Часопіс «Наша гісторыя» №3/2018
Часопіс «Наша гісторыя» №3/2018Часопіс «Наша гісторыя» №3/2018Часопіс «Наша гісторыя» №3/2018Часопіс «Наша гісторыя» №3/2018Часопіс «Наша гісторыя» №3/2018
550руб.

Часопіс «Наша гісторыя» №3/2018

Код тавара: 1197

Першы ў Беларусі глянцавы гістарычны часопіс «Наша гісторыя» — 100 старонак захапляльнага падарожжа ў суправаджэнні вядучых гісторыкаў сучаснасці.
https://nn.by/?c=ar&i=214863

«Наша гісторыя» — навукова-папулярны часопіс, гэта значыцца, што ён арыентаваны на простага чытача, а не навукоўцаў. Галоўны падыход — гісторыя простымі словамі.

Рэдакцыя «Нашай нівы» задумалі яго як часопіс, які будзе яднаць, а не дзяліць. Акрамя таго, ім важныя сістэмнасць, аб’ектыўнасць і гістарызм; пісаць без міфалогіі і містыфікацый, бо толькі праўда цікавая.


https://nn.by/?c=ar&i=217808

Трэці нумар новага часопіса «Наша гісторыя». Да сёння ў Беларусі слаба развіта сістэма папулярызацыі нацыянальнай гісторыі. З гэтага сыходзіць місія рэдакцыі — пераадолець разрыў паміж навукай і масавымі ведамі. Сярод аўтараў — найлепшыя гісторыкі-навукоўцы, а пішуць яны пра розныя эпохі, герояў і ліхадзеяў.

У трэцім нумары:

Як жыла эліта БССР: біяграфія Івана Шамякіна — партрэт эпохі.

Базыль Маргелаў і Янка Якубоўскі: хто і што пісаў у беларускамоўную «Чырвонаармейскую праўду», расказвае гісторык Віталь Чырвінскі.

Галендры: яны жылі пад Брэстам і ад іх засталіся толькі кветкі і камяні.

На магіле маскоўскіх стральцоў: Аляксей Бацюкоў знайшоў сляды магілёўскага паўстання 1661 года.

Жыццё і смерць на мяжы з Рэйхам. Як нечакана перапляталіся лёсы беларускіх партызан, нямецкіх салдат і калабарантаў.

«Ніхто не хацеў ехаць на Баранавічы». Рэйкавая вайна: якое гэта было пекла для беларускіх чыгуначнікаў.

Пінхас Малевіч – футбаліст яўрэйскай каманды «Макабі» з Гродна сам уратаваўся ад немцаў, а сям’я яго засталася тут і загінула

Імперскія тытулы для літвінскіх магнатаў – пра іх расказвае гісторык Павел Булаты.

Нечаканае: як нашы продкі разводзілі баявых журавоў.

Чаму ў Азербайджане дынастыя, а ў Арменіі і Грузіі дэмакратыя? Прычыны не толькі ў нафце…

А таксама страшныя і вясёлыя гісторыі рыэлтараў з 90-х. І два новыя коміксы: «Францыск. Ліхія 1490-я» і «Трафеі з-пад Кірхгольма», апошні —  аўтарства Алеся Кіркевіча.

Ды многае іншае: 100 старонак захапляльных тэкстаў і знаходак у новым нумары выдання.

Вытворца
ТАА «Сымбаль Бай», г. Мінск, пр-т Машэрава, 18-41.
550руб.
-
+
У кошык
Набыць у адзін клік
Купіць у Мінску - пр-т Машэрава, 18
10:00-20:00 без выходных
Дастаўка кур’ерам па Мінску - 700 руб
сёння або заўтра (у працоўныя дні)
Дастаўка «Белпоштай» па Беларусі - 500 руб
1-3 працоўныя дні пасля адпраўкі
Дастаўка поштай па ўсім свеце - 1040 руб
у сярэднім ад 7 да 30 дзён
Тавары, якія вам таксама спадабаюцца
Цішотка жаночая «Край вольных» (колеры: меланж і графіт)
2500 руб.

Шэрыя і колеру графіта жаночыя цішоткі з выявай «Бусла» і  надпісам «Край вольных — Беларусь».

Перадзамова! Цішоткі чырвонага колеру мужчынскіх і жаночых памераў «Miensk»
2500 руб.

Першы тыраж будзем друкаваць толькі па вашых папярэдніх замовах праз наш сайт.

Магніт з рэцэптам «Халаднік» (на беларускай або англійскай мове)
300 руб.

Сувенірны магніт з рэцэптам традыцыйнай беларускай стравы — халадніка.