


Цішотка шэрая мужчынская «Раварыст»
Шэрыя (меланж) цішоткі мужчынскіх памераў «Раварыст».
З кожным годам на вуліцах Мінска з’яўляецца ўсё больш і больш ровараў ды адмысловых сцежак для раварыстаў. Гэта цудоўна — значыць нашая сталіца паступова пачынае набліжацца па інфраструктуры да еўрапейскіх гарадоў. А новая цішотка з вершнікам на ровары, а не кані, спадзяемся, спадабаецца аматарам двухколавага транспарту.
Гэтая праца ў 2014 годзе перамагла ў творчым конкурсе «Svaboda Art: Саколкі вольных беларусаў» ад Радыё Свабода і «Арт Сядзібы».
Дызайн: Улад Савельеў.
Чытаць цалкам: http://vershy.ru/content/moi-rodny-kut-yak-ty-mne-m%D1%96ly
Склад тканіны цішоткі: бавоўна — 46%, паліэстр — 50%, лайкра — 4%.
Колер: шэры меланж.
Спосаб друку прынта: шаўкаграфія.
На фота:
Яўген Аляшкевіч — майстар спорту па вольнай барацьбе, чэмпіён Беларусі і міжнародных турніраў, член нацыянальнай каманды Беларусі. Прызёр чэмпіянату Еўропы па барацьбе Пахлавані і кубка свету па барацьбе на паясах. Групавы і індывідуальны трэнер, падрабязней тут.
Правілы дагляду і прання вопраткі:
- Дапускаецца альбо ручное, альбо машыннае пранне пры тэмпературы не больш за 40 градусаў, папярэдне трэба вывернуць выраб навыварат.
- Пажадана выкарыстоўвайце вадкі сродак для мыцця.
- Не адбельвайце выраб.
- Не выкарыстоўвайце хімічную чыстку.
- Сушыце выраб натуральным чынам.
- Не прасуйце па малюнку.
Універсальны кубак з беларускім арнаментам «Асалода».
Якасная вокладка на пашпарт, зробленая з натуральнай скуры з вышытым на ёй беларускім народным арнаментам.
Кубак з папулярным беларускім узорам «Каханне».