Шматразовая белая павязка (ёсць у наяўнасці)
Шматразовая белая павязка (ёсць у наяўнасці)Шматразовая белая павязка (ёсць у наяўнасці)
250руб.

Шматразовая белая павязка (ёсць у наяўнасці)

Код тавара: 1768

Шматразовая белая павязка ёсць у продажы!

Склад: 100% бавоўна. Шчыльнасць — чатыры слаі тканіны.

Перад выкарыстаннем павязку трэба папраць пры тэмпературы не вышэй за 40 градусаў, а потым папрасаваць. Выкарыстоўваць яе лепш некалькі гадзінаў, а потым зноў папраць і папрасаваць.

Павязкі не падлягаюць звароту і абмену.

Пра акцыю для медыкаў:

Мы, Кампанія Symbal.by, спынілі працу ўласнага швейнага цэха ў звычайным фармаце і перанакіравалі дзейнасць нашых швей і ўсёй каманды на вытворчасць павязак для шматразовага выкарыстання.

Белыя павязкі, выпушчаныя праз збор сродкаў на Molamola.by, мы на 100% бясплатна накіроўваем на патрэбы медыцынскіх арганізацый, грамадскіх ініцыятыў і кампаній, валанцёраў, якія вядуць барацьбу з каранавірусам у Беларусі. Вось тут можна запоўніць форму і пакінуць заяўку.

Пра ход акцыі, збор сродкаў, вытворчасць павязак і іх бясплатны распаўсюд мы расказваем у нашых сацыяльных сетках: instagramvkfacebooktelegram.

Не ведаем колькі працягнецца пандэмія, што чакае беларусаў і нашую краіну, але разумеем, што зараз гэта амаль адзіны варыянт, як нам захаваць і калектыў, і працоўныя месцы, і зрабіць карысную справу для беларусаў, калі ўлады па-ранейшаму спрабуюць замоўчваць рэальную сітуацыю з каранавірусам у нашай краіне і спрыяюць панічным настроям у грамадстве.

Глядзіце як працуе і выглядае наш швейны цэх тут.

Відэа са швейнага цэху Symbal.by

Вытворца
ТАА «Сымбаль Бай», г. Мінск, пр-т Машэрава, 18-41.
250руб.
-
+
У кошык
Набыць у адзін клік
Купіць у Мінску - пр-т Машэрава, 18
10:00-20:00 без выходных
Дастаўка кур’ерам па Мінску - 700 руб
сёння або заўтра (у працоўныя дні)
Дастаўка «Белпоштай» па Беларусі - ад 500 руб
1-3 працоўныя дні пасля адпраўкі. Дастаўка да аддзялення або кур'ерам да дзвярэй
Дастаўка поштай па ўсім свеце - 1600 руб
у сярэднім ад 7 да 30 дзён
Тавары, якія вам таксама спадабаюцца
Дадаць у кошык
Набор налепак «Беларускія ўзоры» (9 налепак)
150руб.

Набор з дзевяці вінілавых налепак з беларускімі арнаментарнымі ўзорамі.

Мыла ручнога вырабу «Karali» гатунку «Чырвоныя парэчкі»
950 - 1250 руб.

Яскравы ягадны водар для аматараў прыроднай мастацкасці.

Мыла ручнога вырабу «Karali» гатунку «Валошкі»
950 - 1250 руб.

Тонкі лагодны водар для шчырых і верных.