Бранзалет-гадзіннік PAPIROOS «Перамога»
Бранзалет-гадзіннік PAPIROOS «Перамога»Бранзалет-гадзіннік PAPIROOS «Перамога»Бранзалет-гадзіннік PAPIROOS «Перамога»Бранзалет-гадзіннік PAPIROOS «Перамога»Бранзалет-гадзіннік PAPIROOS «Перамога»Бранзалет-гадзіннік PAPIROOS «Перамога»Бранзалет-гадзіннік PAPIROOS «Перамога»Бранзалет-гадзіннік PAPIROOS «Перамога»Бранзалет-гадзіннік PAPIROOS «Перамога»Бранзалет-гадзіннік PAPIROOS «Перамога»Бранзалет-гадзіннік PAPIROOS «Перамога»Бранзалет-гадзіннік PAPIROOS «Перамога»Бранзалет-гадзіннік PAPIROOS «Перамога»
3000 1900руб.

Бранзалет-гадзіннік PAPIROOS «Перамога»

Код тавара: 1168

Бранзалет PAPIROOS ці «папяровы гадзіннік» выглядае і адчуваецца як папяровы бранзалет, але насамрэч мае функцыю гадзінніка.

Кожны гадзіннік запакаваны ў сувенірную картонную скрыначку.

Інструкцыя па наладцы гадзінніка тут.

PAPIROOS зроблены з інавацыйнага матэрыялу Тайвек (Tyvek) — высокатэхналагічнага, лёгкага, трывалага і воданепранікальнага. Тайвек спалучае ў сабе характарыстыкі паперы, плёнкі і тканіны, таму ён лёгкі, як папера, але не баіцца вады (з ім вы можаце нават прымаць душ) і дэфармацыі (яго немагчыма парваць рукамі).

Акрамя таго што матэрыял Tyvek гіпаалергенны, ён яшчэ і экалагічны, бо вытворчасць заснаваная на другаснай перапрацоўцы.

З чаго складаецца бранзалет-гадзіннік PAPIROOS:

Яскравы дызайн, распрацаваны адмыслова для Symbal.by. Дзякуючы ўнікальнаму матэрыялу Tyvek і высакаякаснаму друку, бранзалет з нашым дызайнам будзе яскрава выглядаць на вашай руцэ і дапаўняць вобраз.

Святлодыёдны дысплэй, які ўключаецца пры націсканні на схаваную кнопку і свеціць праз палатно бранзалета (як экран кінатэатра, толькі са спіны).

Гэтая функцыя дазваляе гадзінніку працаваць да 2 гадоў на адной батарэйцы (тэрмін залежыць ад частаты клікаў). Гадзіннік мае тры рэжымы працы: час у 12-гадзінным фармаце (гадзіны і хвіліны), дата (дзень і месяц), секундамер.

Дысплэй гадзінніка, як і дысплэй любога смартфона, не любіць яркага сонечнага святла, таму толькі пад сонцам вам давядзецца ўглядацца, каб пабачыць час.

Магнітная зашпілька, што дазваляе лёгка адрэгуляваць памер бранзалета пад вашу руку і надзейна ўтрымаць яго на запясці.

Бранзалет важыць меней за 20 грамаў. Матэрыял вельмі лёгкі, таму вы амаль не адчуеце яго на руцэ.

Даўжыня — 23 см, шырыня — 3,5 см.

Пашкодзіць яго пры паўсядзённым нашэнні амаль немагчыма, хоць і выглядае бранзалет папяровым.

Ідэя «папяровага гадзінніка» належыць нямецкім дызайнерам, якія ў 2017 годзе паспяхова правялі краўдфандынгавую кампанію на платформе Indiegogo — сабралі на свой праект больш за 100 тысяч еўра. Пасля гэтага ідэю падхапілі буйныя вытворцы ў розных краінах свету ды пачалі выпускаць такія гадзіннікі пад рознымі брэндамі.

Інструкцыя і відэа

 Камплект:

1. Гадзіннік;

2. Інструкцыя;

3. Упакоўка.

Асноўныя функцыі:

1. Вадкакрысталічны дысплей з падсветкай, які паказвае час у 12-гадзінным фармаце, дату (дзень і месяц) і секунды.

2. Убудаваны рэжым энергаашчаднасці: дысплей адключаецца праз 3 секунды адсутнасці актыўнасці.

Адлюстраванне функцый:

1. Пры першым націсканні на кнопку загараецца дысплей з адлюстраваннем бягучага часу.

2. Пры паўторным націсканні адлюстроўваецца бягучая дата.

3. Пры націсканні трэцім разам адлюстроўваюцца секунды.

Настройка функцый:

1. Націснуць і прытрымаць кнопку 3 секунды. Адкрыецца меню наладаў гадзінніка.

2. Кароткае націсканне змяняе бягучы час.

3. Затрымаўшы кнопку яшчэ на 3 секунды, вы пераходзіце да налады хвілін. Кароткае націскнне дадае +1 хвіліну да бягучага часу.

4. Затрымаўшы кнопку яшчэ на 3 секунды, вы пераходзіце да налады бягучага года (гэта неабходна для правільнага адлюстравання календара ў выпадку высакосных гадоў). Кароткае націсканне дадае +1 год да бягучага.

5. Затрымаўшы кнопку яшчэ на 3 секунды, вы пераходзіце да настройкі месяца. Кароткае націсканне дадае +1 мес да бягучага.

6. Затрымаўшы кнопку яшчэ на 3 секунды, вы пераходзіце да налады дня. Кароткае націсканне дадае +1 дзень да бягучага.

7. Затрымаўшы кнопку яшчэ на 3 секунды, вы завяршаеце наладжванне гадзінніка.

Асаблівасці выкарыстання гадзінніка:

1. Прынцып падсветкі грунтуецца на падсвятленні святлодыёдаў праз знешні пласт матэрыялу Тайвек, таму, у залежнасці ад тэкстуры бранзалета і шчыльнасці яе залівання фарбаю, ступень праходжання светлавых прамянёў праз матэрыял можа змяняцца (візуальна, пры розных структурах гадзіннікі могуць нязначна адрознівацца па ступені яркасці).

Таксама, гадзіннік з такім тыпам падсветкі не рэкамендуецца выкарыстоўваць у сонечнае надвор'е на адкрытай мясцовасці: інфармацыя на дысплеі проста не будзе бачная.

2. У гадзінніках стаіць няздымны і неперезараджальны элемент сілкавання, які мае свой канчатковы тэрмін службы.

3. Тэрмін службы батарэйкі, у сярэднім, складае тэрмін 1-2 гады і залежыць ад таго, наколькі часта вы карыстаецеся дысплеем (пры асабліва частым ўключэнні дысплея, тэрмін працы батарэйкі можа скласці менш за год).

4. Тайвек з'яўляецца воданепрымальным матэрыялам, і канструкцыя гадзінніка прадугледжвае яго воданепранікальнасць цягам пэўнага часу. Аднак, варта памятаць, што гадзіннікі не застрахаваныя ад траплення вільгаці ўнутр механізму пры знаходжанні ў вадзе працяглы час (больш за паўгадзіны), а таксама пры апусканні на вялікую глыбіню (болей за 1 метр).

Вытворца
ТАА «Сымбаль Бай», г. Мінск, пр-т Машэрава, 18-41.
3000 1900руб.
-
+
У кошык
Набыць у адзін клік
Купіць у Мінску - пр-т Машэрава, 18
10:00-20:00 без выходных
Дастаўка кур’ерам па Мінску - 700 руб
сёння або заўтра (у працоўныя дні)
Дастаўка «Белпоштай» па Беларусі - 500 руб
1-3 працоўныя дні пасля адпраўкі
Дастаўка поштай па ўсім свеце - 1000 руб
у сярэднім ад 7 да 30 дзён
Тавары, якія вам таксама спадабаюцца
Чахол для iPhone «Пагоня і сцяг» (белыя)
1500 руб.

Чахол для iPhone з гербам «Пагоня» і бел-чырвона-белым сцягам. Для мадэляў тэлефонаў: 5\5S\SE, 6\6S.

Дадаць у кошык
Заціск для грошай скураны з кішэнькай для манет і закрыўкай з гербам «Пагоня»
2500руб.

Якасны скураны заціск для грошай з кішэнькай для манет, зроблены з натуральнай скуры з адбітым на ім гербам «Пагоня» і спецыяльнай закрыўкай на кнопцы.

Дадаць у кошык
Магніт металічны «Беларускі бусел»
600руб.

Магніт у выглядзе бусла і валошкі ў абрысах Беларусі.

.