Кніга «Мама Му на арэлях» Юі і Тумаса Вісландэраў і Свэна Нурдквіста
Кніга «Мама Му на арэлях» Юі і Тумаса Вісландэраў і Свэна НурдквістаКніга «Мама Му на арэлях» Юі і Тумаса Вісландэраў і Свэна НурдквістаКніга «Мама Му на арэлях» Юі і Тумаса Вісландэраў і Свэна Нурдквіста
2200руб.

Кніга «Мама Му на арэлях» Юі і Тумаса Вісландэраў і Свэна Нурдквіста

Код тавара: 1477

Гісторыя Свэна Нурдквіста і Юі ды Тумаса Вісландэраў пра гарэзлівую карову Маму Му і яе сябра Крумкача ў перакладзе на беларускую мову Надзеі Кандрусевіч.

Юя Вісландэр распавядае пра свае кнігі:

«Усё пачалося з гульні, яшчэ тады, калі мае дзеці былі маленькія. Цяпер ім ужо па 50 год, немагчыма паверыць! З гульняў мы зрабілі песні. На Шведскім Радыё кожную раніцу выходзіла дзіцячая праграма, і мы адаслалі туды нашыя песні. Мы, мой былы муж Тумас і я, запісалі 2 дыска “Песня Крумкача” і “Мама Му”. Мы хацелі, каб у перапынках паміж песнямі хтосьці размаўляў: так з’явіліся карова і крумкач. І мы адразу ж закахаліся ў іх, яны раптам нібы ажылі, кожны маючы свой непаўторны характар.

Праграма стала вельмі папулярнай і сярод дзяцей і сярод дарослых. Часам нават сярод дарослых без дзяцей, якія, седзячы на сваіх працоўных месцах, слухалі гэтую дзіцячую праграму па радыё. Мы зрабілі больш за 100 выпускаў гэтай праграмы ў 1985-1994 гадах.

На радыё ў Швецыі таксама вельмі папулярны фармат адвэнт календара: кожны дзень дзеці слухаюць адну гісторыю, чакаючы Калядаў. Мы збіраліся запісаць цыкл такіх гісторый пра Маму Му і Крумкача. Але каб зрабіць сам каляндар, мы звязаліся з мастаком Свэнам Нурдквістам. Нам, як і шмат ішым у Швецыі, вельмі падабаліся ягоныя Пэтсан і Фіндус, якія з’явіліся прыблізна ў той час.

Калі мы атрымалі эскізы ад Свэна, мы зразумелі, трэба пісаць гісторыі, а не толькі радыёпраграмы. Мы пачалі перапрацоўваць радыё сцэнары ў кніжныя гісторыі і першая кніга з’явілася ў 1991 годзе. Дзякуючы неверагодным ілюстрацыям Свэна Нурдквіста Мама Му і Крумкач адразу ж сталі вельмі цёплымі і вясёлымі персанажамі.

Кнігі зрабіліся вельмі папулярнымі, і дзеці працягваюць любіць іх і сёння. У 1996 годзе Тумас памёр і прайшло некалькі год перад тым, як я зноў працягнула працу над кнігамі пра Маму Му і Крумкача. Усяго выйшла дзесяць ілюстраваных кніг, увосені ў Швецыі адбудзецца прэзентацыя новай Мамы Му. Але ёсць шэрах кніг з апавяданнямі пра Маму Му і Крумкача і кнігі для самых маленькіх, а таксама размалёўкі, працоўныя сшыткі, гульні, пазлы, нават мяккія цацкі.

Кнігі пра Маму Му і Крумкача перакладаюцца на больш за 30 моваў свету, у тым ліку і на беларускую».

Вокладка: цвёрдая.
Памер: 226х300 мм.
Колькасць старонак: 26.
ISBN 978-985-90452-8-8

Вытворца
ТАА «Сымбаль Бай», г. Мінск, пр-т Машэрава, 18-41.
2200руб.
-
+
У кошык
Набыць у адзін клік
Купіць у Мінску - пр-т Машэрава, 18
10:00-20:00 без выходных
Дастаўка кур’ерам па Мінску - 700 руб
сёння або заўтра (у працоўныя дні)
Дастаўка «Белпоштай» па Беларусі - 500 руб
1-3 працоўныя дні пасля адпраўкі
Дастаўка поштай па ўсім свеце - 1550 руб
у сярэднім ад 7 да 30 дзён
Тавары, якія вам таксама спадабаюцца
Марозіва пламбір «Белы Полюс» ванільны ў какава-глазуры
200руб.

Ванільны пламбір у какава-глазуры.

Дадаць у кошык
Паштоўка-канверт «Падарунак»
200руб.

Папяровы падарункавы канверт для грошай.

Дадаць у кошык
Значак «Край дужых» з выявай зубра
200руб.

Значак з выявай знакамітай беларускай жывёлы – зубра – і надпісам «Край дужых».