Афлайн-крама і самавываз не працуюць.
Зараз мы займаемся продажам лічбавых тавараў.
Прапануем вам бясплатна спампаваць у pdf-фармаце спеўнікі, з дапамогай якіх вы самастойна можаце арганізоўваць музычныя святы і калектыўныя спевы ў сваіх супольнасцях, дварах, населеных пунктах.
Харавы спеўнік «Годныя песні» — укладальнікі Сяржук Доўгушаў і Галіна Казіміроўская. «Народны спеўнік» і «Калядны спеўнік» выдадзены ўстановай «ЭтнаТрадыцыя».
Кішэнны спеўнік з беларускімі каляднымі песнямі «Калядны спеўнік»
Пампуйце тут
У спеўніку прадстаўлены найбольш адметныя, яскравыя ўзоры беларускіх калядных песень, што выконваюцца цягам усяго святочнага перыяду з 24 снежня па 6 студзеня (з 6 па 19 студзеня). Песні з розных рэгіёнаў Беларусі пададзены з нотамі і прыдатныя для супольнага выканання.
Харавы спеўнік «Годныя песні» для прафесійных, аматарскіх і вучэбных харавых калектываў
Пампуйце тут
У зборнік «Годныя песні» ўвайшлі творы беларускіх аўтараў, у якіх адлюстравана любоў і павага да Радзімы. Творы, што абуджаюць патрыятычныя пачуцці і надаюць моцы. Сёння, як ніколі, варта вучыць дзяцей і дарослых беларускім песням, узгадоўваць культуру масавага спеву, адраджаць шматвекавую традыцыю беларускай харавой культуры.
Кішэнны спеўнік з народнымі беларускімі песнямі «Народны спеўнік»
Пампуйце тут
У спеўніку прадстаўлены адметныя і цікавыя ўзоры беларускай народнай творчасці (каляндарна-абрадавыя, пазаабрадавыя песні і балады), прыдатныя для сумеснага выканання. Кніга аздоблена нотамі.
Спеўнік «Годныя песні», дзе сабраныя тэксты і акорды песень, якія ўжо годна разам спяваюць беларусы
Пампуйце тут
«Муры», «Магутны Божа», «Мы выйдзем шчыльнымі радамі» і іншыя песні, а таксама акорды да іх, вы знойдзеце там.
Пампуйце спеўнікі на свае тэлефоны, раздрукоўвайце, раздавайце спеўнікі на мерапрыемствах у сваіх дварах і спявайце разам!
«Вольны хор» прэзентаваў альбом «Калядны»
У альбом увайшлі пяць вядомых калядных песень з розных рэгіёнаў Беларусі. Гэтыя песні яднаюць, ствараюць асаблівы радасны настрой, выказваюць пажаданні лепшай долі, шчасця і дабрабыту ў будучым годзе.
«Вольны хор» прэзентаваў альбом і спеўнік «Годныя песні»
Слухайце альбом на ўсіх папулярных электронных музычных платформах і глядзіце вялікі анлайн-канцэрт. Падрабязней тут.