Бранзалет-гадзіннік PAPIROOS «Край вольных і дужых»
Бранзалет-гадзіннік PAPIROOS «Край вольных і дужых»Бранзалет-гадзіннік PAPIROOS «Край вольных і дужых»Бранзалет-гадзіннік PAPIROOS «Край вольных і дужых»Бранзалет-гадзіннік PAPIROOS «Край вольных і дужых»Бранзалет-гадзіннік PAPIROOS «Край вольных і дужых»Бранзалет-гадзіннік PAPIROOS «Край вольных і дужых»Бранзалет-гадзіннік PAPIROOS «Край вольных і дужых»Бранзалет-гадзіннік PAPIROOS «Край вольных і дужых»Бранзалет-гадзіннік PAPIROOS «Край вольных і дужых»Бранзалет-гадзіннік PAPIROOS «Край вольных і дужых»Бранзалет-гадзіннік PAPIROOS «Край вольных і дужых»Бранзалет-гадзіннік PAPIROOS «Край вольных і дужых»
3000 1900руб.

Бранзалет-гадзіннік PAPIROOS «Край вольных і дужых»

Код тавара: 1165

Бранзалет PAPIROOS ці «папяровы гадзіннік» выглядае і адчуваецца як папяровы бранзалет, але насамрэч мае функцыю гадзінніка.

Кожны гадзіннік запакаваны ў сувенірную картонную скрыначку.

Інструкцыя па наладцы гадзінніка тут.

PAPIROOS зроблены з інавацыйнага матэрыялу Тайвек (Tyvek) — высокатэхналагічнага, лёгкага, трывалага і воданепранікальнага. Тайвек спалучае ў сабе характарыстыкі паперы, плёнкі і тканіны, таму ён лёгкі, як папера, але не баіцца вады.

Акрамя таго што матэрыял Tyvek гіпаалергенны, ён яшчэ і экалагічны, бо вытворчасць заснаваная на другаснай перапрацоўцы.

З чаго складаецца бранзалет-гадзіннік PAPIROOS:

Яскравы дызайн, распрацаваны адмыслова для Symbal.by. Дзякуючы ўнікальнаму матэрыялу Tyvek і высакаякаснаму друку, бранзалет з нашым дызайнам будзе яскрава выглядаць на вашай руцэ і дапаўняць вобраз.

Святлодыёдны дысплэй, які ўключаецца пры націсканні на схаваную кнопку і свеціць праз палатно бранзалета (як экран кінатэатра, толькі са спіны).

Гэтая функцыя дазваляе гадзінніку працаваць да 2 гадоў на адной батарэйцы (тэрмін залежыць ад частаты клікаў). Гадзіннік мае тры рэжымы працы: час у 12-гадзінным фармаце (гадзіны і хвіліны), дата (дзень і месяц), секундамер.

Дысплэй гадзінніка, як і дысплэй любога смартфона, не любіць яркага сонечнага святла, таму толькі пад сонцам вам давядзецца ўглядацца, каб пабачыць час.

Магнітная зашпілька, што дазваляе лёгка адрэгуляваць памер бранзалета пад вашу руку і надзейна ўтрымаць яго на запясці.

Бранзалет важыць меней за 20 грамаў. Матэрыял вельмі лёгкі, таму вы амаль не адчуеце яго на руцэ.

Даўжыня — 23 см, шырыня — 3,5 см.

Пашкодзіць яго пры паўсядзённым нашэнні амаль немагчыма, хоць і выглядае бранзалет папяровым.

Ідэя «папяровага гадзінніка» належыць нямецкім дызайнерам, якія ў 2017 годзе паспяхова правялі краўдфандынгавую кампанію на платформе Indiegogo — сабралі на свой праект больш за 100 тысяч еўра. Пасля гэтага ідэю падхапілі буйныя вытворцы ў розных краінах свету ды пачалі выпускаць такія гадзіннікі пад рознымі брэндамі.

Інструкцыя і відэа

 Камплект:

1. Гадзіннік;

2. Інструкцыя;

3. Упакоўка.

Асноўныя функцыі:

1. Вадкакрысталічны дысплей з падсветкай, які паказвае час у 12-гадзінным фармаце, дату (дзень і месяц) і секунды.

2. Убудаваны рэжым энергаашчаднасці: дысплей адключаецца праз 3 секунды адсутнасці актыўнасці.

Адлюстраванне функцый:

1. Пры першым націсканні на кнопку загараецца дысплей з адлюстраваннем бягучага часу.

2. Пры паўторным націсканні адлюстроўваецца бягучая дата.

3. Пры націсканні трэцім разам адлюстроўваюцца секунды.

Настройка функцый:

1. Націснуць і прытрымаць кнопку 3 секунды. Адкрыецца меню наладаў гадзінніка.

2. Кароткае націсканне змяняе бягучы час.

3. Затрымаўшы кнопку яшчэ на 3 секунды, вы пераходзіце да налады хвілін. Кароткае націскнне дадае +1 хвіліну да бягучага часу.

4. Затрымаўшы кнопку яшчэ на 3 секунды, вы пераходзіце да налады бягучага года (гэта неабходна для правільнага адлюстравання календара ў выпадку высакосных гадоў). Кароткае націсканне дадае +1 год да бягучага.

5. Затрымаўшы кнопку яшчэ на 3 секунды, вы пераходзіце да настройкі месяца. Кароткае націсканне дадае +1 мес да бягучага.

6. Затрымаўшы кнопку яшчэ на 3 секунды, вы пераходзіце да налады дня. Кароткае націсканне дадае +1 дзень да бягучага.

7. Затрымаўшы кнопку яшчэ на 3 секунды, вы завяршаеце наладжванне гадзінніка.

Асаблівасці выкарыстання гадзінніка:

1. Прынцып падсветкі грунтуецца на падсвятленні святлодыёдаў праз знешні пласт матэрыялу Тайвек, таму, у залежнасці ад тэкстуры бранзалета і шчыльнасці яе залівання фарбаю, ступень праходжання светлавых прамянёў праз матэрыял можа змяняцца (візуальна, пры розных структурах гадзіннікі могуць нязначна адрознівацца па ступені яркасці).

Таксама, гадзіннік з такім тыпам падсветкі не рэкамендуецца выкарыстоўваць у сонечнае надвор'е на адкрытай мясцовасці: інфармацыя на дысплеі проста не будзе бачная.

2. У гадзінніках стаіць няздымны і неперезараджальны элемент сілкавання, які мае свой канчатковы тэрмін службы.

3. Тэрмін службы батарэйкі, у сярэднім, складае тэрмін 1-2 гады і залежыць ад таго, наколькі часта вы карыстаецеся дысплеем (пры асабліва частым ўключэнні дысплея, тэрмін працы батарэйкі можа скласці менш за год).

4. Тайвек з'яўляецца воданепрымальным матэрыялам, і канструкцыя гадзінніка прадугледжвае яго воданепранікальнасць цягам пэўнага часу. Аднак, варта памятаць, што гадзіннікі не застрахаваныя ад траплення вільгаці ўнутр механізму пры знаходжанні ў вадзе працяглы час (больш за паўгадзіны), а таксама пры апусканні на вялікую глыбіню (болей за 1 метр).

Вытворца
ТАА «Сымбаль Бай», г. Мінск, пр-т Машэрава, 18-41.
3000 1900руб.
-
+
У кошык
Набыць у адзін клік
Купіць у Мінску - пр-т Машэрава, 18
10:00-20:00 без выходных
Дастаўка кур’ерам па Мінску - 700 руб
сёння або заўтра (у працоўныя дні)
Дастаўка «Белпоштай» па Беларусі - 500 руб
1-3 працоўныя дні пасля адпраўкі
Дастаўка поштай па ўсім свеце - 1000 руб
у сярэднім ад 7 да 30 дзён
Тавары, якія вам таксама спадабаюцца
Перадзамова! Цішоткі шэрага колеру мужчынскіх і жаночых памераў #УчёбаВажнее
2500 руб2000руб.

Увага, прымаем перадзамовы па зніжаным кошце 20 рублёў толькі да 23 жніўня! Першы тыраж будзем друкаваць толькі па вашых папярэдніх замовах праз наш сайт.

Рэпрадукцыя мапы Вялікага Княства Літоўскага XVI стагоддзя
500руб.

Рэпрадукцыя мапы Вялікага Княства Літоўскага XVI стагоддзя, выдадзеная ў 1613 годзе на сродкі Мікалая Крыштафа Радзівіла «Сіроткі».

Цішотка мужчынская «Край вольных» (колеры: меланж і графіт)
2500 руб.

Шэрыя і колеру графіта мужчынскія цішоткі з выявай «Бусла» і  надпісам «Край вольных — Беларусь».