Налепка вінілавая «Пагоня», выпушчаная ў межах акцыі #ПагоняПобач
Налепка вінілавая «Пагоня», выпушчаная ў межах акцыі #ПагоняПобачНалепка вінілавая «Пагоня», выпушчаная ў межах акцыі #ПагоняПобачНалепка вінілавая «Пагоня», выпушчаная ў межах акцыі #ПагоняПобачНалепка вінілавая «Пагоня», выпушчаная ў межах акцыі #ПагоняПобач

Налепка вінілавая «Пагоня», выпушчаная ў межах акцыі #ПагоняПобач

Код тавара: 1453

Вінілавая налепка з гербам «Пагоня» і надпісам Belarus, выпушчаная ў межах краўдфандынгавай кампаніі на molamola.by #ПагоняПобач.

Памер налепкі: 6 на 9 см. Матэрыял: ламінаваны вініл. Налепка не сціраецца ды не мяняе выгляд пад уздзеяннем вады і сонечных прамянёў.

Налепку можна бясплатна ўзяць у нашай краме на Машэрава 18 ці атрымаць пры паштовай альбо кур’ерскай замовах.

Увага! Як асобны тавар поштаю налепкі не дасылаем, толькі як дадатковы бонус да асноўнай замовы. Максімальная колькасць налепак, якую можна дадаць да замовы, – 3 штукі.

Падтрымай акцыю на molamola.by, каб налепак і месцаў іх распаўсюду станавілася больш і больш. 5 вашых рублёў — гэта 50 аўто на дарогах Беларусі з налепкамі з «Пагоняй».

Прапануй і зарэгіструй сваё месца распаўсюду налепак на адмысловай старонцы праекту ў каталогу svaje.by. Вось прамая спасылка на форму для заяўкі.

Спіс месцаў у розных кутках Беларусі, дзе можна ўзяць налепкі, будзе публікавацца і дапаўняцца на мапе svaje.by і ў суполках «Герб Пагоня» ў VK і Facebook.

Мэта кампаніі: выпуск і бясплатны распаўсюд вялікага накладу вінілавых налепак з гербам «Пагоня», якія кожны жадаючы зможа размясціць на сваім аўтамабілі, матацыкле, ровары, самакаце, ноўтбуку, тэлефоне ці іншай рэчы.

Мы любім сваю краіну, хочам бачыць яе моцнай і незалежнай, паважаем нашыя нацыянальныя і гістарычныя сімвалы.

Падтрымаць гэтую кампанію сродкамі ці размясціць налепку на сваім транспартным сродку — паказаць адзін аднаму, што нас вельмі шмат.

Нам хочуць даказаць, што герб «Пагоня» — гэта апазіцыйны сімвал, а мы пакажам — што народны, які любяць сотні тысяч беларусаў!

На ўсе зноў і зноў сабраныя сродкі будуць друкавацца вялікія тыражы якасных вінілавых налепак для бясплатнага распаўсюду праз кавярні, крамы, клубы і грамадскія прасторы ў розных кутках Беларусі.

Хэштэг кампаніі: #ПагоняПобач. Пазначайце ім вашыя фотаздымкі з гербам «Пагоня» ў сацыяльных сетках.

Вытворца
ТАА «Сымбаль Бай», г. Мінск, пр-т Машэрава, 18-41.
-
+
У кошык
Набыць у адзін клік
Купіць у Мінску - пр-т Машэрава, 18
10:00-20:00 без выходных
Дастаўка кур’ерам па Мінску - 700 руб
сёння або заўтра (у працоўныя дні)
Дастаўка «Белпоштай» па Беларусі - 500 руб
1-3 працоўныя дні пасля адпраўкі
Дастаўка поштай па ўсім свеце - 1000 руб
у сярэднім ад 7 да 30 дзён
Тавары, якія вам таксама спадабаюцца
Дадаць у кошык
Набор налепак «Беларускія ўзоры» (9 налепак)
150руб.

Набор з дзевяці вінілавых налепак з беларускімі арнаментарнымі ўзорамі.

Дадаць у кошык
Налепка «Беларусачка ў аўто»
150руб.

Беларускі варыянт налепкі для пазначэння прысутнасці дзетак у аўтамабілі і, адпаведна, большай пільнасці на дарозе іншых удзельнікаў транспартнага руху.