





Бранзалет сіліконавы «Жыве Беларусь! Жыве вечна!»
Бел-чырвона-белы бразалет з сілікону з надпісамі «Жыве Беларусь! Жыве вечна!» і гербам «Пагоня».
Матэрыял — сілікон. Дыяметр — 7 см.
Верш «Гэта крык, што жыве Беларусь» Янка Купала напісаў ў 1905 годзе, яму тады было 23 гады! І менавіта Янку Купалу лічаць аўтарам спокліча «Жыве Беларусь!», які ўжо стаў і нацыянальным, і народным.
Дарэчы, у нашай краме з гэтым споклічам ёсць значкі, бранзалеты, шалікі, кубкі і цішоткі. Глядзіце тут.
Гэта крык, што жыве Беларусь
Цi завылi ваўкi, цi заенчыў вiхор,
Цi запеў салавей, цi загагала гусь, —
Я тут бачу свой край, поле, рэчку i бор,
Сваю матку-зямлю — Беларусь.
Хоць гарыста яна, камянiста яна,
Вераб’ю па калена, што сею, расце,
Дый люблю ж я яе, шкада хаткi, гумна:
О, такiх няма, мусiць, нiдзе!
З саламянай страхой мая хатка, гумно;
Непачэсна, што праўда, вiднеюць яны,
Дый на iх жа сваёй клаў рукой бервяно
I зямлю раўнаваў пад званы!
З саламянай страхой мая хатка, тачок!
Многа чутак наводзяць i дум на душу;
Я ў сне бачу iх, помню кожны разок
I ў сэрцы, як веру, нашу.
Хатка сведкай была, як пазнаў божы свет;
З хаткi бегаў да школы вучыцца чытаць;
Пры лучыне не раз гаварыў казкi дзед;
У двор з хаткi хадзiў зарабляць.
У тачок збожжа, сена я клаў кожны год;
У iм першы раз Зосi сказаў, што люблю…
У iм з дзеткамi после збiраў умалот
I цяпер пры iм лазню таплю.
А хоць гора зазнаў, знiкла доля навек,
Зося парыць зямлю, у свет дзецi пайшлi, —
Тут жа неяк прывык да ўсяго чалавек,
Прырос неяк, як корч да зямлi!…
Тут усякая рэч як гавора з табой:
I крывая бярозка, i столетнi дуб,
Снег халоднай зiмой, траўка летняй парой,
I асвер, i абцiснены зруб…
А бурлiвы ручай i зялёненькi сад! —
Хоць, брат, сэрца аддай i душу хоць аддай!..
Сам садочак садзiў гадкоў дваццаць назад,
А цяпер жа вялiкi, як гай!
З садам гэтым я зжыўся, як з хаткай сваёй;
Знаю, колькi з яго маю яблык i слiў;
Ночак шмат скаратаў у iм з Зосяй даўней,
Шмат чаго у iм я пераснiў!
Ой, бывала, як сонейка блiсне вясной,
То ж то рай, далiбог! — захлiпаецца дух, —
Як на ўсе на лады, на садок ўвесь той
Засвяргоча рой птушак-пяюх!
Тут кукуе зязюля, цi шмат пражыву;
Там чырыкае шпак, там пяе салавей;
Тут крычаць вераб’i i клююць крапiву;
А на ўсё сонца грэе цяплей i цяплей!..
Цяпер глянь, брацце, вокам на поле, на луг,
На свiнец-сенажаць, на вузкiя шнуры,
Дзе свiстала каса, бараюбанiу дзе плуг,
Дзе з зары працаваў да зары.
Тут даўгi-даўгi шнур зелянее з аўсом;
Блiжэй гонi адны, на iх бульба у шар;
А там далей даўгi шнур вiднее з жытцом;
А там голы, як бубен, папар.
Пасяродку аўса галавiсты лянок
Зелянее, iнакш адбiвае сабой;
Там вусаты ячмень, а там далей на бок
Ад ячменю — дзiрванчык з лазой.
Ды i што гаварыць — дзе я толькi гляджу,
Бачу родненькi край, сваю матку зямлю;
Тут i людзi… ат… што!… аб iх после скажу…
Долi iх надта ж я не люблю!
А вось як не любiць гэта поле, i бор,
I зялёны садок, i крыклiвую гусь!..
А што часам тут страшна заенча вiхор, —
Гэта ён, гэта крык, што жыве Беларусь!
Якасная вокладка на пашпарт, зробленая з натуральнай скуры з надрукаваным на ёй беларускім гербам «Пагоня» і бел-чырвона-белым сцягам.
Кніга знанага барда, літаратара і журналіста Змітра Бартосіка «Быў у пана верабейка гаварушчы», якая выйшла ў бібліятэчнай серыі Радыё Свабода.
Вязаная шапка са старажытнымі беларускімі сімваламі «Сонца». Тры варыянты колеру: чырвона-белая, сіня-белая і графітава-белая.