Часопіс «Наша гісторыя» №2/2019
Часопіс «Наша гісторыя» №2/2019Часопіс «Наша гісторыя» №2/2019Часопіс «Наша гісторыя» №2/2019Часопіс «Наша гісторыя» №2/2019Часопіс «Наша гісторыя» №2/2019
550руб.

Часопіс «Наша гісторыя» №2/2019

Код тавара: 1373

Шосты (2 ў 2019 годзе) нумар глянцавага часопіса «Наша гісторыя» — 100 старонак захапляльнага падарожжа ў гісторыю нашай краіны.
https://nn.by/?c=ar&i=214863

«Наша гісторыя» — навукова-папулярны часопіс, гэта значыцца, што ён арыентаваны на простага чытача, а не навукоўцаў. Галоўны падыход — гісторыя простымі словамі.

Рэдакцыя «Нашай нівы» задумалі яго як часопіс, які будзе яднаць, а не дзяліць. Акрамя таго, ім важныя сістэмнасць, аб’ектыўнасць і гістарызм; пісаць без міфалогіі і містыфікацый, бо толькі праўда цікавая.

Пра новы нумар «Нашай гісторыі» распавядае рэдактар часопіса Андрэй Дынько:

Што мне асабіста было сама цікава і сама складана рыхтаваць: гэта артыкул пра Юрыя Андропава. Ці разваліўся б СССР, каб гэты шэф КГБ пражыў даўжэй? Столькі малавядомых біяграфічных фактаў пра гэтага чалавека.

Што мяне ўразіла і многіх уразіць: пра нашчадкаў прусаў пад Лідай. Я для сябе адкрыў, што Пеляса і балцкі анклаў вакол яе ў Воранаўскім раёне, гэта не нашчадкі літоўцаў, а прусаў, выведзеных у палон Кейстутам. І вось яны то не асіміляваліся. Гэты артыкул напісаў найлепш спецыяліст па літоўцах Беларусі кандыдат гістарычных навук Юрый Унуковіч.

«Ехалі, маліліся, не верылі ў тое, што бачылі» Я надта люблю «жывую гісторыю» — вельмі асабістыя, заўсёды цёплыя ўспаміны, якія нам дасылаюць старэйшыя людзі. Гэтым разам — настаўніца са Смаргонскага раёна Яўгенія Кулевіч.

За што я вельмі рады — гэта за артыкул пра дзіцячыя гульні 1960-х, 70-х і 80-х. Святлана Курс успамінала і апісала.

Што некаторыя будуць крытыкаваць: падборку пра дзяцей дзеячоў беларускага руху. Бацькі былі вялікімі людзьмі. А як склалася жыццё дзяцей? 

Душэўная гутарка з Алесяй Луцкевіч пра дзеда Антона і тату Юрку. «Я чытала перапіску спецслужбаў і разумела, што нас увогуле не павінна было быць», — кажа яна. Такі эпізод: нават пры саветах тата 25 Сакавіка браў яе за руку, і яны неслі гваздзікі на месца пакарання Каліноўскага.

Навуковае адкрыццё ў нумары — гэта біяграфія Майсея Гутмана. Радны БНР быў, а пра ягоны далейшы лёс ніхто раней не пісаў. Яго раскапаў кандыдат гістарычных навук Уладзімір Ляхоўскі. 

Грунтоўна — пра загадку партрэта Януша Радзівіла. Гэта быў чалавек, які бачыў нашу краіну ў саюзе не з Расіяй ці Польшчай, а са Швецыяй. Але нас тут цікавіць, уласна, яго партрэт, які цяпер акурат выставілі, рэстаўраваны, у Мастацкім музеі.

Многія ацэняць: калекцыя паштовак да 8 Сакавіка, як яны мяняліся цягам стагоддзя, ад рэвалюцыйных да капіталістычных.

Дзеці Дэ Голя і дзеці Мітэрана: як рознілася асабістае жыццё двух вялікіх французскіх прэзідэнтаў.

Ну і на аматара: палтэргейст у Барысаве — з’ява, зафіксаваная міліцыяй, якая дагэтуль не атрымала фізічнага тлумачэння.

Цяжка рабіць выбарку: у «Нашай гісторыі», як заўсёды, няма «прахадных» тэкстаў. Аляксандр Пашкевіч — аб Польска-савецкай вайне; Алесь Белы — пра шчупака; Віталь Чырвінскі — пра генерала Вайцяхоўскага; Андрэй Вашкевіч — стоп-фэйк пра адно фота; Віктар Лютынскі — пра Рагвалодаў камень; настаўнік з Камянеччыны Аляксей Шумер — пра сувенір остарбайтара… Ну і нашы адборныя коміксы.

Вось тут глядзіце поўны змест.


https://nn.by/?c=ar&i=22096

І яшчэ многа цікавага. 100 старонак захапляльнага падарожжа ўглыб гісторыі!
https://nn.by/?c=ar&i=220962
https://nn.by/?c=ar&i=217808

Вытворца
ТАА «Сымбаль Бай», г. Мінск, пр-т Машэрава, 18-41.
550руб.
-
+
Колькасць тавару на складзе: 5
У кошык
Набыць у адзін клік
Купіць у Мінску - пр-т Машэрава, 18
10:00-20:00 без выходных
Дастаўка кур’ерам па Мінску - 700 руб
сёння або заўтра (у працоўныя дні)
Дастаўка «Белпоштай» па Беларусі - 500 руб
1-3 працоўныя дні пасля адпраўкі
Дастаўка поштай па ўсім свеце - 1040 руб
у сярэднім ад 7 да 30 дзён
Тавары, якія вам таксама спадабаюцца
Дадаць у кошык
Часопіс «Наша гісторыя» №3/2018
550руб.

Трэці нумар глянцавага часопіса «Наша гісторыя» — 100 старонак захапляльнага падарожжа ў гісторыю нашай краіны.