Шматразовая бясплатная чатырохслойная белая павязка (акцыя)
Шматразовая бясплатная чатырохслойная белая павязка (акцыя)Шматразовая бясплатная чатырохслойная белая павязка (акцыя)Шматразовая бясплатная чатырохслойная белая павязка (акцыя)Шматразовая бясплатная чатырохслойная белая павязка (акцыя)Шматразовая бясплатная чатырохслойная белая павязка (акцыя)

Шматразовая бясплатная чатырохслойная белая павязка (акцыя)

Код тавара: 1748

Мы, Кампанія Symbal.by, спынілі працу ўласнага швейнага цэха ў звычайным фармаце і перанакіравалі дзейнасць нашых швей і ўсёй каманды на вытворчасць павязак для шматразовага выкарыстання і іх бясплатны распаўсюд для тэрміновых патрэбаў.

Увага! Для гэтага на Molamola.by мы запусцілі адмысловы збор сродкаў!

Перавесці грошы трымальнікам НЕ беларускіх картак можна праз Donation alerts.

Не ведаем колькі працягнецца пандэмія, што чакае беларусаў і нашую краіну, але разумеем, што зараз гэта амаль адзіны варыянт, як нам захаваць і калектыў, і працоўныя месцы, і зрабіць карысную справу для беларусаў, калі ўлады па-ранейшаму спрабуюць замоўчваць рэальную сітуацыю з каранавірусам у нашай краіне і спрыяюць панічным настроям у грамадстве.

Зараз штодзённа на сабраныя сродкі мы шыем бясплатныя шматразовыя чатырохслойныя павязкі (тканіна — бязь) і бясплатна перадаем іх у розныя ўстановы па аператыўных заяўках.

Мы звяртаемся да медыцынскіх арганізацый, грамадскіх ініцыятыў і кампаній, валанцёраў, якія вядуць барацьбу з каранавірусам у Беларусі, праз гэтую форму, пакіньце заяўкі на павязкі, а мы арганізуем аператыўную перадачу.

Форма для заявак на павязкі!

Калі вы хочаце атрымаць павязку для ўласных патрэбаў, а таксама падтрымаць калектыў нашай кампаніі, то ў раздзеле «Павязкі» можна пакінуць заяўкі на чорныя шматразовыя маскі з бел-чырвона-белай ці арнаментаванай стужкамі.

Пра ход акцыі, збор сродкаў, вытворчасць павязак і іх бясплатны распаўсюд мы расказваем у нашых сацыяльных сетках: instagramvkfacebooktelegram.

Глядзіце як працуе і выглядае наш швейны цэх тут.

Відэа са швейнага цэху Symbal.by

Вытворца
ТАА «Сымбаль Бай», г. Мінск, пр-т Машэрава, 18-41.

Ахвяраваць сродкі

Купіць у Мінску - пр-т Машэрава, 18
10:00-20:00 без выходных
Дастаўка кур’ерам па Мінску - 700 руб
сёння або заўтра (у працоўныя дні)
Дастаўка «Белпоштай» па Беларусі - ад 500 руб
1-3 працоўныя дні пасля адпраўкі. Дастаўка да аддзялення або кур'ерам да дзвярэй
Дастаўка поштай па ўсім свеце - 1600 руб
у сярэднім ад 7 да 30 дзён
Тавары, якія вам таксама спадабаюцца
Дадаць у кошык
Шматразовая белая павязка (ёсць у наяўнасці)
250руб.

Ёсць у наяўнасці! Шматразовая баваўняная чатырохслойная белая павязка.

Дадаць у кошык
Вокладка скураная «Пашпарт Беларусачкі»
1500руб.

Якасная вокладка на пашпарт, зробленая з натуральнай скуры, упрыгожаная беларускімі ўзорамі.

Дадаць у кошык
Кніга казак Пятра Васючэнкі «Жаласлівая каралеўна»
3500 руб2900руб.

Казкі вядуць у свет, дзе поруч з людзьмі жывуць таксама звяры і птушкі, жабкі, рыбкі, кузуркі і чарвячкі, якія таксама ўмеюць радавацца, смуткаваць, шукаць шчасце.