1. Уладальнік карткі «Падабайка» (далей — Картка) мае права на зніжку 10% у краме Symbal.by на Машэрава, 18, а таксама пры замове праз сайт symbal.by (далей — Крама).
2. Для атрымання зніжак і іншых прапаноў Уладальнік мусіць актываваць Картку. Актывацыя Карткі адбываецца праз адмысловую форму на гэтай старонцы або праз вусную апытанку супрацоўнікамі Крамы. Картка актывуецца супрацоўнікамі Крамы напрацягу двух працоўных дзён з моманту адпраўкі дадзеных праз форму. Зніжкі і іншыя акцыйныя прапановы па Картцы, якая не прайшла актывацыю, не прадастаўляюцца.
3. Зніжка па Картцы не сумуецца са зніжкамі па прома-кадах, кодавых словах, не распаўсюджваецца на акцыйныя тавары, калі іншае не прадугледжана ўмовамі акцыі.
4. Картка з’яўляецца імянной і не падлягае перадачы іншым асобам.
5. Крама пакідае за сабой права змяняць памер зніжкі па Картцы, вызначаць тэрмін яе дзеяння, змяняць дадзеныя Умовы без папярэджання Уладальніка.