fbpx
Увядзіце свой email
Email мае няправільны фармат
Увядзіце свой e-mail для завяршэння рэгістрацыі
Захаваць
У Вашым кошыку няма тавараў

На нашым сайце можна набыць лічбавыя тавары.

Замовіць рэчы з нашымі дызайнамі можна на Redbubble

На нашым сайце можна набыць лічбавыя тавары.

Замовіць рэчы з нашымі дызайнамі можна на Redbubble

Навіны сымбаля
Краму Symbal.by забілі, але верым, што яна некалі ўваскрэсне

Нам цяжка пра гэта пісаць, але з сакавіка афлайн- і анлайн-крама Symbal.by канчаткова спынілі сваю працу на нявызначаны тэрмін. Усе падзеі, якія апошнія 8 месяцаў адбываюцца вакол нашай кампаніі, прывялі да таго, што мы больш не можам арэндаваць памяшканні для далейшай камерцыйнай дзейнасці ў любых фарматах і ўтрымліваць ранейшы штат супрацоўнікаў.

На нашым сайце мы пакінулі некалькі электронных тавараў з сыходнымі макетамі і дызайнамі ў pdf-файлах, якія раней былі рэальнымі рэчамі: кнігі, паштоўкі, торбы, цішоткі ды іншае. Набываючы гэтыя электронныя тавары — вы дапамагаеце нашай камандзе ў мінімальным фармаце працягваць сваю дзейнасць, весці сацыяльныя сеткі, аплочваць штрафы ды іншыя выдаткі для захавання кампаніі.

Што мы маем на дадзены момант:

1. З чэрвеня 2020 года не змянілася сітуацыя з памяшканнем на пр-це Машэрава, 18:

— нам так і не вярнулі 419 цішотак «ПСІХОЗ%», хоць былі сплочаныя штрафы пасля праверкі падатковай, а самыя цішоткі прайшлі экспертызу і ў гэтых вырабах не было знойдзена парушэнняў,

— нам так і не вярнулі бел-чырвона-белыя сцягі, канфіскаваныя ў часе праверкі на вытворчасці ў чэрвені 2020 года,

— нам так і не вярнулі сотні метраў чырвонай тканіны, канфіскаванай у швейных вытворцаў, з якімі мы супрацоўнічалі,

— нам так і не ўзгаднілі сістэму пажарнай бяспекі ў памяшканні на пр-це Машэрава, 18, нават пасля поўнай яе пераробкі згодна з самымі апошнімі нормамі,

— нам так і не знялі забарону на выкарыстанне памяшкання на пр-це Машэрава, 18 для рознічнага гандлю.

2. Нягледзячы на ўсе цяжкасці мы працягвалі працу інтэрнэт-крамы да 30 студзеня 2021 года, пра гэтым:

— няспынныя адбываліся праверкі розных дзяржаўных службаў у нашых партнёраў,

— за 5 апошніх месяцаў мытня не выпусціла з Беларусі і не вярнула нам больш за 200 пасылак нашых пакупнікоў,

— фіналам стала наведванне АБЭЗ, калі былі затрыманы і адпраўлены на суткі чатыры нашыя супрацоўнікі, канфіскаваны ўвесь тавар, тэхніка і дакументы кампаніі.

На дадзены момант розныя дзяржаўныя органы ўтрымліваюць нашыя тавары і рэчы на агульную суму больш за 50 тысяч рублёў. Пры гэтым не паведамляючы пра іх далейшы лёс і статус.

Мы не бачым сэнсу працягваць працу крамы ў сённяшніх умовах па некалькіх прычынах:

— Symbal.by ствараўся, каб пашыраць і папулярызаваць першыя дзяржаўныя і нацыянальныя сімвалы Беларусі — герб «Пагоня» і бел-чырвона-белы сцяг, а самастойна адмовіцца ад іх мы не можам,

— усе абаротныя сродкі, якія ў нас былі, засталіся ў канфіскаваным тавары і ўкладаць новыя сродкі, каб зноў у любы момант прыйшлі і ўсё забралі — не хочацца,

— місія на дадзены момант выканана: сваёй сямігадовай дзейнасцю мы даказалі, што ёсць у беларусаў свая мова, свая гісторыя і свае сімвалы, якія яны сапраўды любяць, паважаюць і гатовыя за іх змагацца.

І мы дакладна ведаем: забараняй не забараняй, але ў мільёнаў беларусаў сэрцы БЧБ-колераў ужо назаўжды. 70 гадоў у савецкім саюзе бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня» былі пад татальнай забаронай. І што? Не дапамагло. Рэспубліка Беларусь у выніку была абвешчана незалежнай краінай к 1991 годзе пад гэтымі сімваламі. Так было і так будзе!

 Як нас падтрымаць? Ёсць некалькімі спосабаў:

— набыць адзін ці некалькі электронных тавараў на нашым сайце (вы можаце выбраць пэўную колькасць такіх тавараў і аплаціць карткай ці праз АРІП (ЕРИП) з любой краіны),

— далучыцца да спонсарскай падпіскі на ютуб-канале Symbal.by з любой краіны, бо мы працягваем развіваць усе нашыя сацыяльныя сеткі,

— замовіць рэкламу ў нашых сацыяльных сетках (instagram, facebook, youtube, vk, twitter, telegram, ok, tiktok) з агульнай аўдыторыяй каля 300 тысяч чалавек (прапановы дасылайце на symbalby@gmail.com).

Мы спыняем гандлёвую працу, але як і раней будзем весці нашыя сацыяльныя сеткі і расказваць беларусам пра цікавыя падзеі і з’явы прысвечаныя беларускай мове, гісторыі, сімвалам і традыцыям.

У нас засталіся шматлікія пазыкі, а таксама чакаюць штрафы і падаткі, якія, у сувязі з канфіскацыяй усёй прадукцыі і спыненнем дзейнасці, без вашай падтрымкі нам будзе цяжка закрыць.

Зніжкі
Падпісацца
© SYMBAL.BY (2014-2022). Усе правы абароненыя. Выкарыстанне змесціва сайту дапускаецца толькі са згоды праваўладальніка. Кошты на сайце пазначаныя ў далярах ЗША.
Pay with PayPal, PayPal Credit or any major credit card

МЫ АДЧЫНІЛІ ФІЛІЯЛ У ГРУЗІІ. ПАГЛЯДЗЕЦЬ АСАРТЫМЕНТ І ЗРАБІЦЬ ЗАМОВУ МОЖНА ТУТ.