fbpx
Увядзіце свой адрас email
Email мае неправільны фармат
Увядзіце свой адрас email для завяршэнне рэгістрацыі
Захаваць
У Вашым кошыку няма тавараў

Працуем з 10:00 да 20:00 без выходных!

г. Мінск, пр-т Машэрава, д. 18

Працуем з 10:00 да 20:00 без выходных!

г. Мінск, пр-т Машэрава, д. 18

Навіны сымбаля
Беларусы вырабілі першае ў свеце валошкавае марозіва з жытам і льном

Беларусы вырабілі дэсерт, які дагэтуль не выпускалі сусветныя вытворцы. Марозіва «Белы полюс» з пялёсткамі валошак і насеннем лёну ў жытнёвым кубачку ўжо могуць пакаштаваць усе наведнікі крамы Symbal.by ў Мінску.

Першы пункт продажаў – крама Symbal.by на праспекце Машэрава, 18 у Мінску. Цана 90-грамовай порцыі з першай партыі – 1 рубель 50 капеек.

Беларускі трэнд на валошкі задаў стагоддзе таму паэт Максім Багдановіч, а цяпер гэтыя кветкі з’яўляюцца на самалётах, шыльдах рэстаранаў і нават у марозіве. Нацыянальны дэсерт з «кветак радзімы» вырабіла найстарэйшая ў Беларусі фабрыка марозіва «Белы полюс».

Валошка – не адзіная беларуская фішка: пламбір змяшчае насенне лёну, а кубачак – жытнёвую муку. Задумка вытворцаў – стварыць прадукт, пакаштаваўшы які, турыст у літаральным сэнсе адчуе Беларусь на смак.

Каментуе намеснік дырэктара па маркетынгу «Белага полюса» Максім Журовіч:

– Мы даўно заўважылі, што простае пытанне турыста «што незвычайнае можна пакаштаваць у Беларусі?» ставіць у тупік нашых людзей, якія адразу прыгадваюць хіба што дранікі.

Спадзяёмся, што валошкавы пламбір вырашыць праблему: гэта на самай справе смачнае марозіва і ўнікальны прадукт, якога няма ні ў адной краіне свету, апроч Беларусі. На смак яго наўрад ці паблытаеш з іншым дэсертам. Малочная аснова марозіва дапаўняецца кветкава-травяным водарам, а калі здараецца раскусіць зерне лёну, адчуваецца салодкі мядова-масляны прысмак.

 «Белы полюс – марозіва пламбір у вафлевым кубачку…» – так кампанія апісвае новае марозіва на яго ўпакоўцы. Брэнд прасоўвае беларускую мову і культурныя сімвалы. Таму лагічна, што першым пунктам, дзе з’явілася валошкавае марозіва, стала крама нацыянальнай атрыбутыкі Symbal.by. Там новы прадукт будзе прадавацца з 13 мая і да халоднай восені.

З сярэдзіны мая валошкавы пламбір стануць паступова завозіць у супермаркеты сталіцы ды іншых беларускіх гарадоў. Экспартаваць дэсерт за межы краіны вытворцы адмовіліся прынцыпова, каб пакінуць разынку (дакладней валошку) «толькі ў Беларусі і болей нідзе».

Запрашаем таксама паспрабаваць іншыя гатункі марозіва «Белы полюс» у мінскай краме Symbal.by на праспекце Машэрава, 18.

Зніжкі
Падпісацца
ТАА «Сымбаль Бай», УНП 193042405. Інтэрнэт-крама symbal.by зарэгістравана ў Гандлёвым рэестры РБ 09.11.2018 г. пад №431582. Юрыдычны адрас: 220005, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, пр-т Машэрава, д. 18, пам. 41. Рэальны выгляд тавараў можа адрознівацца ад выгляду на выявах, размешчаных на сайце. Тавары, размешчаныя на сайце, могуць быць недаступныя для пакупкі ў афлайн-краме.
Дызайн і распрацоўка ilya.shyla@gmail.com
Яндекс.Метрика