fbpx
Увядзіце свой email
Email мае няправільны фармат
Увядзіце свой e-mail для завяршэння рэгістрацыі
Захаваць
У Вашым кошыку няма тавараў

На нашым сайце можна набыць лічбавыя тавары.

Замовіць рэчы з нашымі дызайнамі можна на Redbubble

На нашым сайце можна набыць лічбавыя тавары.

Замовіць рэчы з нашымі дызайнамі можна на Redbubble

Навіны сымбаля
SYMBAL.BY запускае дастаўку кур’ерам у любую кропку Беларусі!

Цяпер крама SYMBAL.BY дастаўляе ўсе замовы па Беларусі кур’ерам! Мы прывязем вашую замову ў любую кропку Беларусі! Такі сервіс стаў даступны ўсім нашым кліентам з Беларусі дзякуючы супрацы з кампаніяй «Наша Пошта».

ЗАТ «Наша Пошта» — першы прыватны паштовы аператар Беларусі і найбуйнейшая сетка прыватных паштовых аддзяленняў. 14 верасня 2015 года «Наша Пошта» стала першай у Беларусі прыватнай кампаніяй, якая атрымала ліцэнзію на ажыццяўленне дзейнасці ў галіне сувязі. «Наша Пошта» аказвае ўсе паштовыя і транспартна-экспедыцыйныя паслугі, дастаўляючы па Беларусі пасылкі, грузы і карэспандэнцыю.

Асноўныя перавагі новага спосабу дастаўкі:

— 80% пасылак даходзяць да замоўцы на наступны дзень пасля адпраўкі;
— астатнія пасылкі (у аддаленыя куткі Беларусі) дастаўляюцца за 2-3 дні;
— аплаціць замову можна наяўнымі і банкаўскай карткай кур’еру (накладзены плацёж).

Кошты дастаўкі застаюцца ранейшымі:

бясплатна — пры замове на суму ад 55 руб.
— 7 руб. — пры замове на суму да 55 руб.

Дастаўкі за мяжу па-ранейшаму ажыццяўляюцца «Белпоштай».

Спадзяемся, што цяпер пакупкі ў нашай краме стануць для вас яшчэ больш прыемнымі!

Зніжкі
Падпісацца
© SYMBAL.BY (2014-2024). Усе правы абароненыя. Выкарыстанне змесціва сайту дапускаецца толькі са згоды праваўладальніка. Кошты на сайце пазначаныя ў далярах ЗША.
Pay with PayPal, PayPal Credit or any major credit card

ЦЯПЕР МЫ ПРАЦУЕМ У ПОЛЬШЧЫ! ПАГЛЯДЗЕЦЬ АСАРТЫМЕНТ І ЗАМОВІЦЬ МОЖНА ТУТ.