Кніга Васіля Герасімчыка «Канстанцін Каліноўскі: асоба і легенда»
Кніга Васіля Герасімчыка «Канстанцін Каліноўскі: асоба і легенда»Кніга Васіля Герасімчыка «Канстанцін Каліноўскі: асоба і легенда»Кніга Васіля Герасімчыка «Канстанцін Каліноўскі: асоба і легенда»Кніга Васіля Герасімчыка «Канстанцін Каліноўскі: асоба і легенда»Кніга Васіля Герасімчыка «Канстанцін Каліноўскі: асоба і легенда»Кніга Васіля Герасімчыка «Канстанцін Каліноўскі: асоба і легенда»Кніга Васіля Герасімчыка «Канстанцін Каліноўскі: асоба і легенда»Кніга Васіля Герасімчыка «Канстанцін Каліноўскі: асоба і легенда»Кніга Васіля Герасімчыка «Канстанцін Каліноўскі: асоба і легенда»Кніга Васіля Герасімчыка «Канстанцін Каліноўскі: асоба і легенда»Кніга Васіля Герасімчыка «Канстанцін Каліноўскі: асоба і легенда»

Кніга Васіля Герасімчыка «Канстанцін Каліноўскі: асоба і легенда»

Код тавара: 1625

Увага! 22 лістапада 2019 года ў Вільні адбудзецца перапахаванне Кастуся Каліноўскага. Сабралі для вас папярэднюю інфармацыю пра мерапрыемствы, якія адбудуцца ў межах гэтай гістрычна важнай для беларусаў падзеі вось тут.

Кніга «Канстанцін Каліноўскі: асоба і легенда» напісана з глыбокім веданнем тэмы. І хаця гэта першая кніга аўтара, аднак Васіль Герасімчык напісаў і апублікаваў дзясяткі тэкстаў па гісторыі паўстання 1863–1864 гг. у сваім блогу і разнастайных газетах і часопісах. Усе яны напісаныя з глыбокім веданнем крыніц і літаратуры, бо Васіль не адзін год правёў у архівах ды бібліятэках.

Кастусь Каліноўскі ў гэтай кнізе вельмі розны – хіба што такі, якім быў у сваім жыцці. Недзе ён вагаецца, недзе, магчыма, занадта катэгарычны і супярэчлівы, але ён нідзе не баіцца, не схіляе галаву, не спрабуе схавацца ад адказнасці або выратаваць сабе жыццё коштам іншых. Для кароткіх 26 гадоў жыцця і для эшафоту з вісельняй у канцы жыццёвага шляху нават гэтага ўжо не так і мала.

Беларусы згадваюць «пра Яську свайго» пастаянна і будуць згадваць яшчэ не адзін дзясятак, а мо і не адну сотню гадоў. Хай гэтая кніга будзе яму яшчэ адным сціплым успамінам.

Друкаваная кніга ў 2018 годзе выйшла ў выдавецтве «Юрсапрынт» і выкладзена бясплатна ў электронным выглядзе са згоды аўтара.

Спампаваць кнігу у фармаце pdf

Спампаваць кнігу у фармаце epub

19 лістапада 1863 г. прэзідэнт Злучаных Штатаў Амерыкі Аўраам Лінкальн, выступаючы на палітым крывёю тысяч амерыканцаў месцы бітвы пад Гетысбергам, сказаў прамову, у якой памянуў жаўнераў, якія загінулі за дэмакратычную будучыню сваёй краіны. Пакуль фатограф беспаспяхова спрабаваў усталяваць сваю апаратуру, каб захаваць аблічча амерыканскага прэзідэнта для гісторыі, Лінкальн ужо скончыў прамову векапомнымі словамі: «Урад, створаны народам, з народа і для народа, ніколі не знікне з твару зямлі».

Яшчэ за год да таго, восенню 1862 г., тую самую думку яшчэ больш ёмка сфармуляваў малады юрыст з ваколіц Гродна Вікенцій Канстанцін Каліноўскі. У чарговым нумары «Мужыцкай праўды», якую таемна чыталі мясцовыя сяляне, Каліноўскі ў асобе Яські-гаспадара з-пад Вільні сказаў проста: «Не народ для ўрада, а ўрад для народа».

Феномен Кастуся Каліноўскага гісторыкі спрабавалі «патлумачыць» па-рознаму. Для расійскага афіцыёзу ХІХ ст. тое быў фанатык-рэвалюцыянер з кагорты Герцэна і іншых, хто клікаў Русь «да сякеры». Палякі ўспаміналі пра Каліноўскага як пра патрыёта Рэчы Паспалітай. А некаторыя сучасныя «исследователи» любяць наваліць на Каліноўскага ўсе грахі адразу: маўляў, і «фанатык», і «рэвалюцыянер», і «паляк», і проста нехарошы чалавек ва ўсіх сэнсах. Праўда, ведання гісторыі ў такіх тэкстах зусім і няма. Пішучы гэтыя тэксты, іх аўтары не даследуюць гісторыю, яны проста вядуць інфармацыйную вайну супраць беларускага народа і супраць нашай дзяржавы.

Зварот да чытачоў ад аўтара Васіля Герасімчыка

Канстанцін Каліноўскі пражыў усяго 26 гадоў, паспеўшы ператварыць сваё імя ў сапраўдны сімвал, да якога, як да гаючай крыніцы, беларусы прыкладаюцца ў самыя цяжкія часіны ўласнай гісторыі. Яго свядомасць гартавалася ў складаны, насычаны падзеямі перыяд ад «Вясны народаў» да грамадзянскай вайны ў ЗША – час, багаты на разнастайныя новыя тэорыі.

Менавіта на хвалі падтрымкі паўстання 1863–1864 гадоў у Лондане было ўтворана Міжнароднае таварыства працоўных (Інтэрнацыянал) на чале з Карлам Марксам, сярод кіраўнікоў якога быў паплечнік Каліноўскага Валерый Урублеўскі. Нездарма ў вачах сучаснікаў Канстанцін Каліноўскі прадстае асобай выключнай, прыхільнікам новых, нават «камуністычных» ідэй, сярод якіх важнейшай было імкненне да сацыяльнай справядлівасці і абарона простага «мужыцкага» народа, інтарэсамі якога грэбавалі як «белыя», так і «чырвоныя».

Моцны ўплыў на Каліноўскага зрабіў асабісты досвед праз выхаванне ва ўмовах кантактаў з беларускім сялянствам, дапамогу бацьку падчас працы ў маёнтку ў Якушоўцы, а таксама «хаджэнне ў народ» у 1861–1862 гадах. Да гэтага дадаваўся адбітак ідэй польскіх і рускіх рэвалюцыянераў-дэмакратаў, у першую чаргу федэратыўная тэорыя А. Герцэна і «ўсяўладства ўсіх» Станіслава Ворцэля. Таксама яму былі блізкія ідэі панславізма, шырока распаўсюджаныя ў таемнай вайсковай арганізацыі Серакоўскага-Дамброўскага, у якую ўваходзілі браты Каліноўскія.

Пад уплывам старэйшага брата Віктара Канстанцін зацікавіўся гісторыяй Вялікага Княства Літоўскага («Літвы»), стаў усведамляць яго адрознасць ад Кароны Польскай і бачыць асаблівасці яго жыхароў, у тым ліку ў наяўнасці «крывіцкай (беларускай) мовы». Пры гэтым ён ні ў якім разе не быў праціўнікам аднаўлення Рэчы Паспалітай, баючыся толькі прыходу да ўлады ў ёй арыстакратаў-эмігрантаў. Менавіта гэтым было выклікана яго першапачатковае імкненне стварыць у Беларусі і Літве асобны цэнтр паўстання, які нават у выпадку перамогі ў Кароне Польскай «контррэвалюцыянераў» павінен быў працягнуць справу сапраўднай рэвалюцыі, пад якой разумелася стварэнне дэмакратычнай дзяржавы з ліквідацыяй сацыяльнай няроўнасці і падзелу грамадства на саслоўі.

У вачах сучаснікаў ён атаясамліваўся з «фанатыкам рэвалюцыйнай ідэі», які імкнецца дасягнуць мэты любымі сродкамі, у тым ліку за кошт ажыццяўлення тэрарыстычных дзеянняў у адносінах праціўнікаў. У выніку ў асяродку мясцовых памешчыкаў і шляхты, якіх ён прымушаў дзейнічаць у адпаведнасці з узятай на сябе адказнасцю пасля здзейсненага «белага» перавароту, яго баяліся і называлі «пачварай».

У спалучэнні з абаронай «мужыкоў» і «літоўскім сепаратызмам» гэта стала перашкодай для ўпісання Канстанціна Каліноўскага ў польскі пантэон герояў паўстання 1863–1864 гадоў. А ў 1916 годзе яго ў якасці напалову міфічнага «Справядлівага» ўключыў у беларускую гісторыю Вацлаў Ластоўскі.

Паступова, пад уплывам непаразуменняў з лідарам беластоцкага «Кола» Браніславам Шварцэ, прадстаўнікамі Літоўскага камітэта, канфлікту з варшаўскім Цэнтральным нацыянальным камітэтам у Каліноўскага выкрышталізоўвалася ідэя стварэння асобнай дзяржавы на тэрыторыі Беларусі і Літвы, якая ўжо пасля паўстання павінна вырашыць пытанне наконт федэрацыі з Польшчай і Расіяй.

Але пасля таго, як у канцы лета 1863 года варшаўскі камісар Оскар Авейдэ перад самім сваім арыштам пайшоў на саступкі ў прызнанні самастойнасці Вільні ў пытаннях паўстання і Канстанцін Каліноўскі стаў фактычным дыктатарам (кіраўніком) у Беларусі і Літве, ён відазмяніў гэтую ідэю, разумеючы непадрыхтаванасць «мужыцкага племені» да поўнай незалежнасці, і таму лічыў неабходным падпарадкаванне «польскаму ўраду» пры ўмове атрымання самакіравання беларусаў, літоўцаў і ўкраінцаў у складзе адроджанай Рэчы Паспалітай. Апошняе яму і гарантаваў Авейдэ. Пры гэтым у тэкстах Каліноўскага фігуруюць як паняцці і самастойныя гістарычныя суб’екты і Беларусь, і беларусы, і беларуская мова, і спадзяванне на адкрыццё беларускамоўных школ.

Пад уплывам развіцця падзей паўстання і ўспрымання яго ўласна ў Расіі змянілася стаўленне Каліноўскага і да маскоўскага народа. Яшчэ 1 студзеня 1863 года Каліноўскі лічыў «маскоўскі народ» сваім саюзнікам: «Народ маскоўскі скаланаецца ад нашай векавой крыўды. Ён свабодным братам нашым, а не прыгнятальнікам быць жадае і адказнасць перад нашчадкамі за нашу жалезную няволю рашуча ўскладае на гатовы пасці царызм».

Але ўсяго праз год яго погляды на гэты конт змяніліся – з усведамленнем таго, што пад уплывам мангола-татарскага ярма і царскага прыгнёту ў маскоўскім народзе ўкаранілася няволя, якую цяпер ён намагаецца зрабіць часткай свядомасці і іншых падпарадкаваных народаў: «Дапокуль яна ў нас будзе, у нас нічога не будзе, не будзе праўды, багацтва і ніякай наукі, – адно намі, як скацінай, варочаць будуць не для дабра, но на пагібель нашу». Адсюль вынікала: «тагды толька зажывеш шчасліва, калі над табою маскаля ўжэ не будзе».

Каліноўскі ў «Лістах з-пад шыбеніцы» пакінуў свой запавет, адрасаваны не столькі сучаснікам, колькі нашчадкам. Яго запал падтрымала «пакаленне 1863-га» ў асобах кшталту Францішка Багушэвіча, якое «стварала Беларусь» ужо амаль што ў сучасным разуменні гэтага слова.

У тым, што Каліноўскі відавочна адрозніваў «тутэйшае» насельніцтва ад суседзяў, няма ніякага сумніву. Відавочная і ягоная паступовая эвалюцыя ў бок беларускасці. Высветліць дэталі гэтага працэса вельмі складана, паколькі нельга забываць, што і «Мужыцкая праўда» хутчэй за ўсё з’яўляецца калектыўнай працай які мінімум некалькіх ідэолагаў паўстання.

Канстанцін Каліноўскі, выхаваны ва ўмовах польскай культуры і панавання польскай мовы, здолеў усвядоміць сваю прыналежнасць да «мужыцкага народа». Яго погляды ў пытанні сацыяльнай справядлівасці перапляліся з нацыянальным пытаннем, у вырашэнні якога ён з паплечнікамі ўзняў пытанне ідэнтычнасці дадзенага этнасу, першапачаткова акрэсліўшы яго як «літоўцы», пазней замененага на «беларусы».

Гэтаму паспрыялі кантакты з дзеячамі паўстання на тэрыторыі сённяшняй Літвы, якія таксама ўздымалі падобныя пытанні. У выніку Каліноўскі акрэсліў свой народ імем «Беларусы», у імя якога прыносіў сябе ў ахвяру: «Горка пакінуць зямельку родную і цябе, дарагі мой народзе. Грудзі застогнуць, забаліць сэрца, – але не жаль загінуць за тваю праўду».

Кастусь Каліноўскі загінуў з клічам на вуснах: «У нас няма дваран, усе роўныя». 26-гадовы юнак у самым росквіце сілаў свядома адмаўляўся ад спакойнага жыцця ў імя вышэйшай мэты – «праўда, свабода і багацце» ўласнага народа. Нездарма яго сучаснік польскі паўстанец Яноўскі называў Каліноўскага «сапраўдным апосталам беларускага народа», а пісьменнік Уладзімір Караткевіч адзначаў, што Каліноўскага можна назваць беларусам, узгадаўшы толькі адныя яго перадсмяротныя словы па-беларуску, якія чалавек ніколі не напіша на чужынскай мове.

Вельмі прыкра і небяспечна для нашай Рэспублікі, што сёння як ніколі моцныя сілы, якія імкнуцца забрудзіць імя чалавека, якое ўжо ў ХХ ст. стала легендай, сімвалам змагання нашага народа з самымі разнастайнымі захопнікамі. Бо з імем Каліноўскага беларускія партызаны змагаліся з фашыстамі, яму прысвячалі вершы падпольшчыкі ў Заходняй Беларусі.

Кастусь Каліноўскі прыходзіць на дапамогу свайму народу ў самыя складаныя часы нашай гісторыі. І можа, акурат цяпер ізноў надышоў такі час. Нездарма на Раство 2017 года на Замкавай гары ў Вільні з зямлі паказаліся косткі змагароў, забітых і пахаваных у безыменных магілах герояў паўстання 1863–1864 гадоў. І першы сярод іх быў Кастусь Каліноўскі – Вялікі сын беларускага народа.

Вытворца
ТАА «Сымбаль Бай», г. Мінск, пр-т Машэрава, 18-41.

Спампаваць тут

Купіць у Мінску - пр-т Машэрава, 18
10:00-20:00 без выходных
Дастаўка кур’ерам па Мінску - 700 руб
сёння або заўтра (у працоўныя дні)
Дастаўка «Белпоштай» па Беларусі - 500 руб
1-3 працоўныя дні пасля адпраўкі
Дастаўка поштай па ўсім свеце - 1000 руб
у сярэднім ад 7 да 30 дзён
Тавары, якія вам таксама спадабаюцца
Дадаць у кошык
Ручнік махровы з беларускім арнаментам «Беларусь» белы колер
2000руб.

Белы махровы ручнік, аздоблены беларускім нацыянальным арнаментам з надпісам «Беларусь».

Дадаць у кошык
Куфаль для піва з ручкай са скураным аздабленнем «Зорка»
2500руб.

Куфаль для піва з ручкай з аздабленнем з натуральнай скуры з выявай элемента беларускага традыцыйнага арнаменту.

Дадаць у кошык
Дзіцячая адукацыйная кніга «У царстве звяроў, птушак і раслін»
1200 руб600руб.

Дадзенае выданне пазнаёміць вашага малыша з дзікай і свойскай жывёлай, садавіной, гароднінай і ягадамі, кветкамі і дрэвамі.