Вышымайка шэрая мужчынская
Вышымайка шэрая мужчынскаяВышымайка шэрая мужчынскаяВышымайка шэрая мужчынская
2500руб.

Вышымайка шэрая мужчынская

Код тавара: 1711

Мужчынская вышымайка шэрага (меланж) колеру.

Склад: 100% бавоўна.

Спосаб друку прынта: шаўкаграфія (разнавіднасць трафарэтнага друку).

Арнамент на цішотках з матывамі Ярылы, які ў славянскіх плямёнаў часоў язычніцтва лічыўся Богам урадлівасці і жыццёвых сіл прыроды.

Пра гэты ўзор Міхаіл Сяргеевіч Кацар у сваёй кнізе «Беларускі арнамент. Вышыўка. Ткацтва» пісаў:

«Чым глыбей разбіраешся з арнаментацыяй ткацтва, тым больш пераконваешся, што вобраз Ярылы мае нейкае асаблівае, усеахопнае значэнне. Гэта сімвал жыццёвай сілы, вытворчых магчымасцяў прыроды. Гэта нібы вобраз маці для ўсіх людзей. Вобраз Ярылы абуджае ў нашае душы нешта першароднае, старажытнае — тое, што калісьці давала сілы чалавеку, дапамагала яму выстаяць у барацьбе за жыццё».

Для нашых вышымаек мы выкарыстоўваем прадукцыю сусветна вядомай кампаніі «Fruit of the Loom».

Дызайн і ідэя: Францішак Вячорка.  

Правілы дагляду і прання вопраткі:

  • Дапускаецца альбо ручное, альбо машыннае пранне пры тэмпературы не больш за 40 градусаў, папярэдне трэба вывернуць выраб навыварат;
  • Пажадана выкарыстоўвайце вадкі сродак для мыцця;
  • Не адбельвайце выраб;
  • Не выкарыстоўвайце хімічную чыстку;
  • Сушыце выраб натуральным чынам;
  • Не прасуйце па малюнку;
Табліца памераў

Мужчынскія памеры

Памерная сеткаШырыня, см*Даўжыня, см**
S (44)48,569,5
M (46-48)53,572
L (50)5674.5
XL (52-54)6177
XXL (56)6678,5
XXXL (58-60)7180

* замяраецца поперак вырабу на 1 см ніжэй за праём рукава; ** замяраецца ад самай высокай кропкі на плячы да ніжняга краю выраба.  

Вытворца
ТАА «Сымбаль Бай», г. Мінск, пр-т Машэрава, 18-41.
2500руб.
Ачысціць выбар
Купіць у Мінску - пр-т Машэрава, 18
10:00-20:00 без выходных
Дастаўка кур’ерам па Мінску - 700 руб
сёння або заўтра (у працоўныя дні)
Дастаўка «Белпоштай» па Беларусі - ад 500 руб
1-3 працоўныя дні пасля адпраўкі. Дастаўка да аддзялення або кур'ерам да дзвярэй
Дастаўка поштай па ўсім свеце - 2500 руб
у сярэднім ад 7 да 30 дзён
Тавары, якія вам таксама спадабаюцца
Вышымайка чорная жаночая
2500 руб.

Жаночая вышымайка чорнага колеру

Вышымайка белая мужчынская
2500 руб.

Мужчынская вышымайка белага колеру

Вышымайка чорная мужчынская
2500 руб.

Мужчынская вышымайка чорнага колеру.