fbpx
Увядзіце свой адрас email
Email мае неправільны фармат
Увядзіце свой адрас email для завяршэнне рэгістрацыі
Захаваць
У Вашым кошыку няма тавараў

Працуем з 10:00 да 20:00 без выходных!

г. Мінск, пр-т Машэрава, д. 18

Працуем з 10:00 да 20:00 без выходных!

г. Мінск, пр-т Машэрава, д. 18

Навіны сымбаля
15 новых цішотак ад Symbal.by

Гэтым летам крама Symbal.by адзначае сваё пяцігоддзе! А гэта выдатная нагода прэзентаваць нашым прыхільнікам і пакупнікам новыя цішоткі.

Прымаем перадзамовы на новыя цішоткі! Першы тыраж будзем друкаваць толькі па вашых папярэдніх замовах праз наш сайт. Пачнем выдаваць у нашай краме на пр-це Машэрава, 18, дастаўляць кур’ерам  і дасылаць поштаю новыя цішоткі 1 верасня.

Увага! На фота прадстаўлены візуалізацыі будучых цішотак і прынтоў. Таму рэальныя цішоткі могуць крыху адрознівацца ад эскізаў. Мы запусцілі швейную вытворчасць, таму гэта будуць першыя цішоткі (дарослых памераў), якія мы выпусцім на ўласным абсталяванні!

Нагадваем, што вы адразу можаце праз наш сайт аплаціць вашую замову карткай ці праз АРІП, а таксама аформіць дастаўку кур’ерам па Мінску ці поштаю ў любы пункт Беларусі і свету.

Злабадзённыя, актуальныя і проста цікавыя прынты, якія, спадзяемся, стануць добрымі падарункамі для вашых сяброў і родных.

1. Белыя цішоткі мужчынскіх і жаночых памераў «Мама Беларусь»

У гэтым дызайне мы сумясцілі агульнавядомыя і папулярныя сімвалы Беларусі ў жаночым вобразе. Наша «Мама Беларусь» маладая, ёй хутка 30 гадоў, бо нарадзілася яна 27 ліпеня 1990 — дзень прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце нашай краіны.

2. Чырвоныя цішоткі мужчынскіх і жаночых памераў «Miensk — horad sonca»

У гэтым дызайне выкарыстаны фірмовы стыль праекту Радыё Свабода «Свабода ART», а таксама выраз «Менск — горад сонца», які стаў вядомым дзякуючы творчасці мастака і пісьменніка Артура Клінава.

3. Чорныя цішоткі мужчынскіх і жаночых памераў «Ваяры Беларусі»

Гэты прынт для нас намаляваў дызайнер skroz_zmrok. Упершыню горад Полацк згадваецца ў «Аповесці мінулых гадоў» у 862 годзе і фактычна з гэтай даты мы сімвалічна лічым гісторыю беларускай дзяржаўнасці.

Warriors Belarus — гэта даніна павагі ваярам Полацкага княства, Вялікага княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай, якія мужна баранілі землі сучаснай Рэспублікі Беларусь.

4. Белыя цішоткі мужчынскіх і жаночых памераў «Партызаншчына»

У гэтым дызайне мы паспрабавалі стварыць агульны вобраз беларуса-партызана. Бо фактычна партызанілі беларусы не толькі падчас Другой сусветнай вайны, а таксама і ў часы паўстанняў Тадэвуша Касцюшкі і Кастуся Каліноўскага, калі нашыя тэрыторыі былі то ў складзе Расійскай імперыі, то Польшчы, то пад акупацыяй Германіі, то СССР.

Беларусы — дзеці лясоў, а ўся гісторыя Беларусі — гэта суцэльнае партызанства, якому ў агульным сэнсе і прысвечаны наш новы прынт.

Таксама ў гэтым малюнку знаўцы творчасці гурта N.R.M. знойдуць адсылкі да песні  «Партызанская» ды альбому «Пашпарт грамадзянiна N.R.M.»

5. Цішотка белая дзіцячая «Зубраня»

Новы варыянт папулярнай дзіцячай цішоткі «Беларусік» са стылёвай выявай зубраняці ў спалучэнні беларускіх узораў і лясных сюжэтаў.

6. Шэрыя (меланж) цішоткі мужчынскіх і жаночых памераў #УчёбаВажнее

Дызайн гэтай цішоткі распрацавалі актыўныя студэнты з грамадскай ініцыятывы #учёбаважнее, якія змагаюцца за адмену «закона аб адтэрміноўках», які ставіць пад пагрозу навучанне студэнтаў, адукацыю і эканоміку Беларусі.

7. Чорныя цішоткі мужчынскіх і жаночых памераў «Пагоня Беларусі»

Натхніў нас на гэты дызайн малюнак вядомага беларускага скульптара Геніка Лойкі, зроблены 20 гадоў назад. Ён адной лініяй намаляваў абрысы межаў Беларусі, якія пераходзяць у герб «Пагоня». Цікавы і яскравы эскіз стаў прынтом дзякуючы маладой дызайнерцы Ксеніі Багачовай.

8. Белыя цішоткі мужчынскіх і жаночых памераў «Welcome to Belarus»

Вы даўно нас прасілі зрабіць цішотку з аўтазакам. Мы доўга шукалі арыгінальны спосаб паказаць усю трагічнасць і адначасова камічнасць сітуацыі з аўтазакамі, якія сталі адным з сімвалаў сучаснай Беларусі. Не дарма ж ёсць народны жарт: не сядзеў — не беларус. Бо сапраўды хутка ў нашай краіне не застанецца людзей, якія хоць раз з розных прычынаў не траплялі ў аўтазак.

9. Чырвоныя цішоткі мужчынскіх і жаночых памераў «Жыве Беларусь!»

Дызайн з самым папулярным беларускім патрыятычным воклічам «Жыве Беларусь!» У 2012-м годзе выйшаў вядомы мастацкі фільм «Viva Belarus!», зняты паводле армейскіх дзённікаў Франака Вячоркі, які зараз можна паглядзець на Youtube.

10. Шэрыя (меланж) цішоткі мужчынскіх і жаночых памераў «Раварыст»

З кожным годам на вуліцах Мінска з’яўляецца ўсё больш і больш ровараў ды адмысловых сцежак для раварыстаў. Гэта цудоўна — значыць нашая сталіца паступова пачынае набліжацца па інфраструктуры да еўрапейскіх гарадоў. А новая цішотка з вершнікам на ровары, а не кані, спадзяемся, спадабаецца аматарам двухколавага транспарту.

11. Чорныя цішоткі мужчынскіх і жаночых памераў «Беларусь»

Гэтай працы маладафронтаўца Дзяніса Карнова ўжо 10 гадоў, але яна добра і лаканічна адлюстроўвае любоў да Беларусі і нашых нацыянальных сімвалаў.

12. Цішотка белая дзіцячая «Карусель»

Гарэзлівая інтэрпрэтацыя сюжэту з дзіцячай каруселькай, на якой скачуць вершнікі з герба «Пагоня».

13. Белыя цішоткі мужчынскіх і жаночых памераў «Свабоду Ў»

На гэты прынт нас натхніла прома-кампанія Радыё Свабода і серыя налепак «Свабоду!» А нашым варыянтам прынта мы хочам нагадаць пра праблемы і штучныя абмежаванні, якія мае беларуская мова ў нашай краіне. Штогадова колькасць садкоў і школаў з беларускамоўным навучаннем скарачаецца і працэс русіфікацыі не спыняецца. Сфераў дзяржаўнага ўжытку беларускай мовы ўсё менш і менш.

У кастрычніку 2019 у Беларусі пройдзе чарговы перапіс насельніцтва і мы заклікаем жыхароў нашай краіны пазначыць роднай мовай беларускую!

14. Шэрыя (меланж) цішоткі мужчынскіх і жаночых памераў «Падабайка»

Не ўсе ведаюць, што па-беларуску «лайк» — гэта «падабайка». Без падабаек у сучасным свеце немагчыма. Так хочацца, каб і беларусы, і замежнікі, якія прыязджаюць у нашую краіну, ставілі Беларусі і беларускай мове як мага больш родных падабаек.

15. Чорныя цішоткі мужчынскіх і жаночых памераў «Пагоня і сцяг»

Ужо вядомая вам «Пагоня», якая стала афіцыйным сімвалам святкавання 100-годдзя БНР, у новым выглядзе з бел-чырвона-белым сцягам.

Паглядзець усе цішоткі, якія менавіта зараз ёсць у наяўнасці, можна на нашым сайце ў раздзеле «Адзенне» ці ў мінскай краме на праспекце Машэрава, 18.

Зніжкі
Падпісацца
ТАА «Сымбаль Бай», УНП 193042405. Інтэрнэт-крама symbal.by зарэгістравана ў Гандлёвым рэестры РБ 09.11.2018 г. пад №431582. Юрыдычны адрас: 220005, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, пр-т Машэрава, д. 18, пам. 41. Рэальны выгляд тавараў можа адрознівацца ад выгляду на выявах, размешчаных на сайце. Тавары, размешчаныя на сайце, могуць быць недаступныя для пакупкі ў афлайн-краме. ТАА «Сымбаль Бай» не нясе адказнасць за мыты, падаткі на імпарт і іншыя дадатковыя выдаткі, звязаныя з атрыманнем замоў поштай за мяжой Беларусі.
Дызайн і распрацоўка ilya.shyla@gmail.com
Яндекс.Метрика