fbpx
Увядзіце свой email
Email мае няправільны фармат
Увядзіце свой e-mail для завяршэння рэгістрацыі
Захаваць
У Вашым кошыку няма тавараў

На нашым сайце можна набыць лічбавыя тавары.

Замовіць рэчы з нашымі дызайнамі можна на Redbubble

На нашым сайце можна набыць лічбавыя тавары.

Замовіць рэчы з нашымі дызайнамі можна на Redbubble

Навіны сымбаля
Героі 2019 году па версіі SYMBAL.BY

Каманда SYMBAL.BY вырашыла падтрамаць традыцыю вызначэння герояў году, якія найбольш уразілі ці натхнілі наш калектыў у 2019-м годзе!

Мы лічым, што героі 2019-га — гэта людзі з бела-чырвона-белымі сцягамі,

— якія ўздымаюць наш галоўны нацыянальны сімвал на канцэртах беларускіх артыстаў як у Беларусі, так і за мяжою,

— якія выходзяць з імі на цэнтральныя вуліцы і плошчы беларускіх гародоў, не баяцца выказваць свае меркаванні і выступаць у абарону незалежнасці Беларусі,

— якія заўзеюць з бел-чырвона-белымі сцягамі за беларусаў на розных спартыўных спаборніцтвах,

— якія адстойваюць сваё права ўздымаць іх на футбольных стадыёнах і хакейных арэнах,

— якія святкуюць з імі важныя нацыянальныя і гістарычныя падзеі нашай краіны,

— якія ўшаноўваюць пад бел-чырвона-белымі сцягамі нашых паўстанцаў, патрыётаў і абаронцаў Радзімы,

— якія ведаюць, што за гэтыя ўчынкі ў роднай краіне іх могуць пакараць, аштрафаваць ці арыштаваць, але якія не могуць зрабіць інакш!

Дзякуй вам, людзі з бел-чырвона-белымі сцягамі!

Жыве Беларусь!

Зніжкі
Падпісацца
© SYMBAL.BY (2014-2024). Усе правы абароненыя. Выкарыстанне змесціва сайту дапускаецца толькі са згоды праваўладальніка. Кошты на сайце пазначаныя ў далярах ЗША.
Pay with PayPal, PayPal Credit or any major credit card

ЦЯПЕР МЫ ПРАЦУЕМ У ПОЛЬШЧЫ! ПАГЛЯДЗЕЦЬ АСАРТЫМЕНТ І ЗАМОВІЦЬ МОЖНА ТУТ.