Мыла ручнога вырабу «Karali» гатунку «Панна Нясвіжа»
Мыла ручнога вырабу «Karali» гатунку «Панна Нясвіжа»Мыла ручнога вырабу «Karali» гатунку «Панна Нясвіжа»Мыла ручнога вырабу «Karali» гатунку «Панна Нясвіжа»
950 - 1250руб.

Мыла ручнога вырабу «Karali» гатунку «Панна Нясвіжа»

Код тавара: 180

Глыбокі салодкі водар для тых, хто адчувае сваю жаноцкасць і вабнасць.

Чароўная прыгажосць Барбары Радзівіл славілася на ўсё Вялікае Княства Літоўскае. Гісторыя кахання панны Нясвіжа і караля Жыгімонта ІІ Аўгуста да сёння ахутана таямніцамі ды легендамі. 

Мыла зроблена рукамі з натуральных маслаў і алеяў, падораных прыродай. У яго складзе няма штучных, нафтахімічных і жывёльных тлушчоў, няма кансервантаў, лаўрыл- і лаўрэтсульфатаў, сульфанатаў ды іншых сінтэтычных дэтэргентаў. Кожны рэцэпт — унікальная прапорцыя выключна раслінных маслаў і алеяў з разнастайнай палітрай карыснага ўплыву на скуру. 

Склад: вада, пальмавы алей, рыцынавы алей, аліўкавы алей, пальмаядравы алей, гідравокіс натрыю, кукурузны алей, какосавы алей, масла шы, масла какавы, актываваны вугаль, парфумаваная кампазіцыя. 

Кожнае мыла максімальна ўвільгатняе і насычае скуру карыснымі рэчывамі алеяў, добра мыліцца і дае крэмавую пену, але ў той жа час ачышчае і  дастаткова цвёрдае. 

Ёсць два варыянты ўпакоўцы: у папяровай і падарункавай крафтавай скрыні.

Намінальная маса кавалку мыла — 75 грам. Дыаметр кавалку — 7 см.

Зроблена ў Беларусі.

Вытворца
ТАА «Сымбаль Бай», г. Мінск, пр-т Машэрава, 18-41.
950 - 1250руб.
Ачысціць выбар
Купіць у Мінску - пр-т Машэрава, 18
10:00-20:00 без выходных
Дастаўка кур’ерам па Мінску - 700 руб
сёння або заўтра (у працоўныя дні)
Дастаўка «Белпоштай» па Беларусі - ад 500 руб
1-3 працоўныя дні пасля адпраўкі. Дастаўка да аддзялення або кур'ерам да дзвярэй
Дастаўка поштай па ўсім свеце - 1900 руб
у сярэднім ад 7 да 30 дзён
Тавары, якія вам таксама спадабаюцца
Дадаць у кошык
Паштоўка «Каханне»
150руб.

Беларускамоўная паштоўка з пяшчотнымі словамі, складзенымі ў форме сэрца.

Дадаць у кошык
Дзіцячая адукацыйная кніга «У краіне ведаў і фантазій»
1200 руб600руб.

Дадзенае выданне пазнаёміць вашага малыша з правіламі паводзінаў і казкамі, дапаможа развіць у дзіцяці дробную маторыку, увагу і памяць.

Цішотка дзіцячая белая з эталонным гербам «Пагоня»
1900 руб.

Цішотка дзіцячая з нацыянальным сімвалам і дзяржаўным гербам Беларусі 1991-1995 гадоў і надпісам «Belarus».