Кніга Свэна Нурдквіста «Калядны гном для Фіндуса»
Кніга Свэна Нурдквіста «Калядны гном для Фіндуса»Кніга Свэна Нурдквіста «Калядны гном для Фіндуса»Кніга Свэна Нурдквіста «Калядны гном для Фіндуса»Кніга Свэна Нурдквіста «Калядны гном для Фіндуса»Кніга Свэна Нурдквіста «Калядны гном для Фіндуса»
2900руб.

Кніга Свэна Нурдквіста «Калядны гном для Фіндуса»

Код тавара: 1643

Сапраўдны калядны раман з 17 частак, у якіх расказваецца, як стары Пэтсан спрабуе змайстраваць для свайго любімага коціка Фіндуса Каляднага гнома, але потым здараюцца цуды. У кнізе 136 старонак.

Чарговая гісторыя пра старога Пэтсана і ягонага ката Фіндуса, герояў аповедаў шведскага мастака і літаратара Свэна Нурдквіста. Калядны раман пра Пэтсана і Фіндуса ад шведскага дзіцячага пісьменніка і мастака Свэна Нурдквіста для дзяцей па-беларуску.

Пра што кніга? Ніколі не абяцай зашмат. Пэтсан часта пра гэта думае, асабліва пасля таго, як паабяцаў коціку Фіндусу, што да іх на Каляды прыйдзе Калядны гном. Але ж Пэтсан ведае, што ніякага Каляднага гнома не існуе. І ён вырашае сам змайстраваць гнома, які б рухаўся і размаўляў. Толькі трэба зрабіць гэта так, каб Фіндус ні аб чым не здагадаўся. Аднак вельмі хутка Пэтсан разумее, што гэта вельмі складана і амаль немагчыма. Некалькі тыдняў перад святам мінаюць вельмі дзіўна. Стары ўвесь час бавіць у сваёй майстэрні – нешта робіць і аб нечым думае, – і коціку здаецца, што на яго зусім забыліся. Калі Каляды ўрэшце надыходзяць, Пэтсан вельмі хвалюецца, як усё спрацуе. Але здараецца нешта неверагоднае – і можна толькі здагадвацца, што насамрэч адбылося на Каляды.

Кніга будзе цудоўнай супольнай чытанкай падчас зімовых святаў для дзетак ад 3 год, для іх бацькоў, бабуляў і дзядуляў. Гэта добры падарунак усім аматарам творчасці Свэна Нурдквіста!

Пераклад зроблены Надзеяй Кандрусевіч.

Вокладка: цвёрдая.
Памер: 145х215 мм.
Колькасць старонак: 136.
ISBN 978-985-90496-2-0.

Вытворца
ТАА «Сымбаль Бай», г. Мінск, пр-т Машэрава, 18-41.
2900руб.
-
+
У кошык
Набыць у адзін клік
Купіць у Мінску - пр-т Машэрава, 18
10:00-20:00 без выходных
Дастаўка кур’ерам па Мінску - 700 руб
сёння або заўтра (у працоўныя дні)
Дастаўка «Белпоштай» па Беларусі - ад 500 руб
1-3 працоўныя дні пасля адпраўкі. Дастаўка да аддзялення або кур'ерам да дзвярэй
Дастаўка поштай па ўсім свеце - 2432 руб
у сярэднім ад 7 да 30 дзён
Тавары, якія вам таксама спадабаюцца
Каўнерка жаночая «Валошкі»
5500 руб.

Каўнерка (пола-футболка-вышыванка) жаночай мадэлі белага колеру з вышытым беларускім узорам «Валошкі».

Цішотка чорная жаночая «Вялікі князь Гедымін»
2500 руб1500руб.

Цішотка чорная мужчынскіх і жаночых памераў з мастацкай выявай Вялікага князя Вялікага княства Літоўскага — Гедыміна.

Дадаць у кошык
Набор налепак «Беларускія ўзоры» (9 налепак)
150руб.

Набор з дзевяці вінілавых налепак з беларускімі арнаментарнымі ўзорамі.