Дзіцячая адукацыйная кніга «Вялікія літары. Вялікія малюнкі. Вялікі падарунак любімаму сыну»
Дзіцячая адукацыйная кніга «Вялікія літары. Вялікія малюнкі. Вялікі падарунак любімаму сыну»Дзіцячая адукацыйная кніга «Вялікія літары. Вялікія малюнкі. Вялікі падарунак любімаму сыну»Дзіцячая адукацыйная кніга «Вялікія літары. Вялікія малюнкі. Вялікі падарунак любімаму сыну»Дзіцячая адукацыйная кніга «Вялікія літары. Вялікія малюнкі. Вялікі падарунак любімаму сыну»
1500 800руб.

Дзіцячая адукацыйная кніга «Вялікія літары. Вялікія малюнкі. Вялікі падарунак любімаму сыну»

Код тавара: 1320

Вялікая дзіцячая беларускамоўная энцыклапедыя з каляровымі малюнкамі для хлопчыкаў дашкольнага і пачатковага школьнага ўзросту.

Хлапчукі хутка растуць, а разам з імі растуць і іх патрэбы. Ужо прайшоў час гульняў з бразготкамі і складання кубікаў, таму, купіўшы сыну сучасную цацку-«развівалку», вы далёка не ў поўнай меры здаволіце яго натуральны інтэлектуальны голад.

Што ж падарыць падрастаючаму малому, каб заняць яго? Мы прапануем вам кнігу, якая не толькі стане прыемным сюрпрызам для дзіцяці, але і прынясе яму карысць. Бо гэта выданне — забаўляльна-«развівальнае».

Шматлікія яркія карцінкі прыцягнуць увагу вашага сына і змогуць утрымаць яго на час, неабходны для засваення вучэбнага матэрыялу. Так, у зусім ненадакучлівай форме вы зможаце падрыхтаваць дзіця да школы, выконваючы разам з ім розныя заданні: граматычныя і матэматычныя, лагічныя і «літаратурныя», закліканыя развіваць мысленне і творчыя здольнасці.

Час, праведзены за чытаннем гэтай кнігі, напэўна, яшчэ больш зблізіць вас і прынясе станоўчы вынік.

Аўтар — Ігар Аляксандраў.

Вокладка: цвёрдая.
Памер: 245х338 мм.
Колькасць старонак: 64.
ISBN 978-985-18-4149-9.

Вытворца
ТАА «Сымбаль Бай», г. Мінск, пр-т Машэрава, 18-41.
1500 800руб.
-
+
У кошык
Набыць у адзін клік
Купіць у Мінску - пр-т Машэрава, 18
10:00-20:00 без выходных
Дастаўка кур’ерам па Мінску - 700 руб
сёння або заўтра (у працоўныя дні)
Дастаўка «Белпоштай» па Беларусі - 500 руб
1-3 працоўныя дні пасля адпраўкі
Дастаўка поштай па ўсім свеце - 2432 руб
у сярэднім ад 7 да 30 дзён
Тавары, якія вам таксама спадабаюцца
Дадаць у кошык
Шыльдачка-заміналка аўтамабільная «Беларус беларусу сябар!»
Бясплатна!

Можна бясплатна ўзяць у нашай краме ў Мінску на Машэрава 18 ці атрымаць пры паштовай альбо кур'ерскай замовах. Як асобны тавар поштаю не дасылаем, толькі як дадатковы бонус да асноўнай замовы.

Дадаць у кошык
Паштоўка-канверт «Для цябе»
200руб.

Папяровы падарункавы канверт для грошай.

Дадаць у кошык
Налепка «Едуць беларусы»
150руб.

Беларускі варыянт налепкі для пазначэння прысутнасці дзетак у аўтамабілі і, адпаведна, большай пільнасці на дарозе іншых удзельнікаў транспартнага руху.