Маляванка для творчасці і натхнення «Мая Радзіма Беларусь» (спампаваць бясплатна)
Маляванка для творчасці і натхнення «Мая Радзіма Беларусь» (спампаваць бясплатна)Маляванка для творчасці і натхнення «Мая Радзіма Беларусь» (спампаваць бясплатна)Маляванка для творчасці і натхнення «Мая Радзіма Беларусь» (спампаваць бясплатна)Маляванка для творчасці і натхнення «Мая Радзіма Беларусь» (спампаваць бясплатна)Маляванка для творчасці і натхнення «Мая Радзіма Беларусь» (спампаваць бясплатна)Маляванка для творчасці і натхнення «Мая Радзіма Беларусь» (спампаваць бясплатна)Маляванка для творчасці і натхнення «Мая Радзіма Беларусь» (спампаваць бясплатна)Маляванка для творчасці і натхнення «Мая Радзіма Беларусь» (спампаваць бясплатна)Маляванка для творчасці і натхнення «Мая Радзіма Беларусь» (спампаваць бясплатна)Маляванка для творчасці і натхнення «Мая Радзіма Беларусь» (спампаваць бясплатна)Маляванка для творчасці і натхнення «Мая Радзіма Беларусь» (спампаваць бясплатна)Маляванка для творчасці і натхнення «Мая Радзіма Беларусь» (спампаваць бясплатна)

Маляванка для творчасці і натхнення «Мая Радзіма Беларусь» (спампаваць бясплатна)

Код тавара: 388

Друкаваны тыраж кнігі цалкам прададзены, таму цяпер маляванку можна бясплатна спампаваць на нашым сайце.

Кніжнымі хітамі апошніх гадоў у Еўропе і Амерыцы сталі размалёўкі для творчасці і натхнення (маляванкі для дарослых). У анлайн-крамах яны займаюць першыя радкі продажаў, а ў традыцыйных кніжных — лепшыя месцы на паліцах. Размалёўкі сталі новай арт-тэрапіяй і модным хобі людзей па ўсім свеце.

«Мая Радзіма Беларусь» — гэта маляванка па-беларуску для творчасці, натхнення і адпачынку, вынік калектыўнай працы каманды «Арт Сядзібы» і Symbal.by, беларускіх мастакоў, дызайнераў, паэтаў і выдаўцоў.

Выданне складацца з чорна-белых малюнкаў і вершамі беларускіх паэтаў, пасля размалёўкі гатовыя працы можна змясціць у рамку ды разнастаіць малюнкам інтэр’ер вашага дому ці зрабіць цудоўны творчы падарунак родным і сябрам.

Адна з цікавостак, якая распачынае кнігу, — малюнак Алены Шаліма «Радавод». Мець радавод варта кожнаму шчыраму беларусу, які шануе продкаў і ведае гісторыю свайго роду ды краю. «Радавод» не толькі можна размаляваць, але і выканаць заданне для гэтага малюнка: «У каранях дрэва напішы імя і прозвішча, на камлі намалюй герб свайго роду, а на галінках пазнач бацькоў, дзядуль, бабуль і так далей».

«Мая Радзіма Беларусь» — унікальная маляванка для творчасці, натхнення і адпачынку ці арт-тэрапія па-беларуску! МРБ — гэта Беларусь з яе традыцыямі, сімваламі, святамі, мовай, прыродай, спадчынай, адметнасцямі пад адной вокладкай. МРБ — гэта душа нашай краіны, якую мы адмыслова пакінулі чорна-белай, каб кожны ўладальнік гэтай кнігі зрабіў яе каляровай, якой бачыць і адчувае сам.

Апісанне кнігі з вокладкі і відэагляд выдання

«Вы трымаеце ў руках ўнікальную кнігу — вынік калектыўнай працы беларускіх мастакоў, дызайнераў, паэтаў і выдаўцоў.

МРБ — гэта Беларусь з яе традыцыямі, сімваламі, святамі, мовай, прыродай, спадчынай, адметнасцямі пад адной вокладкай. МРБ — гэта душа нашай краіны, якую мы адмыслова пакінулі чорна-белай, каб кожны ўладальнік гэтай кнігі зрабіў яе каляровай, якой бачыць і адчувае сам.

Вазьміце каляровыя ручкі, алоўкі ці фламастэры і паглыбляйцеся ў таямнічы ды творчы свет Маёй Радзімы Беларусі! Кожны малюнак стане ўнікальным творам мастацтва з беларускім каларытам. Каляровую працу вы зможаце змясціць у рамку ды разнастаіць ёю інтэр’ер вашага дому. А калі не будзе шкада растацца, то вашыя малюнкі стануць цудоўнымі падарункамі для родных і сяброў.

Дзяліцеся працэсам і вынікамі вашай творчасці ды глядзіце як атрымліваецца ў іншых па хэштэгу #МРБ ў сацыяльных сетках!»

Вытворца
ТАА «Сымбаль Бай», г. Мінск, пр-т Машэрава, 18-41.

Спампаваць

Купіць у Мінску - пр-т Машэрава, 18
10:00-20:00 без выходных
Дастаўка кур’ерам па Мінску - 700 руб
сёння або заўтра (у працоўныя дні)
Дастаўка «Белпоштай» па Беларусі - 500 руб
1-3 працоўныя дні пасля адпраўкі
Дастаўка поштай па ўсім свеце - 1000 руб
у сярэднім ад 7 да 30 дзён
Тавары, якія вам таксама спадабаюцца
Дадаць у кошык
Кніга Уладзіміра Арлова і Змітра Герасімовіча «Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае»
5500руб.

Займальная і даступная для чытача любога ўзросту кніга, яна распавядае пра найцікавейшую эпоху нашай Радзімы — Вялікае Княства Літоўскае.

Кніга Глеба Лабадзенкі «Дзіцячая заМова» (1 частка, 2 частка)
1500 - 3000 руб.

Першая і другая часткі прыдуманай і намаляванай Глебам Лабадзенкам кнігі «Дзіцячая заМова». Кніга будзе карыснай дзеткам і дарослым, усім хто хоча прыгожа і правільна размаўляць па-беларуску.