Раман Віктара Марціновіча «Рэвалюцыя» (мяккая вокладка)
Раман Віктара Марціновіча «Рэвалюцыя» (мяккая вокладка)Раман Віктара Марціновіча «Рэвалюцыя» (мяккая вокладка)Раман Віктара Марціновіча «Рэвалюцыя» (мяккая вокладка)Раман Віктара Марціновіча «Рэвалюцыя» (мяккая вокладка)
1800руб.

Раман Віктара Марціновіча «Рэвалюцыя» (мяккая вокладка)

Код тавара: 1909

Новы раман Віктара Марціновіча «Рэвалюцыя», які ён пісаў 12 гадоў.

Віктар Марціновіч пра кнігу:

«Гэты раман я пісаў 12 гадоў — у Мінску, Берліне, Вене, Цурыху і Вільні. Вазіў яго з сабой, як свае сны.

Масква 2000-х. Горад, дзе віруюць ашаламляльныя грошы і пануюць стальныя норавы. Дзе ўсё існуе ў каардынатах падначалення і спакусы, дзе воля — гэта воля да ўлады.

Галоўны герой, выкладчык з Беларусі, трапляе ў суплёт выпрабаванняў, якія вымушаюць яго спасцігнуць, чаму адмова ад індывідуальнай свабоды такая спакуслівая.

Гэтую кнігу варта прачытаць, каб адчуць і зразумець тыя энергетычныя зрухі, што стаялі за шмат якімі падзеямі на постсавецкай прасторы апошнія 30 гадоў».

Віктар Марціновіч — адзін з найбольш паспяховых сучасных беларускіх пісьменнікаў. Гуляючы з мовамі і кантэкстамі, апісваючы ўвесь гонар і прадузятасць тутэйшай рэальнасці і не звяртаючы ўвагі на з’едлівасць і неабгрунтаваную крытыку, ён прасякае для беларускай літаратуры акенца на сусветны кніжны прастор.

Мяккая вокладка. 280 старонак.
Памер кнігі: 20 на 13 см.
ISBN 978-985-7227-71-6.

Вытворца
ТАА «Сымбаль Бай», г. Мінск, пр-т Машэрава, 18-41.
1800руб.
-
+
У кошык
Набыць у адзін клік
Купіць у Мінску - пр-т Машэрава, 18
10:00-20:00 без выходных
Часова недаступна
Дастаўка кур’ерам па Мінску - 800 руб
сёння або заўтра (у працоўныя дні)
Дастаўка «Белпоштай» па Беларусі - ад 500 руб
1-3 працоўныя дні пасля адпраўкі. Дастаўка да аддзялення або кур'ерам да дзвярэй
Дастаўка поштай па ўсім свеце - 2500 руб
у сярэднім ад 7 да 30 дзён
Тавары, якія вам таксама спадабаюцца
Нашыўка з гербам «Пагоня» чырвоная
600 - 650 руб.

Нашыўка з гербам «Пагоня» чырвонага колеру.

Шалік-снуд з беларускім арнаментам (тры колеры)
2800 руб.

Снуд — прыгожы і цёплы вязаны шалік са злучанымі бакамі. Тры варыянты колеру: чырвона-белая, сіня-белая і графітава-белая.

Дадаць у кошык
Сцяжок бел-чырвона-белы аўтамабільны (5 на 10 см)
400руб.

Сцяжок аўтамабільны з прысоскай — дзяржаўны сімвал Рэспублікі Беларусь 1991-1995 гадоў.