Мультсерыял «Свінка Пэпа» па-беларуску (50 серый)
Мультсерыял «Свінка Пэпа» па-беларуску (50 серый)Мультсерыял «Свінка Пэпа» па-беларуску (50 серый)

Мультсерыял «Свінка Пэпа» па-беларуску (50 серый)

Код тавара: 1624

З 2015 году кампанія «Кінаконг» перакладае і агучвае па-беларуску з удзелам вядомых беларускіх актораў легендарны дзіцячы мультсерыял «Свінка Пэпа». На дадзены момант ужо агучана 50 серый, якія цалкам бясплатна можна паглядзець у YouTube.

Каб вам было зручна глядзець, на ютуб-канале Symbal.by мы сабралі ўсе серыі «Свінкі Пэпы» па-беларуску ў адзін плэй-ліст.

Агучваюць мультсерыял па-беларуску прафесійныя акцёры — Ганна Хітрык і Уладзімер Глотаў. 

«Свінка Пэпа» (англ.«Peppa Pig») — брытанскі мультсерыял, які складаецца з кароткіх мультфільмаў па 5 хвілін.

Галоўныя героі серыяла: Свінка Пэпа, яе малодшы брат Джордж, Мама Свінка і Тата Свінка. Сталымі персанажамі таксама з’яўляюцца Бабуля Свінка і Дзядуля Свінка, а таксама сябры Пэпы, Джорджа і іх бацькі. Быў паказаны па тэлебачанні больш чым у 180 краінах і перакладзены на 40 моў.

Героі мультфільма нададзены часткова якасцямі людзей, часткова якасцямі жывёл. Яны носяць адзенне, жывуць у дамах, ездзяць на машынах, ходзяць у госці. Дзеці гуляюць у чалавечыя гульні, бацькі ходзяць на працу.

Свінка Пэпа — дзяўчынка, старэйшая ў сям’і, ёй споўнілася 5 год. Як і ўсё, вельмі любіць скакаць па лужынах. Любіць гуляць з сябрамі на вуліцы і ў дзіцячым садку. Часта высмейвае лішнюю вагу Таты Свінкі. Па характары з’яўляецца ўласніцай. Эгаістычная і часам ганарыстая. Але пры гэтым вельмі любіць весяліцца і добра праводзіць час. Пэпе, як і Джорджу, падабаецца камп’ютарная гульня «Вясёлая курачка». Лепшая сяброўка Пэпы — Авечка С’юзі. Мае залатую рыбку з імям Голдзі. 

Джордж — малодшы брат Пэпы, яму спаўняецца 3 гады. Ён сам ходзіць, але прамаўляе толькі асобныя словы. Вельмі любіць дыназаўраў, маленькі дыназаўр з імям Спадар Дыназаўр — яго любімая цацка. Любіць гуляць з Пэпай, чым часам назаляе ёй. Калі хтосьці выпадкова пакрыўдзіць Джорджа, ён пачынае плакаць. Трохі прагны і па характары з’яўляецца ўласнікам. Калі Пэпа пакрыўдзілася на яго, ён хіхікае. Джорджу, як і Пэпе, падабаецца камп’ютарная гульня «Вясёлая курачка». Лепшы сябар Джорджа — Трусік Рычард. 

Мама Свінка — добрая і клапатлівая, любіць праводзіць час з сям’ёй. Працуе дома, друкуючы тэксты на камп’ютары. Любіць гатаваць і мае добрае пачуццё гумару. Ёй 33 гады. 

Тата Свінка — носіць акуляры. Ходзіць на працу ў будаўнічую кампанію. Не любіць, калі жартуюць над яго вялікім пузам. Таксама валодае добрым пачуццём гумару. Не вельмі ладзіць з прыладамі. Любіць падарожнічаць разам з сям’ёй, аднак дрэнна чытае карты. Вельмі любіць даказваць сваё майстэрства, што часта абарочваецца няўдачай. Яму 34 гады.

Вытворца
ТАА «Сымбаль Бай», г. Мінск, пр-т Машэрава, 18-41.

Глядзець тут

Купіць у Мінску - пр-т Машэрава, 18
10:00-20:00 без выходных
Дастаўка кур’ерам па Мінску - 700 руб
сёння або заўтра (у працоўныя дні)
Дастаўка «Белпоштай» па Беларусі - 500 руб
1-3 працоўныя дні пасля адпраўкі
Дастаўка поштай па ўсім свеце - 1000 руб
у сярэднім ад 7 да 30 дзён
Тавары, якія вам таксама спадабаюцца
Дадаць у кошык
Кубак «Гедымін»
950 руб550руб.

Універсальны кубак з выявай вялікага князя Гедыміна ў гонар адкрыцця помніка ў Лідзе.

Дадаць у кошык
Цацка з вышыўкай «Ліса»
2000руб.

Цацка «Ліса» будзе выдатным упрыгожваннем вашага пакою дома ці ў салоне аўтамабіля.

Цішотка жаночая «Край дужых» (колеры: меланж і графіт)
2500 руб.

Шэрыя і колеру графіта жаночыя цішоткі з выявай «Зубра» і  надпісам «Край дужых — Беларусь».