY.

Таксама 25 сакавіка грамадскія кампаніі «Будзьма беларусамі!» і «Годна» прэзентавалі кліп і песню «25 сакавіка» ў выкананні Зміцера Вайцюшкевіча на верш Уладзіміра Някляева. Падрабязней тут.

Кліп на гэтую песню быў зняты творчым аб’яднаннем «Інакш». 25 сакавіка Зміцер Вайцюшкевіч стане госцем анлайн-свята «Годны Дзень Волі», якое ладзіць Каманда БНР100.

Зніжкі
Падпісацца
ТАА «Сымбаль Бай», УНП 193042405. Інтэрнэт-крама symbal.by зарэгістравана ў Гандлёвым рэестры РБ 09.11.2018 г. пад №431582. Юрыдычны адрас: 220005, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, пр-т Машэрава, д. 18, пам. 41. Рэальны выгляд тавараў можа адрознівацца ад выгляду на выявах, размешчаных на сайце. Тавары, размешчаныя на сайце, могуць быць недаступныя для пакупкі ў афлайн-краме. ТАА «Сымбаль Бай» не нясе адказнасць за мыты, падаткі на імпарт і іншыя дадатковыя выдаткі, звязаныя з атрыманнем замоў поштай за мяжой Беларусі.
Дызайн і распрацоўка ilya.shyla@gmail.com