




Дзіцячая адукацыйная кніга «Вялікія літары. Вялікія малюнкі. Вялікі падарунак любімай дачушцы»
Вялікая дзіцячая беларускамоўная энцыклапедыя з каляровымі малюнкамі для дзяўчынак дашкольнага і пачатковага школьнага ўзросту.
Кажуць, чужыя дзеці растуць хутка. Але і свае не адстаюць: не паспееш азірнуцца, а дачку ўжо пара рыхтаваць да паступлення ў «жыццёвы ўніверсітэт» — школу. Гэтае выданне ў дадзеным выпадку можа адыграць ролю першага ў яе жыцці рэпетытара. Кніга поўная захапляльных заданняў: на развіццё абстрактнага мыслення і трэніроўку памяці, на здагадлівасць і логіку.
Не пакінутыя без увагі і чыста «дзявочыя» заняткі, такія як лепка пацешных фігурак з пластыліну і нанізванне пацерак з цеста, што развівае дробную маторыку і раскрывае творчыя здольнасці. Яскравыя ілюстрацыі, якія прыцягваюць увагу, буйны шрыфт, вялікі фармат выдання і яго аздабленне ў цэлым разлічаны на тое, каб зрабіць чытанне захапляльным і надаць навучанню форму займальнай гульні.
Без сумневу, такую кнігу — адначасова развіццёвую і забаўляльную — ваша дачка прыме ад вас як каштоўны падарунак!
Аўтар — Ігар Аляксандраў.
Вокладка: цвёрдая.
Памер: 245х338 мм.
Колькасць старонак: 64.
ISBN 978-985-18-4351-6.
Набор драўляных арнаментаваных падставак «Беларусь» пад каву, гарбату і піва.
Беларускамоўная паштоўка з пяшчотнымі словамі, складзенымі ў форме сэрца.
Зборнік складаюць пятнаццаць апавяданняў, героі якіх сучасныя дзеці з іх радасцямі і крыўдамі, перамогамі і расчараваннямі, пошукамі і стратамі.