Гадзіннік з лімітаванай калекцыі «Мова» (жаночы [ДЗ’])
Гадзіннік з лімітаванай калекцыі «Мова» (жаночы [ДЗ’])Гадзіннік з лімітаванай калекцыі «Мова» (жаночы [ДЗ’])Гадзіннік з лімітаванай калекцыі «Мова» (жаночы [ДЗ’])Гадзіннік з лімітаванай калекцыі «Мова» (жаночы [ДЗ’])Гадзіннік з лімітаванай калекцыі «Мова» (жаночы [ДЗ’])
21900руб.
Дастаўка па Беларусі ажыццяўляецца кур’ерам «Белпошты», дастаўка па Мінску — уласным кур’ерам (па працоўных днях)

Гадзіннік з лімітаванай калекцыі «Мова» (жаночы [ДЗ’])

Код тавара: 1372

У наяўнасці толькі жаночыя мадэлі!

Лімітаваная калекцыя аднастрэлачных механічных гадзіннікаў «Мова». Выпушчана 200 жаночых і 200 мужчынскіх мадэляў з нумарной гравіроўкай на заднім вечку.

У аснове калекцыі ад Мінскага гадзіннікавага завода «Луч» унікальнасць беларускай мовы, яе асаблівасці напісання і вымаўлення.

Фанетычна для беларусаў уласціва «дзекаць», калі спалучэнне двух літар «Д» і «З» дае адзін мяккі гук «ДЗ», які ў транскрыпцыі паказваецца як [ДЗ’] — дзяўчына, дзень, адзін.

Як «антыпод» мяккаму «ДЗ» у беларускай мове ёсць цвёрды «ДЖ», які так жа перадае 1 гук дзвюма літарамі [ДЖ] — джэнтэльмен, дождж, нараджэнне.

У калекцыі класічныя, строгія, мінімалістычныя, мужчынская і жаночая мадэлі. Мадэлі парныя, але не аднолькавыя: мужчынская «цвёрдая» [ДЖ] з 10-хвіліннай шкалой, а жаночая «мяккая» [ДЗ’] з 15-хвіліннай шкалой.

Гравіроўка на заднім вечку гадзіннікаў утрымлівае цытату аднаго са стваральнікаў літаратурнай беларускай мовы Францішка Багушэвіча: «Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі», беларускія ўзоры, лагатып завода і індывідуальную нумарную гравіроўку лімітаванай серыі.

У гадзінніках усталяваны класічны легендарны механізм завода «Луч» — 1801.1. на 15 рубінавых камянях, які вырабляецца на Мінскім гадзіннікавым заводзе з 1956 года і мае давер многіх пакаленняў прыхільнікаў гадзіннікаў гэтага брэнда.

Механізм адрозніваецца невялікімі памерамі, высокай дакладнасцю ходу. Працягласць ходу гадзінніка ад поўнай заводкі спружыны складае не менш за 38 гадзінаў.

Асаблівасці механізму: супрацьударнае прылада восі балансу, анкерны палётны спуск, сістэма рэгулявання дакладнасці ходу.

Матэрыял корпуса — сталь, шкло — сапфір.

Раменьчык класічны чорны з натуральнай скуры. Шырыня раменьчыка: жаночая мадэль — 15 мм, мужчынская мадэль — 19 мм. Спражка паўкруглая з лагатыпам завода «Луч».

Кожны гадзіннік запакаваны ў прыгожую і зручную чырвоную кардонную скрынку і льняны мяшочак.

Гарантыя на механізм — 1 год.

Вытворца
ТАА «Сымбаль Бай», г. Мінск, пр-т Машэрава, 18-41.
21900руб.
-
+
У кошык
Набыць у адзін клік
Купіць у Мінску - пр-т Машэрава, 18
10:00-20:00 без выходных
Дастаўка поштай па ўсім свеце - 1040 руб
у сярэднім ад 7 да 30 дзён
Тавары, якія вам таксама спадабаюцца
Магніты з відамі Мінска (6 варыянтаў)
400 руб.

Густоўныя магніты са штучнага камню з выявамі горада Мінска і яго славутасцяў.

Цішотка белая «Спадчына» (мужчынскія і жаночыя мадэлі)
2500 руб.

Цішотка белая мужчынскіх і жаночых памераў з першымі радкамі верша Янкі Купалы «Спадчына».

Дадаць у кошык
Заколка з беларускім арнаментам «Вясна» (2 шт)
600руб.

Стылёвае ўпрыгожванне для дзяўчат, з беларускім арнаментам.