fbpx
Увядзіце свой email
Email мае няправільны фармат
Увядзіце свой e-mail для завяршэння рэгістрацыі
Захаваць
У Вашым кошыку няма тавараў

Працуем з 10:00 да 20:00 без выходных!

г. Мінск, пр-т Машэрава, д. 18

Працуем з 10:00 да 20:00 без выходных!

г. Мінск, пр-т Машэрава, д. 18

Навіны сымбаля
Запрашаем на «Мова Фэст» 22-га лютага ў ОК16!

22 лютага ў мінскім культурным хабе «ОК16» (вул. Кастрычніцкая, д. 16, к. 27) «Арт Сядзіба» пры падтрымцы генеральнага партнёра «Аліварыя» збірае разам 50 беларускіх кампаній, арганізацый, ініцыятыў і творчых калектываў, каб годна правесці маштабнае і ўнікальнае свята «Мова Фэст», прымеркаванае да Міжнароднага дня роднай мовы.

 З падрабязнай праграмай свята вы можаце пазнаёміцца на старонцы movafest.by.

Хэдлайнерам свята «Мова Фэст» стане гурт Volski. Сваімі песнямі з розных перыядаў творчасці Лявон Вольскі і музыкі гурта завершаць насычаную праграму фэста.

На шасці тэматычных пляцоўках «Мова Фэст»:

Бровар «Аліварыя» першым адгукнуўся на прапанову «Арт Сядзібы» падтрымаць  «Мова Фэст». «Аліварыя» — піўны брэнд нацыянальнага гонару, за якім стаіць болей чым 155-гадовая гісторыя, спадчына, традыцыі. Менавіта таму адной з асноўных місій «Аліварыі» з’яўляецца захаванне і адраджэнне нацыянальнай культуры, падтрымка беларускай мовы. «Аліварыя» з’явілася на рынку з беларускай назвай, а сёння паслядоўна вядзе камунікацыю на роднай мове, выпускае новыя беларускія гатункі піва, здымае рэкламныя ролікі і гутарыйць у сацыяльных сетках па-беларуску.

Афіцыйнымі партнёрамі «Мова Фэст» таксама сталі:

Афіцыйны хэштэг свята #мовафэст дае магчымасць не толькі сачыць за падрыхтоўкай і правядзеннем свята, але і выйграваць падарункі ад партнёраў. Свята 22 лютага ў культурным хабе «ОК16» пачнецца а 13-й гадзіне і будзе доўжыцца да 22.00. Уваход вольны.

Кіраўнік «Арт Сядзібы» Алесь Сьнег кажа: «Наша арганізацыя штогод праводзіць разнастайныя мерапрыемствы да Дня роднай мовы і прыемна, што маштаб гэтых падзей з кожным годам павялічваецца, далучаюцца новыя арганізацыі і ініцыятывы, свае мерапрыемствы праводзяць студэнты ва ўніверсітэтах, вучні ў школах, вялікія кампаніі і маленькія фірмы, усе спрабуюць прыдумаць нешта арыгінальнае і цікавае. Сёлета мы вырашылі максімальна разнастаіць праграму святкавання і паказаць шырокі спектар выкарыстання беларускай мовы ў розных сферах жыцця. І вельмі прыемна, што нашу ідэю і фестываль падтрымалі паспяховыя і вядомыя кампаніі Беларусі».

У гэтым годзе на 700 квадратных метрах культурнага хаба «ОК16» 22 лютага цэлы дзень будзе гучаць беларускамоўная музыка: фолк ад Сержука Доўгушава і гурта Vuraj, рэп ад Zrabi і Gleboki Smak, папулярная ад VAL, Ганны Шаркуновай, Марыі Ермаковай, Lear і Леры Яскевіч, рок ад гуртоў «Мутнаевока», Akute і хэдлайнера свята — гурта Volski з лепшымі песнямі легендарнага беларускага музыкі Лявона Вольскага.

Вядомыя людзі на адкрытай дыскусійнай пляцоўцы будуць абмяркоўваць разам з журналістам «Еўрарадыё» Змітром Лукашуком нацыянальную ідэю Беларусі, бізнесоўцы разам з журналістам «Нашай Нівы» Арцёмам Гарбацэвічам — беларускую мову ў беларускім бізнесе, а «Радыё Свабода» запросіць на прышчэпку беларускай мовы, мовазнаўца Вінцук Вячорка раскажа і пакажа, якія тыповыя, і часам смешныя, памылкі робяць пачаткоўцы ды як ад іх вылекавацца.

На прома-пляцоўцы генеральнага партнёра «Аліварыя» будзе размешчана фотазона «Аліварыя Багемскае Паровое», прысвечаная піву, якое зварыў бровар у гонар легендарнага паравога піваварнага завода XIX стагоддзя «Багемія». З даты яго заснавання, 1864 год, і вядзе свой адлік «Аліварыя». На пляцоўцы будуць працаваць прамоўтэры з гульнявым гістарычным квізам «Шануем гісторыю разам» і адбывацца дэгустацыя піва «Алiварыя Багемскае Паравое».

Моўны квэст дасць магчымасць усім наведнікам свята праверыць у нечаканых фарматах сваё веданне беларускай мовы, а «Мова Бар» – паслухаць з куфлем піва вершы сяброў ПЭН-Цэнтра і Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Увесь дзень будзе працаваць спартовая пляцоўка ад Leon.by, на ёй Віталь Гуркоў прадставіць майстар-клас «Тайскі бокс па-беларуску». Паралельна на стэндзе «Чырвонага крыжа» і «Тэрыторыі дапамогі» пройдзе майстар-клас па першай дапамозе, дзе будзе магчымасць па-беларуску павучыцца выратаванню жыцця дарослага і немаўляці ў выпадку спынення дыхання, даведацца, дзе можна прайсці навучанне першай дапамозе па Еўрапейскіх стандартах.

На дзіцячай пляцоўцы «Наша Ніва» прэзентуе свае часопісы «Дуду» і «Асцярожна, дзеці!» ды падрыхтуе інтэрактыўныя забавы разам з аўтарамі выданняў, а кампанія «Будзьма беларусамі!» прадставіць інтэрактыўную гульню-спектакль «Па слядах аднаго падання».

Цягам усяго свята будуць працаваць вулічная пляцоўка з фудтракамі «Смачна ў роце» і прома-пляцоўка «Мова, грамадства, бізнес» з актыўнасцямі, стэндамі, гандлёвымі пунктамі ад партнёраў «Мова Фэст», а забаўляць гасцей свята беларускімі традыцыйнымі гульнямі, забавамі і танцамі будуць студыя «Варгін» і капэла «Колісьнія».

Штогадовае святкаванне Міжнароднага дня роднай мовы ў Беларусі стала сапраўднай народнай ініцыятывай, якую з кожным годам падтрымлівае ўсё больш і больш беларусаў. Калі яшчэ 7 гадоў таму ў гэты дзень актывісты праводзілі невялікія мерапрыемствы для вузкага кола беларускамоўных сяброў, то за апошнія тры гады адбыліся значныя змены. Напрыклад, летась прыкметнымі былі мерапрыемствы не толькі ад грамадскага сектара, але таксама ад дзяржаўных устаноў, СМІ і буйнога бізнесу.

Яркія інфанагоды і запускі прадуктаў да Дня роднай мовы ў 2019 зрабілі кампанія «Mark Formelle» з серыяй шкарпэтак па-беларуску, завод «Луч» з гадзіннікамі «Дж» і «Дз», А-100 з кубкамі для гарачых напояў, Міністэрства замежных спраў з віншаваннямі ад беларускіх дыпламатаў у розных краінах, дадатковы эфект даў спантанны флэшмоб з паведамленнямі па-беларуску ў сацыяльных сетках.

Зніжкі
Падпісацца
ТАА «Сымбаль Бай», УНП 193042405. Інтэрнэт-крама symbal.by зарэгістравана ў Гандлёвым рэестры РБ 09.11.2018 г. пад №431582. Юрыдычны адрас: 220005, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, пр-т Машэрава, д. 18, пам. 41. Рэальны выгляд тавараў можа адрознівацца ад выгляду на выявах, размешчаных на сайце. Тавары, размешчаныя на сайце, могуць быць недаступныя для пакупкі ў афлайн-краме. ТАА «Сымбаль Бай» не нясе адказнасць за мыты, падаткі на імпарт і іншыя дадатковыя выдаткі, звязаныя з атрыманнем замоў поштай за мяжой Беларусі.

Крама на Машэрава, 18 часова не працуе. Праз наш сайт вы можаце замовіць і аплаціць сцягі і стыкеры салідарнасці з дастаўкай поштай па Беларусі і ўсім свеце.