Часопіс «Наша гісторыя» №2/2018
Часопіс «Наша гісторыя» №2/2018Часопіс «Наша гісторыя» №2/2018Часопіс «Наша гісторыя» №2/2018Часопіс «Наша гісторыя» №2/2018Часопіс «Наша гісторыя» №2/2018Часопіс «Наша гісторыя» №2/2018
550руб.

Часопіс «Наша гісторыя» №2/2018

Код тавара: 1196

Першы ў Беларусі глянцавы гістарычны часопіс «Наша гісторыя» — 100 старонак захапляльнага падарожжа ў суправаджэнні вядучых гісторыкаў сучаснасці.
https://nn.by/?c=ar&i=214863

«Наша гісторыя» — навукова-папулярны часопіс, гэта значыцца, што ён арыентаваны на простага чытача, а не навукоўцаў. Галоўны падыход — гісторыя простымі словамі.

Рэдакцыя «Нашай нівы» задумалі яго як часопіс, які будзе яднаць, а не дзяліць. Акрамя таго, ім важныя сістэмнасць, аб’ектыўнасць і гістарызм; пісаць без міфалогіі і містыфікацый, бо толькі праўда цікавая.

Другі нумар новага часопіса «Наша гісторыя». Тэма нумара «Кастусь Каліноўскі і паўстанне 1863-га». Да сёння ў Беларусі слаба развіта сістэма папулярызацыі нацыянальнай гісторыі. З гэтага сыходзіць місія рэдакцыі — пераадолець разрыў паміж навукай і масавымі ведамі. Сярод аўтараў — найлепшыя гісторыкі-навукоўцы, а пішуць яны пра розныя эпохі, герояў і ліхадзеяў.

У трэцім нумары:

Якім быў Каліноўскі – сапраўдны? Якую фатальную памылку дапусцілі паўстанцы? І можа лепш, каб таго паўстання ўвогуле не было? Над адказамі разважаюць вядучыя гісторыкі сучаснасці.

Акрамя таго, чытайце:

Вайна пасля вайны: антысавецкае падполле ў пасляваеннай Беларусі.

Знакаміты савецкі шпіён Кім Філбі, беларускі след.

З Гулага – на Рэйхстаг. Гісторыя генерала-беларуса Міхаіла Букштыновіча.

Самы багаты селянін Гродзенскай губерні: кім ён быў і якім ён быў.

Артылерыя Нясвіжскага замка, слаўнае мінулае беларускага сыру, якіх сабак трымалі нашы продкі, рэцэпты заходнебеларускага сняданку, а таксама пачатак комікса пра Францыска Скарыну.

100 старонак, 25 тэкстаў – кожны знойдзе сабе цікавае.

Аўтары нумару

Андрэй Кіштымаў, Алена Сакольчык (Фірыновіч), Віталь Чырвінскі, Эмануіл Іофэ, Антон Рудак, Уладзімір Ляхоўскі, Мікола Волкаў, Аляксандр Ачарэтні, Сяргей Токць, Алесь Белы, Андрэй Замойскі, Сяргей Богдан, Анжаліка Пабеданосцава Кая, Алег Лугавы, Дзмітрый Гулецкі.

Вытворца
ТАА «Сымбаль Бай», г. Мінск, пр-т Машэрава, 18-41.
550руб.
Выбачайце, тавара няма ў наяўнасці
Купіць у Мінску - пр-т Машэрава, 18
10:00-20:00 без выходных
Дастаўка кур’ерам па Мінску - 700 руб
сёння або заўтра (у працоўныя дні)
Дастаўка «Белпоштай» па Беларусі - 500 руб
1-3 працоўныя дні пасля адпраўкі
Дастаўка поштай па ўсім свеце - 1040 руб
у сярэднім ад 7 да 30 дзён
Тавары, якія вам таксама спадабаюцца
Жаночая цішотка са словамі Уладзіміра Караткевіча «Неба з сабой…» (чорнага і белага колераў)
2500 руб.

Чорныя і белыя цішоткі жаночых памераў з маляўніча аформленымі радкамі з аповесці Уладзіміра Караткевіча «Ладдзя роспачы».

Дадаць у кошык
Кубак з арнаментам «Каханне»
950 руб700руб.

Кубак з папулярным беларускім узорам «Каханне».

Дадаць у кошык
Набор цукерак «Журавінка» з фундуком, міндалём і арахісам
700руб.

Салодкія пацалункі-падарункі беларускай прыроды. Журавіны для гэтых цукерак збіраюцца ўручную у беларускіх лясах і балотах.