fbpx
Увядзіце свой email
Email мае няправільны фармат
Увядзіце свой e-mail для завяршэння рэгістрацыі
Захаваць
У Вашым кошыку няма тавараў

На нашым сайце можна набыць лічбавыя тавары.

Замовіць рэчы з нашымі дызайнамі можна на Redbubble

На нашым сайце можна набыць лічбавыя тавары.

Замовіць рэчы з нашымі дызайнамі можна на Redbubble

Навіны сымбаля
10 новых цішотак ад Symbal.by

Сябры, вы доўга чакалі новых дызайнаў цішотак ад Symbal.by! Злабадзённыя, актуальныя і проста цікавыя прынты, якія, спадзяемся, стануць добрымі падарункамі для вашых сяброў і родных.

Цішоткі можна набыць у нашай мінскай краме на праспекце Машэрава, 18. Запрашаем у госці!

Нагадваем, што вы адразу можаце праз наш сайт аплаціць вашую замову карткай ці праз АРІП, а таксама аформіць дастаўку кур’ерам па Мінску ці поштаю ў любы пункт Беларусі і свету.

1. Цішотка «Дзед-Барадзед. Трэба цуды!», на ёй легендарны герой беларускай «Калыханкі» і выраз «Трэба цуды!» з песні, якую спявае Дзед-Барадзед.

Дарэчы, тэкст для гэтай песні напісаў бацька Лявона Вольскага, беларускі пісьменнік, аўтар шматлікіх дзіцячых вершаў — Артур Вольскі.

Замовіць тут

2. Цішотка «Я — Дармаед. Усе правы забаронены», у аснове прынта — плакат Аляксандра Наважылава «Дармаед», намаляваны і выдадзены ў 1986-м годзе. Прайшло ўжо 32 гады, а тэма па-ранейшаму застаецца актуальнай.

Замовіць тут

   

3. Цішотка «Беларускі дармаед»прысвечаная пяцістам тысячам беларускіх «дармаедаў», якія трапілі ў новыя дзяржаўныя спісы.

Замовіць тут

4. Цішотка «Жыве IT-Беларусь», зроблена для беларускіх айцішнікаў з зашыфраваным «псеўдакодам» надпісам «Жыве Беларусь».

Замовіць тут

 

5. Цішотка з надпісам «Гамон», яскравым беларускім словам, якое мае сінанімічныя значэнні: капец, канец, прапала, каюк, кранты, трындзец, піпец.

Да таго ж гэта любімае слова Лявона Вольскага, якое калісьці было яго творчым псеўданімам, а ў гурта N.R.M. ёсць правакацыйная песня, якая складаецца з адной фразы «Нам усім гамон!»

Падрабязней пра паходжанне і значэнне слова «Гамон» глядзіце ў перадачы «Па-беларуску з Вінцуком Вячоркам».

Замовіць тут

 

6. Цішотка «Мова», на ёй самыя прыгожыя і мілагучныя беларускія словы.

Замовіць тут

7. Цішотка «Янка Купала. Хто ты гэткі?», першы прынт з будучай вялікай серыі «My.By», прысвечанай знакавым людзям Беларусі.

Прынт выкананы ў тату-стылістыцы, а разам з пісьменнікам размешчаны радкамі з яго верша «Хто ты гэткі?», які атрымаў новае жыццё ў песні «Не быць скотам» гурта «Ляпіс Трубяцкі».

Замовіць тут

 

8. Цішотка «БЧБ», такая вось мастацкая выява бел-чырвона-белага сцяга.

Замовіць тут

9. Цішотка «Я нарадзіўся тут», прысвячэнне нашай Радзіме са словамі з легендарнага беларускага музычнага праекту.

Не ўсе ведаюць, што напісаў гэтую песню Лявон Вольскі, але ў супольным праекце «Я нарадзіўся тут» яе заспяваў Зміцер Вайцюшкевіч.

Замовіць тут

 

10. Цішотка «Пазіцыя», прысвечаная ўсім беларусам, якія вераць у сваю справу і заўжды адстойваюць пазіцыю, нават калі яна ў апазіцыі да астатніх.

Замовіць тут

На фотаздымках прадстаўлены эскізы будучых цішотак. Таму колеры прынтоў і фасоны гатовых цішотак могуць крыху адрознівацца ад прадстаўленых на фота макетаў.

Для нашых цішотак мы выкарыстоўваем прадукцыю сусветна вядомай кампаніі «Fruit of the Loom», таму пастаянныя нашы пакупнікі ведаюць якія яны маюць фасон і размерную сетку.

Паглядзець прыклады можна на фотаздымках іншых цішотак, якія зараз ёсць у наяўнасці, на нашым сайце ў раздзеле «Адзенне».

Зніжкі
Падпісацца
© SYMBAL.BY (2014-2024). Усе правы абароненыя. Выкарыстанне змесціва сайту дапускаецца толькі са згоды праваўладальніка. Кошты на сайце пазначаныя ў далярах ЗША.
Pay with PayPal, PayPal Credit or any major credit card

ЦЯПЕР МЫ ПРАЦУЕМ У ПОЛЬШЧЫ! ПАГЛЯДЗЕЦЬ АСАРТЫМЕНТ І ЗАМОВІЦЬ МОЖНА ТУТ.