Рэпрадукцыя мапы Вялікага Княства Літоўскага XVI стагоддзя
Рэпрадукцыя мапы Вялікага Княства Літоўскага XVI стагоддзя
500руб.

Рэпрадукцыя мапы Вялікага Княства Літоўскага XVI стагоддзя

Код тавара: 1495

Рэпрадукцыя мапы Вялікага Княства Літоўскага XVI стагоддзя, якая была выдадзеная ў 1613 годзе на сродкі Мікалая Крыштафа Радзівіла «Сіроткі».

Увага! Мапу можна набыць толькі ў мінскай краме на пр-це Машэрава, 18. Гэты тавар кур’ерам і поштаю не дастаўляем.

Памер 67 на 70 см.

Карты Вялікага Княства Літоўскага займаюць асаблівае месца ў гісторыі беларускай картаграфіі. Можна вызначыць некалькі этапаў картаграфавання земляў ВКЛ.

Пачатак новай картаграфіі, якая пераглядала класічныя пталемееўскія каноны і сярэднявечныя mappae mundi быў пакладзены яшчэ ў сярэдзіне 15 стагоддзя, гэта розныя тыпы карты Мікалая Кузанскага, карты Бернарда Вапоўскага. 

Упершыню пільны погляд картографа звярнуўся да паўночна-ўсходніх абшараў ВКЛ, на якіх разгарнулася Інфлянцкая вайна (1558-1582), і з гэтых часоў пачынае свой адлік гісторыя вайсковай картаграфіі.

У 1603 годзе была скончана праца па падрыхтоўцы новай буйнамаштабнай карты ВКЛ.

Радзівілаўская карта ВКЛ, бліскучы помнік усходнееўрапейскай картаграфіі, у разы перасягала ўсё, што было зроблена да гэтага, кіраваліся ёй наступныя амаль 170 год, што выявілася ў шматлікіх спрошчаных перавыданнях.

Вытворца
ТАА «Сымбаль Бай», г. Мінск, пр-т Машэрава, 18-41.
500руб.

Мінск, пр-т Машэрава,18

Купіць у Мінску - пр-т Машэрава, 18
10:00-20:00 без выходных
Дастаўка кур’ерам па Мінску - 700 руб
сёння або заўтра (у працоўныя дні)
Дастаўка «Белпоштай» па Беларусі - 500 руб
1-3 працоўныя дні пасля адпраўкі
Дастаўка поштай па ўсім свеце - 1000 руб
у сярэднім ад 7 да 30 дзён
Тавары, якія вам таксама спадабаюцца
Нашыўка «Беларусь — узброеныя сілы»
600 - 650 руб.

Копія рэальнай нашыўкі беларускіх вайскоўцаў пачатку 90-х.

Дадаць у кошык
Часопіс «Наша гісторыя» №1/2019
550руб.

Пяты нумар глянцавага часопіса «Наша гісторыя» — 100 старонак захапляльнага падарожжа ў гісторыю нашай краіны.

Значак на цвічку «Бел-чырвона-белы сцяг» (два памеры)
200 - 300 руб.

Значак з дзяржаўным сцягам Рэспублікі Беларусі 1991-1995 гадоў, гістарычным сімвалам нашай краіны.