Заплечнік «Перамога»
Заплечнік «Перамога»Заплечнік «Перамога»Заплечнік «Перамога»Заплечнік «Перамога»
5500руб.

Заплечнік «Перамога»

Код тавара: 1145

Стылёвы чырвоны заплечнік з фірмовым геаметрычным арнаментаваным патэрнам «Перамога».

Гэты заплечнік зроблены ў межах супрацы крамы Symbal.by і Беларускай федэрацыі футбола. Мы распрацавалі калекцыю атрыбутыкі «Tolki napierad» для заўзятараў нацыянальнай зборнай Беларусі па футболе «Белыя крылы» да старту розыгрышу Лігі нацый УЕФА і кваліфікацыі чэмпіяната Еўропы УЕФА 2020 года.

Фірмовыя цішоткі, заплечнікі, кепкі, шалікі вы можаце набыць у нашай краме ў Мінску на праспекце Машэрава, 18 і з дастаўкай у любую кропку Беларусі і свету. Усю калекцыю можна паглядзець тут.

Заплечнік пашыты з нейлонавай тканіны з ПВХ пакрыццём.

Памер: 32*45 см.

Дызайн: Ганна Клокава.

Знутры маецца кішэня для ноўтбуку з максімальнай дыяганаллю 15.6″.

Тканіна шчыльная, якасная і надзейна захавае вашыя рэчы.

Зроблена ў Беларусі.

Вытворца
ТАА «Сымбаль Бай», г. Мінск, пр-т Машэрава, 18-41.
5500руб.
-
+
У кошык
Набыць у адзін клік
Купіць у Мінску - пр-т Машэрава, 18
10:00-20:00 без выходных
Дастаўка поштай па ўсім свеце - 1550 руб
у сярэднім ад 7 да 30 дзён
Тавары, якія вам таксама спадабаюцца
Мужчынская вышымайка — цішотка з арнаментам (белыя, шэрыя і чорныя)
2500 руб.

Мужчынская вышымайка белага, чорнага і шэрага (меланж) колераў.

Цішотка белая мужчынскіх і жаночых памераў «Tolki napierad»
2500 руб1500руб.

Цішотка белая мужчынскіх і жаночых памераў з надпісамі «Tolki napierad», «Belarus 12» і лагатыпам зборнай Беларусі па футболе «Белыя крылы».

Цішотка чырвоная мужчынскіх і жаночых памераў «Tolki napierad»
2500 руб1500руб.

Цішотка чырвоная мужчынскіх і жаночых памераў з надпісамі «Tolki napierad», «Belarus 12» і лагатыпам зборнай Беларусі па футболе «Белыя крылы».