Стыкер салідарнасці «97%»
Стыкер салідарнасці «97%»Стыкер салідарнасці «97%»Стыкер салідарнасці «97%»
500руб.

Стыкер салідарнасці «97%»

Код тавара: 1874

Сябры, нашая крама на пр-це Машэрава, 18 без святла, а швейны цэх закрыла санстанцыя. Але мы па-ранейшаму працуем штодзённа з 10.00 да 20.00 і чакаем вас!

Часова мы прыбралі з сайта ўсе тавары акрамя стыкераў салідарнасці, якія вы можаце набыць праз сайт, аплаціць карткай і, такім чынам, падтрымаць нас, каб крама выжыла пасля шматлікіх праверак, якія зараз праводзяцца ў дачыненні да нас.

Сцягі, цішоткі, кубкі і ўсю традыцыйную прадукцыю Symbal.by можна па-ранейшаму набыць у краме ў Мінску на пр-це Машэрава, 18.

Каб аператыўна сачыць за ўсімі падзеямі — падпішыцеся на старонкі крамы ў сацыяльных сетках. Спасылкі ў шапцы сайта.

Жыве Беларусь! Разам пераможам!

Стыкер  салідарнасці «97%» вы можаце замовіць тут у любой колькасці, аплаціць замову карткай праз сайт ці ў краме ў Мінску на праспекце Машэрава, 18.

Атрыманыя сродкі ад продажу гэтых стыкераў мы накіруем на працу адвакатаў і юрыстаў па нашай справе (ёсць шмат варыянтаў што нас і вас чакае, таму варта быць падрыхтаваным), на ўтрыманне інфраструктуры крамы (офісы і памяшканні) і развіццё сацыяльных сетак Symbal.by, а гэта 140 тысяч падпісантаў у васьмі пабліках.

Таксама мы выкладаем дызайны «Я-МЫ-97%», «97%» і «ПСІХОЗ%» для вольнага выкарыстання і распаўсюду ўсімі жадаючымі. Сыходныя файлы можна спампаваць тут.

Увага, калі ласка аплочвайце стыкеры салідарнасці праз сайт, калі не плануеце забіраць іх, то ў каментарах да замовы напішыце слова «псіхоз» і гэтыя налепкі мы распаўсюдзім бясплатна сярод падпісантаў нашых сацыяльных сетак.

Што адбываецца з нашай крамай зараз? Уся падрабязная інфармацыя тут.

Пра налепку: памер — 7 на 7 см, матэрыял: ламінаваны вініл. Зроблена ў Беларусі.

Вытворца
ТАА «Сымбаль Бай», г. Мінск, пр-т Машэрава, 18-41.
500руб.
-
+
У кошык
Набыць у адзін клік
Купіць у Мінску - пр-т Машэрава, 18
10:00-20:00 без выходных
Дастаўка кур’ерам па Мінску - 700 руб
сёння або заўтра (у працоўныя дні)
Дастаўка «Белпоштай» па Беларусі - ад 500 руб
1-3 працоўныя дні пасля адпраўкі. Дастаўка да аддзялення або кур'ерам да дзвярэй
Дастаўка поштай па ўсім свеце - 1500 руб
у сярэднім ад 7 да 30 дзён
Тавары, якія вам таксама спадабаюцца