Карты гульнявыя сувенірныя «100 гадоў БНР»
Карты гульнявыя сувенірныя «100 гадоў БНР»Карты гульнявыя сувенірныя «100 гадоў БНР»Карты гульнявыя сувенірныя «100 гадоў БНР»Карты гульнявыя сувенірныя «100 гадоў БНР»Карты гульнявыя сувенірныя «100 гадоў БНР»Карты гульнявыя сувенірныя «100 гадоў БНР»Карты гульнявыя сувенірныя «100 гадоў БНР»Карты гульнявыя сувенірныя «100 гадоў БНР»Карты гульнявыя сувенірныя «100 гадоў БНР»Карты гульнявыя сувенірныя «100 гадоў БНР»Карты гульнявыя сувенірныя «100 гадоў БНР»Карты гульнявыя сувенірныя «100 гадоў БНР»Карты гульнявыя сувенірныя «100 гадоў БНР»Карты гульнявыя сувенірныя «100 гадоў БНР»Карты гульнявыя сувенірныя «100 гадоў БНР»Карты гульнявыя сувенірныя «100 гадоў БНР»Карты гульнявыя сувенірныя «100 гадоў БНР»Карты гульнявыя сувенірныя «100 гадоў БНР»
3500руб.

Карты гульнявыя сувенірныя «100 гадоў БНР»

Код тавара: 1286

Карты надрукаваныя на адмысловым картачным кардоне Burgo (Італія) з нутраным карбонавым слоем і пакрыццём Duplex Linen, якое стварае эфект паветранай падушкі. Гэтыя карты маюць самую высокую катэгорыю сярод кардонных картаў ва ўсім свеце.

Аўтары ідэі — Павел Бераговіч і Дзмітрый Карабач.
Навуковы кансультант праекту — кандыдат гістарычных навук Уладзімір Ляхоўскі.
Аўтар тэкстаў — пісьменнік Уладзімір Арлоў.
Дызайн, малюнкі — кампанія Pras.by.
Вытворцы — Pan Brat і выдавецтва «Тэхналогія».

У камплекце:

72 карты: 52 — гульнывыя, 2 —джокеры, 18 — інфармацыйныя са звесткамі пра дзеячоў БНР на беларускай мове;

буклет з мапай БНР і інфармацыяй пра герояў і сюжэты картак (валет, дама, кароль, туз, джокер) на рускай і англійскай мовах;

скрыначка з інфармацыяй пра Беларускую Народную Рэспубліку.

Фарбы (масці) па-беларуску 

  звонка ♠  віна ♥  чырва ♣  жолудзь

Героі і сюжэты картак:

Joker: Станіслаў Булак-Балаховіч, Макар Краўцоў;

J:  Цімох Хведашчэня, Кастусь Езавітаў, ♥ Павел Жаўрыд, Цыпрыян Кандратовіч;

D:  Палута Бадунова, ♠ Алаіза Пашкевіч, ♥ Паўліна Мядзёлка, ♣ Магдалена Радзівіл;

K:  Язэп Варонка, ♠ Антон Луцкевіч, ♥ Вацлаў Ластоўскі, ♣ Раман Скірмунт;

А:  Пячатка надзвычайнай місіі БНР у Парыжы, ♠ Марка «Асобны атрад БНР», ♥ Праект ордэна «Крыж Пагоні» Лявона Вітан-Дубейкаўскага, ♣ Праект герба «Пагоня» Васіля Русака.

Карты выдадзеныя з нагоды 100-годдзя незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі, абвешчанай 25 сакавіка 1918 г. у Менску Трэцяй Устаўнай граматай Рады БНР. У гэты дзень беларусы аднавілі сваю шматвекакую традыцыю дзяржаўнасці, запачаткаваную Полацкім княствам і працягнутую Вялікім Княствам Літоўскім.

Народны Сакратарыят (урад) БНР зацвердзіў дзяржаўнымі сімваламі герб «Пагоню» і бел-чырвона-белы сцяг. Беларускую Народную Рэспубліку прызналі Украіна і Летува, беларускія прадстаўніцтвы дзейнічалі ў Нямеччыне, Францыі, Польшчы, Чэхаславакіі, Латвіі, Эстоніі, Турцыі.

Вытворца
ТАА «Сымбаль Бай», г. Мінск, пр-т Машэрава, 18-41.
3500руб.
-
+
У кошык
Набыць у адзін клік
Купіць у Мінску - пр-т Машэрава, 18
10:00-20:00 без выходных
Дастаўка кур’ерам па Мінску - 700 руб
сёння або заўтра (у працоўныя дні)
Дастаўка «Белпоштай» па Беларусі - 500 руб
1-3 працоўныя дні пасля адпраўкі
Дастаўка поштай па ўсім свеце - 1040 руб
у сярэднім ад 7 да 30 дзён
Тавары, якія вам таксама спадабаюцца