fbpx
Увядзіце свой адрас email
Email мае неправільны фармат
Увядзіце свой адрас email для завяршэнне рэгістрацыі
Захаваць
У Вашым кошыку няма тавараў

Працуем з 10:00 да 20:00 без выходных!

г. Мінск, пр-т Машэрава, д. 18

Працуем з 10:00 да 20:00 без выходных!

г. Мінск, пр-т Машэрава, д. 18

Навіны сымбаля
Падарункі на 8 сакавіка ад SYMBAL.BY

Думаеце над падарункамі на 8 сакавіка? Мы вам дапаможам! Ніжэй — падборка добрых падарункаў на гэтае свята для вашых блізкіх і каханых. Упэўненыя, кожны знойдзе для сябе добрыя варыянты.

1. Выцімайка белая “Лёля”

Выцімайкі заўсёды былі ў трэндзе. Прапануем абраць незвычайную цішотку з прынтом у стылістыцы традыцыйнай беларускай выцінанкі.

Міфалагічны вобраз Лёлі сімвалізуе вясну і дзявочае хараство. Лёля ўяўлялася маладой і прыгожай дзяўчынай, якая ранняю вясною ходзіць па праталінах і абуджае зямлю ад зімовага сну. Гэтая цішотка добра падыдзе ў падарунак на вясновыя святы.

 2. Світшот чорны з вышыўкай “Валошкі”

Валошкі — сымбаль Беларусі і прыгажосці беларускіх дзяўчат! Прапануем вам гэты цудоўны світшот, аздоблены вышытымі валошкамі.

3. Вышыванка “Пяшчота”

Пераходзім да класікі — беларуская вышыванка! Традыцыйнае адзенне, якое насілі беларусы яшчэ шмат стагоддзяў таму. Але і зараз яно не губляе актуальнасці.

Жаночая вышыванка “Пяшчота” — стылёвы сучасны варыянт традыцыйнай беларускай вышытай кашулі. Вышыванку можна насіць не толькі на святы, але і штодня.

Іншыя варыянты вышыванак можна паглядзець тут.

4. Скураны арганайзер для картак

Скураны арганайзер ці скураная манетніца — не толькі прыгожы, але і карысны падарунак. Яны дапамогуць трымаць у парадку безліч пластыкавых картак і манет. 

 5. Клатч “Валошкі”

Яшчэ адна неабходная рэч, без якой не можа абысціся ні адна жанчына — торбачка. Клатч “Валошкі” — элегантны і стылёвы аксэсуар з устаўкамі і рамяшком з экаскуры.

Клатч прыгожы і зручны, у ім змесціцца ўсё самае неабходнае. Будзьце ўпэўненыя: вашая дзяўчына будзе заўсёды насіць гэты клатч з сабой і ўзгадваць пра вас! Таксама прыглядзіцеся да цудоўнай торбы на пояс з беларускім арнаментам.

6. Завушніцы “Валошкі”

Завушніцы “Валошкі” — стылёвыя завушніцы, упрыгожаныя выявай валошак. Зробленыя з латуні і пакрытыя срэбрам. Псуе да твару кожнай беларускай дзяўчынцы! Асабліва блакітныя валошкі выдатна спалучаюцца з блакітнымі вачыма дзяўчат.   

7. Жаночыя ўпрыгожванні

Акрамя завушніц з валошкамі, у нас ёсць шмат іншых упрыгожванняў: драўляныя брошкі, бранзалет на велюры і кулон на ланцужку. І памятайце: упрыгожванняў мала не бывае! Гэта вам кожная дзяўчына падцвердзіць. 

 8. Кубак з арнаментам “Каханай”

Кубак — заўсёды актуальны і карысны падарунак. Калі вы хочаце, каб вашая каханая піла кожны дзень з гэтага кубка і ўзгадвала вас — гэта стоадсоткавы варыянт! Яшчэ больш кубкаў вы можаце паглядзець тут

9. Беларускія пачастункі

У дадатак да кубкаў можна набыць незвычайную крафтавую гарбату на любы густ. А з салодкімі пачастункамі піць гарбату будзе яшчэ смачней!

Прапануем вам сувенірны набор з 9 шакаладак для закаханых. Дарэчы, абгорткі шакаладак упрыгожаныя словамі верша Яўгеніі Янішчыц. Журавіны і іншыя пачастункі можна знайсці тут

10. Паштоўкі

Калі вы абралі асноўны падарунак, памятайце: яшчэ большае ўражанне пакіне файная паштоўка са словамі, напісанымі ад самага сэрца. Абірайце паштоўкі, якія вам больш даспадобы — ў нас іх шмат

Спадзяемся, што кожны з вас знайшоў падарунак на свой густ. Тым больш, вы ж ведаце: беларускія дзяўчыны — самыя прыгожыя ў свеце, таму і падарункі павінны быць таксама самыя-самыя — якраз як у краме Symbal.by

Крама SYMBAL.BY у Мінску:

пр. Машэрава, д. 18,
500 метраў ад ст.м. “Плошча Перамогі”,
асобны ўваход на першым паверсе адразу з праспекта.

Час працы:
10:00 — 20:00, без выходных.

Дастаўка:
любы тавар на сайце SYMBAL.BY мы дастаўляем двума спосабамі:
— кур’ерам у любую кропку Мінска і па ўсёй Беларусі да дзвярэй ці аддзялення пошты;
— поштай ва ўсе краіны свету.

Тэлефоны:
+375 (29) 651-18-18 (Velcom)
+375 (33) 651-18-18 (МТС)
+375 (25) 651-18-18 (life:)

Зніжкі
Падпісацца
ТАА «Сымбаль Бай», УНП 193042405. Інтэрнэт-крама symbal.by зарэгістравана ў Гандлёвым рэестры РБ 09.11.2018 г. пад №431582. Юрыдычны адрас: 220005, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, пр-т Машэрава, д. 18, пам. 41. Рэальны выгляд тавараў можа адрознівацца ад выгляду на выявах, размешчаных на сайце. Тавары, размешчаныя на сайце, могуць быць недаступныя для пакупкі ў афлайн-краме.
Дызайн і распрацоўка ilya.shyla@gmail.com
Яндекс.Метрика