Мыла ручнога вырабу «Karali» гатунку «Валошкі»
Мыла ручнога вырабу «Karali» гатунку «Валошкі»Мыла ручнога вырабу «Karali» гатунку «Валошкі»Мыла ручнога вырабу «Karali» гатунку «Валошкі»Мыла ручнога вырабу «Karali» гатунку «Валошкі»Мыла ручнога вырабу «Karali» гатунку «Валошкі»
950 - 1250руб.

Мыла ручнога вырабу «Karali» гатунку «Валошкі»

Код тавара: 181

Тонкі лагодны водар для шчырых і верных.

Валошка — радасная кветка, гаючая зорка ў спелым жыце. Старажытныя рымляне далі ёй назву Centaurea cyanus — у гонар міфічнага лекара, кентаўра Хірона. Шчаслівыя сінія вочы, ласкавае сонца, жыццядайнасць роднай зямлі. 

Мыла зроблена рукамі з натуральных маслаў і алеяў, падораных прыродай. У яго складзе няма штучных, нафтахімічных і жывёльных тлушчоў, няма кансервантаў, лаўрыл- і лаўрэтсульфатаў, сульфанатаў ды іншых сінтэтычных дэтэргентаў. Кожны рэцэпт — унікальная прапорцыя выключна раслінных маслаў і алеяў з разнастайнай палітрай карыснага ўплыву на скуру. 

Склад: аліўкавы алей, вада, пальмавы алей, пальмаядравы алей, гідравокіс натрыю, рыцынавы алей, какосавы алей, масла шы, масла какавы, парфумаваная кампазіцыя, мінеральны пігмент. 

Кожнае мыла максімальна ўвільгатняе і насычае скуру карыснымі рэчывамі алеяў, добра мыліцца і дае крэмавую пену, але ў той жа час ачышчае і было дастаткова цвёрдае.

Намінальная маса кавалку мыла — 80 грам. Дыяметр кавалку — 7 см.

Зроблена ў Беларусі.

Вытворца
ТАА «Сымбаль Бай», г. Мінск, пр-т Машэрава, 18-41.
950 - 1250руб.
Ачысціць выбар
Купіць у Мінску - пр-т Машэрава, 18
10:00-20:00 без выходных
Дастаўка кур’ерам па Мінску - 700 руб
сёння або заўтра (у працоўныя дні)
Дастаўка «Белпоштай» па Беларусі - 500 руб
1-3 працоўныя дні пасля адпраўкі
Дастаўка поштай па ўсім свеце - 1040 руб
у сярэднім ад 7 да 30 дзён
Тавары, якія вам таксама спадабаюцца
Цішотка жаночая «Не разбіць, не спыніць, не стрымаць» да 100-годдзя БНР (белы, шэры і чорны колеры)
2500 руб.

Цішотка жаночая шэрага, белага і чорнага колераў да стагоддзя БНР з унікальнай выявай герба «Пагоня» і словамі Максіма Багдановіча з верша «Пагоня»: «Не разбіць, не спыніць, не стрымаць».

Дадаць у кошык
Другая кніга Андрэя Горвата «Прэм’ера»
1800руб.

У «Прэм’еры» аўтар ужо не Андрусік, а Андрэй. А дзённікавыя запісы ператварыліся ў дзённікавую аповесць.

Дадаць у кошык
Кубак «КАСТУСЬ КАЛІНОЎСКІ»
950 руб700руб.

Універсальны кубак, прысвечаны Кастусю Каліноўскаму і легендарнаму паролю паўстанцаў «Каго любіш? Люблю Беларусь! То ўзаемна!»