Кніга «Кулінарная спадчына Браслаўшчыны»
Кніга «Кулінарная спадчына Браслаўшчыны»Кніга «Кулінарная спадчына Браслаўшчыны»Кніга «Кулінарная спадчына Браслаўшчыны»Кніга «Кулінарная спадчына Браслаўшчыны»Кніга «Кулінарная спадчына Браслаўшчыны»Кніга «Кулінарная спадчына Браслаўшчыны»Кніга «Кулінарная спадчына Браслаўшчыны»Кніга «Кулінарная спадчына Браслаўшчыны»Кніга «Кулінарная спадчына Браслаўшчыны»Кніга «Кулінарная спадчына Браслаўшчыны»Кніга «Кулінарная спадчына Браслаўшчыны»

Кніга «Кулінарная спадчына Браслаўшчыны»

Код тавара: 1508

На нашым сайце вы можаце бясплатна спампаваць кнігу «Кулінарная спадчына Браслаўшчыны», якую выдалі Браслаўскі раённы цэнтр культуры сумесна з парталам braslaw.by пры падтрымцы культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!»

У кожнага народа існуюць свае традыцыі харчавання, якія з’яўляюцца адметнай рысай яго культуры. У межах адной краіны ў розных рэгіёнах кухня можа моцна адрознівацца. Народная кулінарыя Браслаўшчыны захавала рэцэпты розных этнічных груп, што жывуць на яе тэрыторыі, – беларусаў, палякаў, рускіх, літоўцаў, украінцаў, татараў, габрэяў і інш.

На кулінарныя традыцыі паўплывалі і геаграфічнае размяшчэнне рэгіёна (памежжа з Літвой ды Латвіяй), і прыродныя ўмовы, якія вызначалі асноўныя гаспадарчыя заняткі людзей.

Кніга «Кулінарная спадчына Браслаўшчыны» складзена на падставе шматлікіх фальклорных экспедыцый і размоў з мясцовымі жыхарамі (ад 1911 да 1990 года нараджэння), якія ад матуль або бабуль засвоілі рэцэпты традыцыйных страў.

Гэта жыхары Браслава, г. п. Відзы, вёсак Аколіца, Ахрэмаўцы, Баравыя, Барадзінічы, Богіна, Булавішкі, Гайлешы, Далёкія, Дамашы, Друйск, Друя, Дрысвяты, Замошша, Зарачча, Ікажня, Казяны, Карасіна, Лабуцеўцы, Лапяны, Мількі, Мяжаны, Пагошча, Плітнікі, Плюсы, Рожава, Слабодка, Стаўрова, Цілеўцы, Шалтэні і інш. 

Кулінарная спадчына Браслаўшчыны – адна з найбагацейшых частак нашай нацыянальнай культуры. Яна патрабуе далейшага вывучэння, неабходнага для разумення багатага гістарычнага вопыту народа, а таксама для прапаганды і вяртання кулінарных традыцый у сучасны побыт. 

Вытворца
ТАА «Сымбаль Бай», г. Мінск, пр-т Машэрава, 18-41.

Спампаваць

Купіць у Мінску - пр-т Машэрава, 18
10:00-20:00 без выходных
Дастаўка кур’ерам па Мінску - 700 руб
сёння або заўтра (у працоўныя дні)
Дастаўка «Белпоштай» па Беларусі - 500 руб
1-3 працоўныя дні пасля адпраўкі
Дастаўка поштай па ўсім свеце - 1000 руб
у сярэднім ад 7 да 30 дзён
Тавары, якія вам таксама спадабаюцца
Дадаць у кошык
Настольны бела-чырвона-белы сцяжок (10 на 20 см)
500руб.

Сцяжок настольны бел-чырвона-белы — гэта дзяржаўны сімвал Рэспублікі Беларусь 1991-1995 гадоў.

Цішотка чорная мужчынскіх і жаночых памераў «БЧБ»
2500 руб.

Цішотка з мастацкай выявай бела-чырвона-белага сцяга.

Швэдар (світшот) «Край дужых» (памеры: унісэкс, колеры: шэры і чорны)
4500 руб.

Швэдар (світшот) чорнага і шэрага колераў з выявай «Зубра» і  надпісам «Край дужых — Беларусь».