Каляровая рэканструкцыя гравюры «Гродна, 1568» + альбом-эксплікацыя да гравюры «Сапраўднае апісанне горада»
Каляровая рэканструкцыя гравюры «Гродна, 1568» + альбом-эксплікацыя да гравюры «Сапраўднае апісанне горада»Каляровая рэканструкцыя гравюры «Гродна, 1568» + альбом-эксплікацыя да гравюры «Сапраўднае апісанне горада»Каляровая рэканструкцыя гравюры «Гродна, 1568» + альбом-эксплікацыя да гравюры «Сапраўднае апісанне горада»Каляровая рэканструкцыя гравюры «Гродна, 1568» + альбом-эксплікацыя да гравюры «Сапраўднае апісанне горада»Каляровая рэканструкцыя гравюры «Гродна, 1568» + альбом-эксплікацыя да гравюры «Сапраўднае апісанне горада»Каляровая рэканструкцыя гравюры «Гродна, 1568» + альбом-эксплікацыя да гравюры «Сапраўднае апісанне горада»Каляровая рэканструкцыя гравюры «Гродна, 1568» + альбом-эксплікацыя да гравюры «Сапраўднае апісанне горада»Каляровая рэканструкцыя гравюры «Гродна, 1568» + альбом-эксплікацыя да гравюры «Сапраўднае апісанне горада»Каляровая рэканструкцыя гравюры «Гродна, 1568» + альбом-эксплікацыя да гравюры «Сапраўднае апісанне горада»
1500руб.

Каляровая рэканструкцыя гравюры «Гродна, 1568» + альбом-эксплікацыя да гравюры «Сапраўднае апісанне горада»

Код тавара: 1493

Каляровая рэканструкцыя гравюры Ганса Адэльгаўзера і Маціяса Цюнта «Гродна, 1568» разам з альбомам-эксплікацыяй да гравюры «Сапраўднае апісанне горада».

Аўтары рэканструкцыі: Ілля Андрэеў, Зміцер Шапавалаў.

Увага! Гравюру можна набыць толькі ў мінскай краме на пр-це Машэрава, 18. Гэты тавар кур’ерам і поштаю не дастаўляем.

Панарама Гродна Ганса Адэльгаўзера і Маціяса Цюнта была ўпершыню надрукавана ў Нюрнбергу ў 1568 годзе. Гэта першая праўдзівая выява беларускага горада: на гравюры ёсць Фара Вітаўта, Стары Замак, Каложа і іншыя сакральныя гродзенскія аб’екты — такія, якімі яны былі. Час стварэння, абставіны і памер — а даўжыня выявы трохі больш за метр — робяць яе ўнікальнай для ўсёй Усходняй Еўропы.

Спадзяемся, што дакладная і дэталізаваная панарама з анёламі над горадам стане сімвалам старадаўняга Гродна.

Памер гравюры: 97 на 34 см.

Крыху гісторыі

Сярэдзіна 16 стагоддзя была няпростым часам для ВКЛ. Лівонская вайна аслабляе Княства, Карона праўдамі і няпраўдамі прасоўвае ідэю дзяржаўнай Уніі і пашырае свой уплыў.

У 1567 годзе ў Гродна прыбывае адразу 4 дэлегацыі: туркі, татары, валахі і маскоўцы. Пасольствы сустракае Іван Валовіч, гродзенскі маршалак. Сустрэчы адбываюцца на тле гарадскіх пабудоў і штодзённых клопатаў. Уважлівы мастак дакладна зафіксаваў і архітэктуру горада, і гарадскі лад, і побыт на падворках: цікаўныя дзеці на даху, гарбары за працай, жанчыны на пранні.

Падрабязней пра гравюру можна прачытаць тут.

Вытворца
ТАА «Сымбаль Бай», г. Мінск, пр-т Машэрава, 18-41.
1500руб.

Падрабязней

Купіць у Мінску - пр-т Машэрава, 18
10:00-20:00 без выходных
Дастаўка кур’ерам па Мінску - 700 руб
сёння або заўтра (у працоўныя дні)
Дастаўка «Белпоштай» па Беларусі - 500 руб
1-3 працоўныя дні пасля адпраўкі
Дастаўка поштай па ўсім свеце - 1000 руб
у сярэднім ад 7 да 30 дзён
Тавары, якія вам таксама спадабаюцца
Дадаць у кошык
Арганайзер скураны для пластыкавых картак
1700руб.

Якасны арганайзер для картак з натуральнай скуры, упрыгожаны беларускім арнаментам.

Дадаць у кошык
Кубак «Край дужых»
950 руб700руб.

Керамічны кубак з выявай «Зубра» і  надпісам «Край дужых — Беларусь».

Дадаць у кошык
Вокладка скураная «Аўтадакументы Беларуса»
1600руб.

Якасная вокладка для аўтадакументаў, зробленая з натуральнай скуры, упрыгожаная беларускім арнаментам.