fbpx
Увядзіце свой email
Email мае няправільны фармат
Увядзіце свой e-mail для завяршэння рэгістрацыі
Захаваць
У Вашым кошыку няма тавараў

На нашым сайце можна набыць лічбавыя тавары.

Замовіць рэчы з нашымі дызайнамі можна на Redbubble

На нашым сайце можна набыць лічбавыя тавары.

Замовіць рэчы з нашымі дызайнамі можна на Redbubble

Навіны сымбаля
Пяць новых цішотак ад Symbal.by да «Дня Волі»

У краме і на сайце Symbal.by стартаваў продаж новых цішотак з патрыятычнымі дызайнамі да «Дня Волі». У новай калекцыі цішоткі прысвечаныя Кастусю Каліноўскаму і легендарнаму паролю паўстанцаў, так званай «мяккай беларусізацыі» і вершу Янкі Купалы «Спадчына», беларускай лацінцы і «Дню Волі» з дызайнам ад Уладзіміра Цэслера.

Замову можна аформіць тут ці набыць у афлайн-краме на праспекце Машэрава, 18.

Нагадваем, што вы адразу можаце праз наш сайт аплаціць вашую замову карткай ці праз АРІП, а таксама аформіць дастаўку кур’ерам па Мінску ці поштаю ў любы пункт Беларусі і свету.

1. Цішотка «Biełaruś», на якой назва нашай краіны напісаная  «беларускай лацінкай», а ў спалучэнні літар бачная выява зубра.

Увага, надпіс «Biełaruś» — гэта не па-польску, чэску ці яшчэ як, так правільна пішацца назва нашай краіны паводле класічнага беларускага лацінскага алфавіту, пра які падрабязней чытайце тут.

2. Цішотка з афіцыйным лагатыпам «Дня Волі», які распрацаваў вядомы беларускі дызайнер Уладзімір Цэслер.

3. Цішотка прысвечаная Кастусю Каліноўскаму і легендарнаму паролю паўстанцаў «Каго любіш? Люблю Беларусь! То ўзаемна!», зробленая ў стылістыцы дыялогаў у коміксах.

4. Цішотка  «Мяккай беларусізацыі» з беларускай птушкай, якая нарэшце зачырыкала па-беларуску і цяпер заклікае іншых.

5. Цішотка «Спадчына» з першымі радкамі легендарнага верша Янкі Купалы.

Для нашых цішотак мы выкарыстоўваем прадукцыю сусветна вядомай кампаніі «Fruit of the Loom», таму пастаянныя нашы пакупнікі ведаюць якія яны маюць фасон і размерную сетку.

Паглядзець усе цішоткі, якія зараз ёсць у наяўнасці, можна на нашым сайце ў раздзеле «Адзенне» ці ў краме на праспекце Машэрава, 18.

Таксама нагадваем, што мы апублікавалі сыходныя файлы афіцыйнага лагатыпа «Дня Волі» ў вектарным і растравым фарматах з прыкладамі візуалізацыі для абсалютна вольнага выкарыстання ў розных мэтах.

Спампаваць і паглядзець можна тут.

У архіве выкладзеныя файлы лагатыпа ў растравым і вектарным фарматах. Кожны жадаючы ў любой кропцы свету можа спампаваць гэтыя файлы і абсалютна вольна выкарыстоўваць як у грамадскіх, так і камерцыйных мэтах для вырабу і распаўсюду рознай прадукцыі прысвечанай «Дню Волі».

Архіў па спасылцы будзе дапаўняцца дызайнамі разнастайнай прадукцыі: плакаты, налепкі, ўлёткі, паштоўкі, значкі, банеры, шпалеры для тэлефонаў і ноўтбукаў, аватаркі для сацыяльных сетак ды іншае.

Выкарыстоўвайце гэтыя матэрыялы і рабіць свае святы на «Дзень Волі» ў зручных для вас фарматах ды распавядайце ў сваіх сацыяльных сетках як вы адзначаеце 101 год БНР, выкарыстоўваючы хэштэг #БНР101.

Нагадаем, што фірмовы стыль 100-годдзя БНР таксама абсалютна бясплатна можна спампаваць і выкарыстоўваць. Ён размешчаны тут.

Зніжкі
Падпісацца
© SYMBAL.BY (2014-2022). Усе правы абароненыя. Выкарыстанне змесціва сайту дапускаецца толькі са згоды праваўладальніка. Кошты на сайце пазначаныя ў далярах ЗША.
Pay with PayPal, PayPal Credit or any major credit card

МЫ АДЧЫНІЛІ ФІЛІЯЛ У ГРУЗІІ. ПАГЛЯДЗЕЦЬ АСАРТЫМЕНТ І ЗРАБІЦЬ ЗАМОВУ МОЖНА ТУТ.