fbpx
Увядзіце свой email
Email мае няправільны фармат
Увядзіце свой e-mail для завяршэння рэгістрацыі
Захаваць
У Вашым кошыку няма тавараў

На нашым сайце можна набыць лічбавыя тавары.

Замовіць рэчы з нашымі дызайнамі можна на Redbubble

На нашым сайце можна набыць лічбавыя тавары.

Замовіць рэчы з нашымі дызайнамі можна на Redbubble

Навіны сымбаля
25 жніўня запрашаем на Ракаўскі фэст

25 жніўня ў Ракаве, у 30 км на захад ад Мінска, у чацвёрты раз пройдзе фестываль “Ракаўскі фэст”. Уваход вольны.

Ракаў – полікультурнае мястэчка. Здаўна тут цесна пераплецены культуры розных народаў, якія на працягу многіх стагоддзяў мірна і плённа разам працавалі і адпачывалі. Асаблівага росквіту Ракаў дасягнуў у 30-я гады мінулага стагоддзя, калі апынуўся на памежжы Польшчы з СССР, і нават атрымаў неафіцыйны статус “сталіцы кантрабандыстаў”.

 У межах фестывалю адбудуцца прэзентацыі беларускай, польскай, габрэйскай і літоўскай культур з выступамі 30 калектываў і артыстаў з Польшчы, Літвы, Аўстрыі і Беларусі. Хэдлайнеры фестывалю – гурт Volski (Беларусь) і Tekla Klebetnica (Польшча).

25 жніўня адбудзецца адкрыццё мемарыяльнай дошкі ў гонар рамана “Каханак Вялікай Мядзведзіцы” Сяргея Пясецкага. Госці фэсту даведаюцца хто ж ён, Каханак Вялікай Мядзведзіцы, і пазнаёмяцца з новай легендай Ракава. А апынуўшыся каля мемарыялу, асабліва пасля заходу сонца, кожны атрымае асаблівыя ўражанні.

У галерэі Ракаўскай дзіцячай школы мастацтваў адбудзецца прэзентацыя кнігі “Фердынанд Рушчыц – грамадзянін Непадлеглы”, а таксама выстава, прысвечаная Фердынанду Рушчыцу. 

Цягам усяго фестывалю будзе працаваць кірмаш “Горад майстроў”; лакацыя “Fashion style па-беларуску ” з выставай-продажам, паказамі і інтэрактывамі; эка-двор з майстар-класамі, дзіцячая пляцоўка з інтэрактыўнымі гульнямі і конкурсам малюнкаў крэйдай на асфальце; літаратурны падворак “Чытаем разам вершы беларускіх паэтаў”; інтэрактыўная пляцоўка “Карагод” з танцамі і спевамі; Пшэмыслаў Замбжыцкі з варшаўскай мануфактуры “Персіяна” прадставіць тэхнікі слуцкіх і кракаўскіх паясоў  .

Будуць адбывацца кулінарныя батлы, квэст “Сцежкамі кантрабандыстаў” і бясплатныя экскурсіі па Ракаву, выстава, прысвечаная гістарычным артыфактам, мастацкі пленэр.

Госці фестывалю змогуць паспрабаваць стравы нацыянальнай кухні краінаў, прадстаўленых на фестывалі і акунуцца ў непаўторную атмасферу традыцый розных народаў.

Праграма фестывалю “Ракаўскі фэст – 2019”

11:00 – канцэрт мужчынскага вакальнага гурта ў Спаса-прыабражэнскай царкве ў Ракаве;

12:00 – выступленне хора «Cantus Cordis» (Беларусь, Мінск) пад час імшы ў Касцёле Маці Божай Ружанцовай і Св. Дамініка ў Ракаве;

12:40 –  канцэрт харавых калектываў,  Majowy Kwiat (Беларусь, Мінск), “Piastuny” (Польшча, Вроцлаў у Касцёле Маці Божай Ружанцовай і Св. Дамініка ў Ракаве;

14:00 – адкрыццё мемарыяльнай дошкі ў гонар рамана “Каханак Вялікай Мядзведзіцы” Сяргея Пясецкагана пляцоўцы каля крыніцы на ўездзе ў Ракаў з боку Мінска.

12:00 – 18:00 – квэст “Сцежкамі кантрабандыстаў”, старт ад інфацэнтру насупраць галоўнай сцэны.

12:00 – 20:00:

– экскурсіі па Ракаву, збор групаў ля інфацэнтру насупраць галоўнай сцэны;
– кірмаш “Горад майстроў”;
– лакацыя “Fashion style па-беларуску”;
– прадстаўленне тэхнікі слуцкіх і кракаўскіх паясоў Пшэмыславам Замбжыцкім, мануфактура “Персіяна” (Польшча, Варшава);
– эка-двор;
– дзіцячая пляцоўка з інтэрактыўнымі гульнямі;
– інтэрактыўная пляцоўка “Карагод” з танцамі і спевамі;
– літаратурны падворак “Чытаем вершы беларускіх паэтаў”;
– мастацкі пленэр;
– прэзентацыя кнігі “Фердынанд Рушчыц – грамадзянін Непадлеглы”, выстава, прысвечаная Фердынанду Рушчыцу ў галерэі Ракаўскай дзіцячай школы мастацтваў;
– выстава, прысвечаная гістарычным артыфактам;
– нацыянальныя падворкі з прэзентацыяй традыцыйнай кухні краін-удзельніц фестывалю.

Сцэна на Плошчы Свабоды

15:00 – урачыстае адкрыццё фестывалю:

– выступы прадстаўнікоў улады Беларусі, Польшчы, Лiтвы і Iзраiля;
– фальклорны гурт “Гасцінец” (Ракаў);
– гурт “The Way”(Ракаў);
– шоу барабаншчыкаў “Перцы” (Мінск);
– танцавальны калектыў “Крэсовы забавы” (Ліда).

16:00 – канцэртная праграма “Карусель дзяцінства”:

– Марыя Ермакова (Мінск);
– дзіцячы інструментальны ансамбль “Менестрэлі” (Ракаў);
– дзіцячы вакальны гурт “Śpiewające Serduszka” (Мінск);
– дзіцячы танцавальны гурт “Polka” (Мінск);
– Соня Крывашэева (Магілёў);
– яўрэйскі дзіцячы вакальны ансамбль абшчыны “Сімха” (Мінск);
– хор “Іслачанка” (Ракаў).

 17:10 – канцэртная праграма “Карагод культур”:

– танцавальны калектыў “Крэсовы забавы” (Ліда);
– гурт “Koleżanki tego Pana” і Надзея Бронска (Мінск);
– гурт “Prawdziwi mężczyźni” (Мінск);
– гурт “Czarna Perla” і салістка Вольга Гучак (Мінск);
– танцавальны ансамбль “Гіль Захав” (Мінск);
– Ігар Жук (Мінск);
– ансамбдь яўрэйскай музыкі “Мішпаха” (Мінск);
– вакальны ансамбль “Wszystko w porządku” (Барысаў);
– хор “Liber Cante” (Мінск);
– танцавальны ансамбль “Гіль Захав” (Мінск);
– Ігар Жук (Мінск);
– ансамбдь яўрэйскай музыкі “Мішпаха” (Мінск);
– Каміла Плошайска (Аўстрыя, Вена);
– хор “Piastuny” (Польшча, Вроцлаў);
– гурт “Art Of Music” (Літва, Шальчынінкай);
– гурт “Кармянскія прымакі” (Беларусь, Карма).

20:00 – выступы хэдлайнераў фестывалю:

– гурт “Tekla Klebetnica” (Польшча);
– гурт “Volski” (Беларусь).

22:00 – феерверк.

 

 

 

Зніжкі
Падпісацца
© SYMBAL.BY (2014-2024). Усе правы абароненыя. Выкарыстанне змесціва сайту дапускаецца толькі са згоды праваўладальніка. Кошты на сайце пазначаныя ў далярах ЗША.
Pay with PayPal, PayPal Credit or any major credit card

ЦЯПЕР МЫ ПРАЦУЕМ У ПОЛЬШЧЫ! ПАГЛЯДЗЕЦЬ АСАРТЫМЕНТ І ЗАМОВІЦЬ МОЖНА ТУТ.