Афлайн-крама і самавываз часова не працуюць.
Мы дастаўляем замовы кур'ерам па Мінску і усёй Беларусі,
а таксама поштай у краіны Мытнага звязу ЕАЭС.
Кампанія Symbal.by займаецца вырабам прома-прадукцыі, падарункаў і адзення для карпаратыўных кліентаў. Вы можаце замовіць у нас якасную прома-прадукцыю ў беларускім стылі для вашай кампаніі або арганізацыі.
Мы працуем як з фізічнымі, так і з юрыдычнымі асобамі, таму, усё што прадстаўлена на нашым сайце, таксама можна замаўляць і па безнаяўным разліку. Маем асобны прайс для аптовых замоўцаў. Звяртайцеся!
Мы робім друк на адзенні, кубках, машынную вышыўку, сувенірныя магніты, значакі, бірулькі, бранзалеты, пашыў пад замову, а таксама вырабы са скуры і шмат усяго іншага.
Мы знялі адмысловы ролік, каб паказаць нашым пакупнікам працэс стварэння рэчаў Symbal.by. У самым сэрцы Мінска нашая каманда рупліва і старанна робіць рэчы, у якіх жыве Беларусь, яе мова, традыцыі, культура, сімвалы і моц беларускай нацыі.
Уласная швейная вытворчасць, абсталяванне для вышыўкі і тэрмадруку дазваляюць нам прапаноўваць вам паслугі і вытворчасць патрэбных вырабаў па добрых коштах без дадатковых накрутак пасярэднікаў і агентаў.
Даведацца ўсе падрабязнасці, а таксама зрабіць замову можна ў нашых краме і офісе ў Мінску на праспекце Машэрава, 18, а таксама праз скрынку symbalby@gmail.com ці па нумарах: +375 (29) 651-18-18 (A1), +375 (33) 651-18-18 (МТС), +375 (25) 651-18-18 (life:).