Другая кніга Андрэя Горвата «Прэм’ера»
Другая кніга Андрэя Горвата «Прэм’ера»Другая кніга Андрэя Горвата «Прэм’ера»Другая кніга Андрэя Горвата «Прэм’ера»Другая кніга Андрэя Горвата «Прэм’ера»Другая кніга Андрэя Горвата «Прэм’ера»Другая кніга Андрэя Горвата «Прэм’ера»Другая кніга Андрэя Горвата «Прэм’ера»Другая кніга Андрэя Горвата «Прэм’ера»
1800руб.

Другая кніга Андрэя Горвата «Прэм’ера»

Код тавара: 1344

У «Прэм’еры» аўтар ужо не Андрусік, а Андрэй. А дзённікавыя запісы ператварыліся ў дзённікавую аповесць. Толькі гэта стыль таго самага Горвата — меланхалічны, дасціпны, займальны.

У іранічнай і лірычнай аповесці Андрэя Горвата персанажы стамляюцца быць кардоннымі фігуркамі, стараюцца не патануць у шматслойнасці існавання і вучацца казаць: «Je vis. Я жыву».

Другая кніга Андрэя Горвата «Прэм’ера» прысвечана пастаноўцы спектакля ў Купалаўскім тэатры і падарожжу па Еўропе, а раіць прачытаць яе можна тым, каму спадабалася «Радзіва Прудок» (ёсць у нас таксама) і тым, каго цікавіць творчы працэс у тэатры.

«Прэм’ера» з’яўляецца паўнавартасным працягам «Радзіва Прудок»: героі, сюжэтныя лініі, алюзіі на першую кнігу − аснова і фундамент для другой. Гэта ўжо не фэйсбучныя запісы з умоўным інтэрактывам з чытачамі, але дзённікавая ўрывістасць, стракатасць і (як вынік ці прычына?) спавядальнасць захаваліся. Самае цікавае з таго, чым «Прэм’ера» адрозніваецца ад «Радзіва», − з’яўляецца шэраг канфліктаў і нават сюжэт.

Кніга аздобленая каляровымі ілюстрацыямі Святланы Рыжыкавай, якія выдатна дапаўняюць тэкст.

Рэцэнзіі на кнігу: Максім Жбанкоў, Андрэй Адамовіч, Белсат, Onliner.

А хто такі Андрэй Горват, спытаеце вы?

Андрэй Горват скончыў журфак БДУ, працаваў у Мінску журналістам, а таксама дворнікам у Купалаўскім тэатры. Пазалетась ён зʼехаў у Прудок, у невялікую палескую вёску на мяжы з Украінай, дзе аднаўляе дзедаву хату, у якой нарадзіўся ягоны бацька. За тым, як Горват даглядае за гаспадаркай, назірае ўся вёска, а Горват – назірае за яе жыхарамі з цікаўнасцю даследчыка. Плёнам становяцца смешныя і сумныя інтымныя тэксты, якія Андрусь публікуе ў сеціве, якія далей становяцца адной з самых папулярных сучасных кніг на беоарускай мове «Радзіва Прудок».

 Фота: budzma.org, Ганна Кісліцына, Іван Кобзік.

Вокладка: мяккая.
Памер: 145х200 мм.
Колькасць старонак: 186.
ISBN 978-985-7199-61-7.

Вытворца
ТАА «Сымбаль Бай», г. Мінск, пр-т Машэрава, 18-41.
1800руб.
-
+
У кошык
Набыць у адзін клік
Купіць у Мінску - пр-т Машэрава, 18
10:00-20:00 без выходных
Дастаўка кур’ерам па Мінску - 700 руб
сёння або заўтра (у працоўныя дні)
Дастаўка «Белпоштай» па Беларусі - 500 руб
1-3 працоўныя дні пасля адпраўкі
Дастаўка поштай па ўсім свеце - 1040 руб
у сярэднім ад 7 да 30 дзён
Тавары, якія вам таксама спадабаюцца
Дадаць у кошык
Кніга Уладзіміра Арлова і Змітра Герасімовіча «Краіна Беларусь. Ілюстраваная гісторыя»
5500руб.

Беларускамоўнае выданне кнігі «Краіна Беларусь. Ілюстраваная гісторыя» ўводзіць у свет мінуўшчыны Беларусі ад найстаражытнейшых часоў да пачатку XX стагоддзя.

Дадаць у кошык
Кніга Уладзіміра Арлова і Змітра Герасімовіча «Страна Беларусь. Иллюстрированная история»
5500руб.

Рускамоўнае выданне кнігі «Краіна Беларусь. Ілюстраваная гісторыя» ўводзіць у свет мінуўшчыны Беларусі ад найстаражытнейшых часоў да пачатку XX стагоддзя.

Дадаць у кошык
Кніга Уладзіміра Арлова і Змітра Герасімовіча «Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае»
5500руб.

Займальная і даступная для чытача любога ўзросту кніга, яна распавядае пра найцікавейшую эпоху нашай Радзімы — Вялікае Княства Літоўскае.