Кніга дзіцячых вершаў Ларысы Геніюш «Лісты ўнукам»
Кніга дзіцячых вершаў Ларысы Геніюш «Лісты ўнукам»Кніга дзіцячых вершаў Ларысы Геніюш «Лісты ўнукам»Кніга дзіцячых вершаў Ларысы Геніюш «Лісты ўнукам»Кніга дзіцячых вершаў Ларысы Геніюш «Лісты ўнукам»Кніга дзіцячых вершаў Ларысы Геніюш «Лісты ўнукам»Кніга дзіцячых вершаў Ларысы Геніюш «Лісты ўнукам»Кніга дзіцячых вершаў Ларысы Геніюш «Лісты ўнукам»Кніга дзіцячых вершаў Ларысы Геніюш «Лісты ўнукам»Кніга дзіцячых вершаў Ларысы Геніюш «Лісты ўнукам»Кніга дзіцячых вершаў Ларысы Геніюш «Лісты ўнукам»Кніга дзіцячых вершаў Ларысы Геніюш «Лісты ўнукам»Кніга дзіцячых вершаў Ларысы Геніюш «Лісты ўнукам»Кніга дзіцячых вершаў Ларысы Геніюш «Лісты ўнукам»Кніга дзіцячых вершаў Ларысы Геніюш «Лісты ўнукам»Кніга дзіцячых вершаў Ларысы Геніюш «Лісты ўнукам»Кніга дзіцячых вершаў Ларысы Геніюш «Лісты ўнукам»Кніга дзіцячых вершаў Ларысы Геніюш «Лісты ўнукам»
2800 2400руб.

Кніга дзіцячых вершаў Ларысы Геніюш «Лісты ўнукам»

Код тавара: 1283

Паэтка і патрыётка Ларыса Геніюш разам з мужам Янкам была асуджаная на 25 гадоў сталінскіх лагероў. Іх разлучылі з сынам, калі Юрку было 12. Пасля вызвалення Геніюшы пасяліліся ў Зэльве, але сын мусіў заставацца жыць у Беластоку. Нарадзіліся ўнукі – Міхась і Алесь. Паэтку выпусцілі да іх толькі адзін раз за трыццаць гадоў. Унукам дазвалялі прыязджаць да бабулі раз на два гады.

Усё, што магла, яна старалася перадаць ім у лістах і вершах. У гэтую кнігу ўвайшлі 52 дзіцячыя вершы Ларысы Геніюш, якія ніколі не друкаваліся раней. Яшчэ 39 вершаў падаюцца ў некалькіх варыянтах – кніжным і аўтарскім (часам іх было два-тры). Чытач можа сам ацаніць, наколькі былі адрэдагаваныя і адцэнзураваныя гэтыя творы.

Упершыню друкуюцца 17 лістоў унукам. Шыкоўныя аўтарскія малюнкі з гэтай перапіскі дазволілі цалкам аздобіць кнігу. У выніку чытач мае самы поўны збор дзіцячых вершаў Ларцысы Геніюш, аздоблены аўтарскімі малюнкамі паэткі. Поруч даюцца лісты і паштоўкі ўнукаў, якія яны слалі бабулі ў адказ.

Ідэя выдаць такую кнігу прыйшла ў размове з Міхасём Геніюшам – унукам паэткі, які жыве ў Беластоку. Менавіта Міхасю Ларыса Антонаўна прысвяціла кнігу «Казкі для Міхаські», якая выйшла ў 1972 годзе.

Міхась паказаў лісты ад бабулі. І тут чакала сенсацыя – кожны ліст быў багата аздоблены аўтарскімі малюнкамі паэткі. З аркушаў на нас глядзяць зайчыкі, вавёрачкі, сабачкі, мядзведзікі.

У лістах было багата вершаў, якія паэтка дасылала ўнукам – Міхасю і Алесю. Нават хуткае параўнанне іх з кніжнымі варыянтамі дало зразумець: па вершах прайшліся цэнзарска-рэдактарскім бульдозерам. Некаторыя змененыя да непазнавальнасці, некаторыя скарочаныя ў 2-3 разы. Але большасць так і не была апублікаваная.

У выніку і склалася кніга «Лісты ўнукам».

Яна складаецца з наступных частак:

1. Прадмова Міхася Геніюша
2. Прадмова ўкладальніка
3. Ненадрукаванае (53 новыя вершы)
4. Зборнік «Казкі для Міхаські» (кніжныя варыянты + аўтарскія варыянты)
5. Зборнік «Добрай раніцы, Алесь!» (кніжныя варыянты + аўтарскія варыянты)
6. Зборнік «Ластаўка» (кніжныя варыянты + аўтарскія варыянты)
7. Лісты ўнукам з аўтарскімі малюнкамі Ларысы Геніюш і лісты ўнукаў
8. Здымкі, некаторыя з якіх будуць надрукаваныя ўпершыню

Непублікаваныя раней вершы захоўваюцца ў сям’і Геніюшаў, а таксама ў фондзе Ларысы Геніюш бібліятэкі Акадэміі навук Беларусі.

Кніга мае цвёрдую вокладку, каляровы друк.

Вытворца
ТАА «Сымбаль Бай», г. Мінск, пр-т Машэрава, 18-41.
2800 2400руб.
-
+
У кошык
Набыць у адзін клік
Купіць у Мінску - пр-т Машэрава, 18
10:00-20:00 без выходных
Дастаўка кур’ерам па Мінску - 700 руб
сёння або заўтра (у працоўныя дні)
Дастаўка «Белпоштай» па Беларусі - 500 руб
1-3 працоўныя дні пасля адпраўкі
Дастаўка поштай па ўсім свеце - 1550 руб
у сярэднім ад 7 да 30 дзён
Тавары, якія вам таксама спадабаюцца
Цішотка чорная мужчынскіх памераў «Зянон Пазьняк»
2500 руб1500руб.

Цішотка з мастацкай выявай беларускага палітыка, гісторыка, пісьменніка і грамадскага дзеяча — Зянона Пазьняка.

Гумка для валасоў з беларускім арнаментам «Кветка Сонца» (2 колеры: чырвоны і сіні)
500 руб.

Стылёвае ўпрыгожванне для дзяўчат, з беларускім арнаментам.

 

Дадаць у кошык
Кніга вершаў Васіля Зуёнка «Запішыце мяне ў мядзведзі»
1100 руб800руб.

Збонік дзіцячых жартоўныя і вясёлых вершаў беларускага паэта Васіля Зуёнка ў межах кніжнай серыі «Журавінка».