fbpx
Увядзіце свой email
Email мае няправільны фармат
Увядзіце свой e-mail для завяршэння рэгістрацыі
Захаваць
У Вашым кошыку няма тавараў

На нашым сайце можна набыць лічбавыя тавары.

Замовіць рэчы з нашымі дызайнамі можна на Redbubble

На нашым сайце можна набыць лічбавыя тавары.

Замовіць рэчы з нашымі дызайнамі можна на Redbubble

Навіны сымбаля
Мы вяртаемся! З вялікім асартыментам і дастаўкай па ўсім свеце

Мы вяртаемся!

Цяпер набыць рэчы можна двума спосабамі: праз наш філіял у Грузіі, а таксама праз міжнародную пляцоўку Redbubble!

НАШ ФІЛІЯЛ У ГРУЗІІ
ЗАМОВІЦЬ ПРАЗ REDBUBBLE

Што такое Redbubble i як гэта працуе?

Redbubble – гэта глабальны маркетплэйс, на якім можна замовіць рэчы з прынтамі, якія прапануюць самі карыстальнікі. Кампанія была заснавана ў 2006 годзе ў Мельбурне, Аўстралія, а таксама мае офісы ў Сан-Францыска і Берліне.

Мы размяшчаем на гэтым сайце свае прынты, а Redbubble, у сваю чаргу, вырабляе прадукцыю і дасылае замову вам.

Усе рэчы вырабляюцца ў ЗША, Еўропе і Аўстраліі, таму іх можна атрымаць максімальна хутка і без дадатковых мытных плацяжоў.

Якія рэчы і з якімі прынтамі ёсць у наяўнасці?

Зараз даступна больш за 50 легендарных прынтоў ад SYMBAL.BY.

З імі можна замовіць вялікі асартымент прадукцыі: адзенне (цішоткі, світшоты, худзі, бейсболкі і г.д.), посуд (кубкі, бутэлькі для вады), чахлы для тэлефонаў і планшэтаў, налепкі, паштоўкі, бірдэкелі, торбы, заплечнікі і шмат усяго іншага.

Кожная рэч друкуецца адмыслова для вас, таму ўсе пазіцыі заўсёды ёсць у наяўнасці!

У якія краіны даступная дастаўка?

Дастаўка ёсць ва ўсе краіны свету, акрамя наступных рэгіёнаў: Іран, Куба, Судан, Паўночная Карэя, Сірыя, Крым. Актуальнасць інфармацыі можна праверыць тут.

Таксама даступная дастаўка ў Беларусь. Разам з тым, мы не можам несці адказнасць за дзеянні беларускай мытні і іншых дзяржаўных органаў. Падчас дастаўкі рэчаў з выявай бела-чырвонага сцяга і герба “Пагоня” могуць узнікнуць праблемы.

З якой краіны ажыццяўляецца адпраўка?

Гэта залежыць ад таго, у якой краіне вы знаходзіцеся і якую менавіта прадукцыю замовілі. Уся прадукцыя вырабляецца і дасылаецца з наступных краін: Злучаныя Штаты Амерыкі, Аўстралія, Вялікабрытанія, Нідэрланды, Канада, Францыя, Чэхія, Германія, Італія, Іспанія.

 Актуальнасць інфармацыі можна праверыць тут.

Колькі па часе займае дастаўка?

Дастаўка займае ад 10 дзён. Прыкладныя тэрміны дастаўкі кожнага тавару пазначаныя побач з інфармацыяй пра тавар. 

 
Зніжкі
Падпісацца
© SYMBAL.BY (2014-2022). Усе правы абароненыя. Выкарыстанне змесціва сайту дапускаецца толькі са згоды праваўладальніка. Кошты на сайце пазначаныя ў далярах ЗША.
Pay with PayPal, PayPal Credit or any major credit card

МЫ АДЧЫНІЛІ ФІЛІЯЛ У ГРУЗІІ. ПАГЛЯДЗЕЦЬ АСАРТЫМЕНТ І ЗРАБІЦЬ ЗАМОВУ МОЖНА ТУТ.