fbpx
Увядзіце свой email
Email мае няправільны фармат
Увядзіце свой e-mail для завяршэння рэгістрацыі
Захаваць
У Вашым кошыку няма тавараў

На нашым сайце можна набыць лічбавыя тавары.

Замовіць рэчы з нашымі дызайнамі можна на Redbubble

На нашым сайце можна набыць лічбавыя тавары.

Замовіць рэчы з нашымі дызайнамі можна на Redbubble

Навіны сымбаля
1000 дзіцячых мультфільмаў па-беларуску: Свінка Пэпа, Хамф, Tiny Love, Мікі Маўс, Дзённік Флоркі, Фіксікі

Мы сабралі для вас спасылкі на тысячу мультфільмаў, якія за апошнія 10 гадоў выйшлі адразу па-беларуску ці былі прафесійна перакладзеныя на нашую мову і выкладзеныя для вольнага прагляду.

Свінка Пэпа

«Свінка Пэпа» (англ.«Peppa Pig») — брытанскі мультсерыял, які складаецца з кароткіх мультфільмаў па 5 хвілін.

З 2015 году кампанія «Кінаконг» перакладае і агучвае па-беларуску з удзелам вядомых беларускіх актораў легендарны дзіцячы мультсерыял «Свінка Пэпа». На дадзены момант ужо агучана 50 серый, якія цалкам бясплатна можна паглядзець у YouTube. Агучылі мультсерыял па-беларуску прафесійныя акцёры — Ганна Хітрык і Уладзімер Глотаў. 

Галоўныя героі серыяла: Свінка Пэпа, яе малодшы брат Джордж, Мама Свінка і Тата Свінка. Сталымі персанажамі таксама з’яўляюцца Бабуля Свінка і Дзядуля Свінка, а таксама сябры Пэпы, Джорджа і іх бацькі. Быў паказаны па тэлебачанні больш чым у 180 краінах і перакладзены на 40 моў.

Хамф

Вядомы брытанскі мультсерыял пра сям’ю монстрыкаў (тата, мама і сам Хамф) і яго сяброў цяпер можна глядзець па-беларуску.

Хамф — гэта мілае пухнатае малое, што жыве разам са сваімі мамай і татам. Ён вельмі дапытлівы, пастаянна імкнецца даведацца нешта новае і даследаваць свет вакол сябе.

Лакалізаваныя па-беларуску 48 серый выкладзены на ютуб-канале студыі Gavarun.by.

Сюжэт кожнай серыі «Хамфа» будуецца на прыгодах і маленькіх адкрыццях Хамфа, на тым, як ён пазнае свет. Часта эпізоды носяць павучальны характар. Напрыклад, у адной з серыі Хамф і яго сябры ідуць у парк і заўважаюць раскіданае смецце. Яны абмяркоўваюць гэта, і затым пачынаюць збіраць яго і выкідваць у сметніцу. Дзеянне мультфільма звычайна адбываюцца ў доме Хамфа ці аднаго з яго сяброў, альбо ў парку с дзіцячай пляцоўкай.

Любімчыкі (Tiny Love)

«Любімчыкі» (Tiny Love) — гэта развівальна-забаўляльная мультфільм, прызначаны для самых маленькіх дзетак (ад трох месяцаў да трох гадоў), ён знаёміць з навакольнымі прадметамі, формамі і колерамі, насычаны песнямі і інтэрактыўнымі элементамі. Мультфільм атрымаўся настолькі ўдалы, што займеў мільёны ўдзячных гледачоў у розных краінах свету.

Мікі Маўс

25 серый на беларускай мове мультсерыяла «Мікі Маўс» з сезонаў 2013—2016 гадоў ад студыі Gavarun.by. У гэтых серыях адбылося доўгачаканае вяртанне легендарнага мышаняці, якое нарадзілася ў далёкім 1928 годзе. Адметнасць выбраных сезонаў у тым, што яны выкананы ў класічным дыснееўскім стылі пры выкарыстанні сучасных тэхналогій. У выніку атрымаўся вельмі яскравы і эмацыянальны мультфільм з добрым гумарам, павучальны і забаўляльны.

Бесклапотнае мышаня Мікі падарожнічае па свеце і трапляе ў розныя камічныя сітуацыі. Яго паўсюль суправаджаюць сябры: ці не заўжды незадаволены Дональд, гарэза Плута, дзіўнаваты Гуфі і весялушка Міні.

Дзённік Флоркі

Дзённік Флоркі — гэта польская мультсерыя, заснаваны на кніжнай серыі Roksany Jędrzejewskiej-Wróbel. Казка паказвае свет з пункту гледжання Флоркі, маленькай землярыйкі, якая ўважліва назірае за рэчаіснасцю. Флорка не вельмі давярае расповядам дарослых, таму правярае ўсё сама і робіць свае высновы. Як і кожны малы, яна здзіўляецца самым простым рэчам, пры гэтым вучыцца іх разумець і называць.

Папірус

Выдатны прыгодніцкі мультсерыял пра старажытны Егіпет «Папірус». 10 серый мультфільма на беларускую мову агучаны студыяй Gavarun.by.

Малады егіпецкі рыбак і звычайны хлопец Папірус загадкавым чынам абраны багамі абараняць краіну ад злых сіл Сэта — бога вайны і знішчэння. З дапамогай чароўнага мяча і сяброў ён мусіць знайсці змрочную піраміду Омбас і вызваліць заступніка Егіпта — бога святла Гора!

Неверагодныя прыгоды, выдатная маляваная графіка, узрушальны саўндтрэк і таямнічая атмасфера старадаўняга Егіпта.

Фіксікі

Фіксікі — расійскі анімацыйны мультсерыял. Створаны па матывах аповесці Эдуарда Успенскага «Гарантыйныя чалавечкі». На беларускую мову студыяй Gavarun.by пакуль агучана толькі 1 серыя — «Кампакт-дыск».

Дзе яшчэ шукаць мультфільмы па-беларуску?

1. Ютуб-канал курсаў «Мова Нанова», раздзелы «Дзеткам» і «Замежныя мульты па-беларуску» на сайце movananova.by.

2. Ютуб-канал студыі Gavarun.by і старонка ў ВК.

3. Ютуб-канал кампанія «Кінаконг».

4. Раздзел «Cinevoka – кіно па-беларуску» на voka.tv.

5. Падборка ад «Нашай Нівы»: ТОП-10 беларускамоўных мультфільмаў, якія трэба пабачыць кожнаму беларусу.

6. Паблік у ВК: Мультфільмы на беларускай мове.


https://nn.by/?c=ar&i=180865

Зніжкі
Падпісацца
© SYMBAL.BY (2014-2024). Усе правы абароненыя. Выкарыстанне змесціва сайту дапускаецца толькі са згоды праваўладальніка. Кошты на сайце пазначаныя ў далярах ЗША.
Pay with PayPal, PayPal Credit or any major credit card

ЦЯПЕР МЫ ПРАЦУЕМ У ПОЛЬШЧЫ! ПАГЛЯДЗЕЦЬ АСАРТЫМЕНТ І ЗАМОВІЦЬ МОЖНА ТУТ.