Увядзіце свой адрас email
Email мае неправільны фармат
Увядзіце свой адрас email для завяршэнне рэгістрацыі
Захаваць
0
У Вашым кошыку няма тавараў

Працуем з 11:00 да 20:00 без выходных!

г. Мінск, пр-т Машэрава, д. 18

Працуем з 11:00 да 20:00 без выходных!

г. Мінск, пр-т Машэрава, д. 18

Навіны сымбаля
«J:МОРС» і Symbal.by зрабілі народны ролік пра тое, што нам блізка

У купальскія дні Symbal.by прадстаўляе прома-відэа на адмысловую летнюю версію песні «Блізка» гурта «J:МОРС» з удзелам ансамбля FolkRada. У роліку на яе зняліся 150 чалавек з розных краін у адзенні з беларускай сімволікай.

Лепшая песня Беларусі па выніках нацыянальнай музычнай прэміі «Ліра» за 2016 год загучала ў абноўленай аранжыроўцы з даданнем яскравых купальскіх спеваў дзіцячага ансамбля FolkRada пад кіраўніцтвам Ірэны Катвіцкай.

Відэашэраг быў створаны Symbal.by на аснове фотаздымкаў у беларускім стылі, якія на заклік крамы дасылалі беларусы з розных куткоў Зямлі. Ролік візуальна распавядае пра «тое, што нам блізка».

 – Нам штодзённа ва ўсіх сацыяльных сетках крамы дасылаюць мілыя фоткі ў беларускім стылі з нашымі і не толькі рэчамі, беларускім дэкорам, цікавымі элементамі, традыцыйнымі, гістарычнымі і нацыянальнымі сімваламі, – кажа кіраўнік Symbal.by Павел Белавус. – Для ўздыму настрою бывае проста хапае ў інстаграме націснуць і тысячы прыгожых людзей глядзяць на цябе з фотаздымкаў, якія даказваюць, што Беларусь жыве і мае свае карані і традыцыі, якія нас усіх аб’ядноўваюць. Пра што і спявае Уладзімір Пугач у сваёй песні.

Арыгінальная версія песні «J:морс» «Блізка» выйшла ў снежні 2016. Гэта першы сінгл з новага альбома калектыву, які мае выйсці ўвосень 2017.

comments powered by HyperComments
Зніжкі
Падпісацца
Індывідуальны прадпрымальнік Белавус Павел Мікалаевіч, УНП: 691764397. Пасведчанне аб рэгістрацыі № 691764397 ад 12.05.2014 г., выдадзена Мінскім райвыканкамам. Інтэрнэт-крама symbal.by зарэгістравана ў Гандлёвым рэестры РБ 02.03.2017 г.Офіс: Мінск, пр-т Незалежнасці, 58, 4 паверх, оф. 430.Юрыдычны адрас: аг. Ратамка, вул. Друкаваная, 16-2.
Дызайн і распрацоўка ilya.shyla@gmail.com

УВАГА! Змяніўся адрас нашай крамы. Цяпер мы знаходзімся: г. Мінск, пр-т Машэрава, 18

Яндекс.Метрика