Набор шакаладак «Пагоня побач»
Набор шакаладак «Пагоня побач»Набор шакаладак «Пагоня побач»Набор шакаладак «Пагоня побач»Набор шакаладак «Пагоня побач»
850руб.

Набор шакаладак «Пагоня побач»

Код тавара: 1374

Сувенірны набор з 12 шакаладак, упрыгожаных выявамі герба «Пагоня» розных часоў.

Тэкст з вокладкі:

«Пагоня» — старажытны сімвал беларускіх зямель з часоў Вялікага княства Літоўскага, галоўны нацыянальны сімвал беларусаў. Як дзяржаўны сімвал упершыню з’яўляецца на пячатках князёў Альгерда (1366), Ягайлы (1386) і Вітаўта (1401). З часоў бітвы пад Грунвальдам пад харугвамі з «Пагоняй» нашыя продкі будавалі і абаранялі сваю зямлю. Герб «Пагоня» стаіць на тытульным лісце Статута ВКЛ (1588). Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай і далучэння ВКЛ да Расійскай імперыі «Пагоня» па-ранейшаму заставалася сімвалам беларусаў. Пад знакам «Пагоня» у 1918 годзе была абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка.

«Пагоня» і бел-чырвона-белы сцяг для беларускіх дыяспар сталі сімваламі Бацькаўшчыны. У 1991 годзе герб «Пагоня» і бел-чырвона-белы сцяг сталі  дзяржаўнымі сімваламі Рэспублікі Беларусь. Герб «Пагоня» ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь.  

Выраблена: СП ААТ «Спартак». Расфасавана: ТАА «Каралева Агню груп».

Шакалад малочны. Какава-прадукты: 32%. Маса нета 60 гр. 

Склад: цукровая пудра, какава-алей, малако сухое (масавая доля тлушчу 25%), какава цёртая, эмульгатар (лецыцін), араматызатар натуральны «Ваніль».

Харчовая каштоўнасць 100 г прадукта: бялкі — 7 г, тлушчы — 36 г, вугляводы — 53 г.

Энергетычная каштоўнасць: 550 ккал.

Захоўваць пры тэмпературы ад 15 °C да 20 °C і адноснай вільготнасці паветра не больш за 70%.

Тэрмін прыдатнасці: 12 месяцаў з даты вырабу.

Вытворца
ТАА «Сымбаль Бай», г. Мінск, пр-т Машэрава, 18-41.
850руб.
-
+
У кошык
Набыць у адзін клік
Купіць у Мінску - пр-т Машэрава, 18
10:00-20:00 без выходных
Дастаўка кур’ерам па Мінску - 700 руб
сёння або заўтра (у працоўныя дні)
Дастаўка «Белпоштай» па Беларусі - ад 500 руб
1-3 працоўныя дні пасля адпраўкі. Дастаўка да аддзялення або кур'ерам да дзвярэй
Дастаўка поштай па ўсім свеце - 1900 руб
у сярэднім ад 7 да 30 дзён
Тавары, якія вам таксама спадабаюцца
Дадаць у кошык
Кніга вершаў Васіля Жуковіча «Хто хацеў бы пакатацца?»
1000 руб700руб.

Васіль Жуковіч, чые творы змешчаныя ў школьных падручніках, гэтую кнігу склаў пераважна з сюжэтных вершаў з адметным і каларытным гумарам.

Цішотка белая мужчынская з эталонным гербам «Пагоня»
2500 руб.

Цішотка з нацыянальным сімвалам і дзяржаўным гербам Беларусі 1991-1995 гадоў «Пагоня» мужчынскіх памераў белага колеру.

Дадаць у кошык
Люстэрка кішэннае «Вершніца»
1000 руб700руб.

Кішэннае люстэрка з перапрацаванай выявай герба «Пагоня» і выкарыстаннем вобраза Вершніцы.