Часопіс «Наша гісторыя» №3/2019
Часопіс «Наша гісторыя» №3/2019Часопіс «Наша гісторыя» №3/2019Часопіс «Наша гісторыя» №3/2019Часопіс «Наша гісторыя» №3/2019Часопіс «Наша гісторыя» №3/2019
550руб.

Часопіс «Наша гісторыя» №3/2019

Код тавара: 1400

Сёмы (3 у 2019 годзе) нумар глянцавага часопіса «Наша гісторыя» — 97 старонак захапляльнага падарожжа ў гісторыю нашай краіны.
https://nn.by/?c=ar&i=214863

«Наша гісторыя» — навукова-папулярны часопіс, гэта значыцца, што ён арыентаваны на простага чытача, а не навукоўцаў. Галоўны падыход — гісторыя простымі словамі.

Рэдакцыя «Нашай нівы» задумалі яго як часопіс, які будзе яднаць, а не дзяліць. Акрамя таго, ім важныя сістэмнасць, аб’ектыўнасць і гістарызм; пісаць без міфалогіі і містыфікацый, бо толькі праўда цікавая.

Чаму дзяржавы слабеюць і гінуць? Калі мінае той момант невяртання, пасля якога дзяржаву ўжо не ўратаваць? Чаму беларусаў вучыць у гэтым сэнсе наша гісторыя?

У гэтым годзе адзначаецца 225-годдзе паўстання пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі. Касцюшку шануюць палякі і амерыканцы. Ён герой, наш вялікі зямляк. Але ягоны і ягоных паплечнікаў гераізм не ўратаваў Рэчы Паспалітай ад падзелу. Ці можна было той заняпад прадухіліць? Ці магла дзяржавы вырвацца з залежнасці ад магутных суседзяў, у якую трапіла яшчэ пры канцы XVIII стагоддзя?

І біяграфія – няпростая – Касцюшкі (старонка 4), і аналіз дзеянняў апошняга кіраўніка Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага (старонка 18) даюць нам адказ на гэтыя пытанні.

Суседнія дзяржавы старанна блакавалі любыя спробы рэфармаваць краіну (старонка 16). Ім было выгадна захаваць тую ўяўную “стабільнасць”, пры якой год за годам падточваўся фундамент дзяржавы. У выніку да крытычнага моманту Рэч Паспалітая падышла, не маючы ні структур, здольных яе абараніць, ні рэсурсаў для супраціву.

Элітам Рэчы Паспалітай здавалася, што яны зноў і зноў здолеюць у буру прайсці сухімі між сценамі дажджу. Пасля падзей XVII стагоддзя шляхта паверыла ў несмяротнасць Рэчы Паспалітай. Маскоўскі цар тады дайшоў да Вільні, шведы — да Брэста, Хмяльніцкі адарваў Украіну, — але краіна ўваскрэсла з попелу. 

Мы вельмі здзівілі б нават караля Станіслава Аўгуста, прадказаўшы такі лёс ягонай дзяржаве нават за пару гадоў да падзелу. Адставанне ў эканоміцы, кансервацыя анахранічных сацыяльных адносін, эгаізм магнатаў-“алігархаў”, слабасць арміі – такім патрыётам, як Касцюшка, там проста не знаходзілася месца, і ён стаў генералам у вайне за незалежнасць ЗША.

…Касцюшка – знакавы персанаж еўрапейскай гісторыі. Слаўна, што за апошнія гады з’явілася два беларускія помнікі яму: адзін у швейцарскім Залатурне, дзе ён памёр, другі ў беларускай Мерачоўшчыне, дзе ён вырас. Што важна: у абодвух выпадках ініцыятыва ўстаноўкі належала грамадскім дзеячам, а грошы збіраліся па людзях. Памятаючы пра памылкі мінулага, трэба памятаць і пра яго рыцараў. Яны не былі такімі, як мы, яны думалі і гаварылі інакш, але мы ўсе – адной зямлі.

У нумары:

 Касцюшка  герой двух кантынентаўале не шчаслівы чалавек;

 Як Расія блакавала рэформы ў Рэчы ПаспалітайУ Пецярбурзе і Берліне старанна пільнавалі, каб у РП нічога не мянялася;

– Дарагі Леанід Ільіч і яго несмяротныя творы;

– Як дзяліць спадчыну Русі? Піша кандыдат гістарычных навук Вячаслаў Насевіч;

– Бабы і бабкі. Рэцэпты традыцыйных пірагоў да Вялікадня і «правільнай» бульбяной бабкі;

– Крывавы экзамен. У 1925-м у Вільні здарыўся такі ж выпадак, як нядаўна ў Стоўбцах;

– Музыка на касцях. «Ты готов был отдать душу за рок-н-ролл, извлеченный из снимка чужой диафрагмы»;

– Коміксы. Апошні вампір.  Частка 3… Наша пластыляндыя. Прыгоды ў ледавіковым перыядзе…

Ды многае іншае.

https://nn.by/?c=ar&i=22096

І яшчэ многа цікавага. 100 старонак захапляльнага падарожжа ўглыб гісторыі!
https://nn.by/?c=ar&i=220962
https://nn.by/?c=ar&i=217808

Вытворца
ТАА «Сымбаль Бай», г. Мінск, пр-т Машэрава, 18-41.
550руб.
-
+
У кошык
Набыць у адзін клік
Купіць у Мінску - пр-т Машэрава, 18
10:00-20:00 без выходных
Дастаўка кур’ерам па Мінску - 700 руб
сёння або заўтра (у працоўныя дні)
Дастаўка «Белпоштай» па Беларусі - 500 руб
1-3 працоўныя дні пасля адпраўкі
Дастаўка поштай па ўсім свеце - 1040 руб
у сярэднім ад 7 да 30 дзён
Тавары, якія вам таксама спадабаюцца
Дадаць у кошык
Часопіс «Наша гісторыя» №3/2018
550руб.

Трэці нумар глянцавага часопіса «Наша гісторыя» — 100 старонак захапляльнага падарожжа ў гісторыю нашай краіны.

Дадаць у кошык
Часопіс «Наша гісторыя» №4/2018
550руб.

Чацвёрты нумар глянцавага часопіса «Наша гісторыя» — 100 старонак захапляльнага падарожжа ў гісторыю нашай краіны.

Дадаць у кошык
Часопіс «Наша гісторыя» №2/2018
550руб.

Другі нумар глянцавага часопіса «Наша гісторыя» — 100 старонак захапляльнага падарожжа ў гісторыю нашай краіны.